Четверг, 2024-04-25, 1:47 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2014 » Май » 24 » Свабодны фэст: песенны марафон для вольных людзей
9:41 AM
Свабодны фэст: песенны марафон для вольных людзей

Песенны марафон для вольных людзей

Канец вясны і пачатак лета – безумоўныя сезонныя лідары па колькасці фэстываляў, якія праводзяцца ў клубах і на вольным паветры. Не паспее адгрымець «Дзень радыё» з цэлым тузінам новых імёнаў таленавітых беларускіх выканаўцаў і гуртоў, як ужо на падыходзе экстрэмальна-фолкавае «Купальскае кола»… Фестывальны марафон гэтай вясной у сталіцы распачаў «Свабодны фэст», якія быў прысвечаны 60-годдзю першага выхада ў эфір беларускай службы Радыё «Свабода». Паколькі арганізатары, услед за рэдакцыяй Радыё «Свабода», дэкларавалі свабодны падыход да пракладаў творчага самавыяўлення беларускіх музыкантаў, то і зрабілі ўваход для слухачоў на «Свабодны фэст» у клуб RE:PUBLIC бясплатным. Маўляў, у пытання свабоды трэба быць паслядоўным…

Ужо даводзілася выказвацца адносна бясплатных музычных акцый, але ў гэтым выпадку задума арганізатараў аказалася пазітыўнай з пункту гледжання наведвання канцэрта і святочнага настрою слухачоў. Добрую справу зрабіў і ўдумлівы падбор артыстаў, якія былі заяўлены хэдлайнерамі гэтай музычнай імпрэзы.

Распачаць жа «Свабодны фэст» было даручана карэспандэнту Радыё «Свабода» Валеру Каліноўскаму, які распавёў пра гісторыю знакамітай радыёстацыі, пра аўтарскі калектыў рэдакцыі і праекты, над якімі працуюць сёння журналісты Радыё «Свабода». Тым часам на клубную сцэну выйшай першы з заяўленых гуртоў – Петр Клюеў BAND. Свой сэт удзельнікі гэтай каманды распачалі джаз-рокавым каверам на песню гурта «УЛІС» «Радыё Свабода». Дарычы, гэты стары улісаўскі хіт стаў адным з лейтматываў фэста, прысвечанага 60-годдзю Радыё «Свабода».

Трэба адзначыць высокі выканаўчы ўзровень калектыва, у складзе якога легендарны бубнач гурта «Ляпіс Трубяцкой» Алряксандр Старажук. Гэтым разам музыканты Петр Клюеў BAND’а парадавалі слухачоў аўтарскімі кампазіцыямі на вершы класікаў беларускай паэзіі, так і на ўласныя тэксты. Добра ўспрынялі слухачы, напрыклад, лірычную кампазіцыю «Пра мілую», у якой гарманічна спалучаліся каноны поп-музыкі, фанка і джаз-рока. Малазнаёмае маладым слухачам стылістычнае спалучэнне, але цікавае і рэдкае на нашай рок-сцэне.

Наступнае трыо, удзельнікі якога выйшлі на сцэну, мела назву «Leibonik», фронтмэнам якога выступіў знаны беларускі бард