Понедельник, 2024-05-20, 6:05 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Главная » Архив материалов

Канцэрт для сяброў і аднадумцаў

9 чэрвеня ў музеі Янкі Купалы адбыўся традыцыйны летні канцэрт вядомага беларускага барда і паэта Алеся Камоцкага. Як і мінулыя гады гэта быў сапраўдны канцэт-падарунак самым адданым слухачам, якія памятаюць тое, што ў гэты дзень Алесь святкуе свой дзень нараджэння. Таму многія з прыхільнікаў творчасці вядомага барда, паэта і кампазітара прыйшлі ў залу музея з кветкамі, невялікімі падарункамі і шчырымі словамі падзякі Алесю за яго творчасць.

Цікава, што гэтым разам акампаніятарам Алесю Камоцкаму выступіў гітарыст Юрый Хілавец, які ў гэты дзень падмяніў занятага гастрольнымі паездкамі Алега Змушку. Трэба адзначыць, што гэты канцэрт для Юрыя аказаўся даволі ўдалым ... Читать дальше »

Просмотров: 1225 | Добавил: FMM | Дата: 2014-06-12 | Комментарии (0)

«Цішы Лабаноры»: праект для ўзаемаразумення

Сярод рознакаляровых афіш, якія наперабой у гэтыя веснавыя дні зазывалі жыхароў сталіцы на бясконцыя мейнстрымавыя канцэрты, увагу аматараў больш складаных музычных форм прыцягнула запрашэнне на канцэрт знакамітага літоўскага саксафаніста, зоркі еўрапейскага джаза П. Вішняўскаса, які гэтым разам павінен быў выступць разам са сваімі сябрамі з Беларусі – гуртом рытуальнага фальклору ESSA.

Канцэрт меўся адбыцца ў канцэртнай зале «Мінск». Таму ўчорашнім вечарам і пачалі збірацца туды аматары музычных эксперыментаў, фры-джаза, гукаў літвінскай ... Читать дальше »

Просмотров: 1248 | Добавил: FMM | Дата: 2014-06-02 | Комментарии (0)

Песенны марафон для вольных людзей

Канец вясны і пачатак лета – безумоўныя сезонныя лідары па колькасці фэстываляў, якія праводзяцца ў клубах і на вольным паветры. Не паспее адгрымець «Дзень радыё» з цэлым тузінам новых імёнаў таленавітых беларускіх выканаўцаў і гуртоў, як ужо на падыходзе экстрэмальна-фолкавае «Купальскае кола»… Фестывальны марафон гэтай вясной у сталіцы распачаў «Свабодны фэст», якія быў прысвечаны 60-годдзю першага выхада ў эфір беларускай службы Радыё «Свабода». Паколькі арганізатары, услед за рэдакцыяй Радыё «Свабода», дэкларавалі свабодны падыход да пракладаў творчага самавыяўлення беларускіх музыкантаў, то і зрабілі ўваход для слухачоў на «Свабодны фэст» у клуб ... Читать дальше »

Просмотров: 1258 | Добавил: FMM | Дата: 2014-05-24 | Комментарии (0)

Просмотров: 964 | Добавил: FMM | Дата: 2014-04-29 | Комментарии (1)

Блюз, рок і фолк на фоне вернісажа

Як раней паведамлялася,  21 красавіка ў памяшканні выставачнага комплекса «Мінск-ЭКСПА» штона праспекце Незалежнасці, адкрылася выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта», якая прыцягнула ўвагу шматлікіх аматараў авангардных мастацкіх воразаў, фармальных пошукаў выяўленчых сродкаў і арыгінальнага погляду на парадаксальныя з’вы сучаснасці. Але мастацкая падзея такога маштабу не абмяжоўваецца толькі знаёмствам з панарамай сучаснага выяўленчагамастацтва ХХ стагоддзя і творамі беларускіх мастакоў цяперашняга часу. У яе праграме сустрэчы з маладымі і сталымі мастакамі-удзельнікамі выставы, і прэс-кнферэнцыі, і аўтограф-сесіі…

Адной з падзеяў выставы ... Читать дальше »

Просмотров: 1277 | Добавил: FMM | Дата: 2014-04-27 | Комментарии (0)

«Таўкачыкі-2014»: гэтым разам – апора на ўласныя сілы

23 красавіка для айыннай фолк-сцэны – дзень у нечым знамянальны. На сцэне знакамітага клуба RE: PUBLIC мабыць упершыню загучалі старажытныя народныя спевы, выконваліся абрады, якім не адна сотня гадоў. Народных спевакоў з розных регіёнаў Беларусі змянялі маладыя рок-гурты і сучасныя фолк-выканаўцы, а слухачы не шкадавалі апладысментаў і тым, і другім. Гэта і быў folk-bomond-fest«Таўкачыкі на Юр’я»!

Памятаю аптымізм Юрыя Выдронка, калі ў 2011 годзе ягонае тварэнне і дзецішча – фолк-фэст «Таўкачыкі» ... Читать дальше »

Просмотров: 958 | Добавил: FMM | Дата: 2014-04-27 | Комментарии (0)

In memory

У гонар пані Арыны

Чарговы дзень нараджэння вядомай дзеячкі нацыянальнага руху 90-х гадоў мінулага стагоддзя Арыны Вячоркі многія беларускія выканаўцы сярэдневечнай музыкі прапанавалі адзначыць мемарыяльным канцэртам. Бо пані Арына, як яе называлі тыя, хто тады супрацоўнічаў з гэтай цудоўнай жанчынай, застаецца ў памяці сучаснікаў, як вопытны музычны прадзюсер, арганізатар рыцарскага руху ў Беларусі, ініцыятар самага значнага ў краіне музычнага праекта «Легенды Вялікага Княства», а таксама прадзюсер першага ў Беларусі выдання «Полацкага сшытка».

Таму 14 красавіка ў мінскім ... Читать дальше »

Просмотров: 1032 | Добавил: FMM | Дата: 2014-04-23 | Комментарии (0)

Прэзентацыя

AKUTE: з павагай да папярэднікаў

Не так даўно ў сталічным клубе RE: PUBLIC сабраліся аматары беларускамоўнай рок-музыкі, каб пазнаёміцца з навінкай ад зорак айчыннага року -- гурта AKUTE. Гэтым разам магілёўскія музыканты прадставілі ў канцэртным варыянце свой новы рэліз, трэці па ліку альбом «Reaĺnaść i sny».Не так даўно ў сталічным клубе RE: PUBLIC сабраліся аматары ... Читать дальше »

Просмотров: 926 | Добавил: FMM | Дата: 2014-04-22 | Комментарии (0)

Запрашаюць залатыя галасы ансамбля «Песняры»

Не трэба лішні раз нагадваць, што самай запамінальнай музычнай з’явай Беларусі мінулых гадоў слухачы з ўсіх прастораў былога Савецкага Саюза называюць творчасць легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» і яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна.

Творая спадчына «Песняроў» застаецца актуальнай і па сёняшні дзень, калі ўся музычная гр ... Читать дальше »

Просмотров: 1229 | Добавил: FMM | Дата: 2014-03-29 | Комментарии (0)

Беларускія рэлізы

Урок «Грамадазнаўства» ад Вольскага

Пасля выхада альбома гурта N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» многія прыхільнікі беларускай рок-музыкі, якія вельмі негатыўна ўспрынялі падзел ўлюбёнай каманды, пачалі меркаваць на тэму: а што прапануе слухачам Л. Вольскі, так сказаць, у адказ?

... Читать дальше »

Просмотров: 1286 | Добавил: FMM | Дата: 2014-03-28 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 6 7 8 9 10 ... 13 14 »

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz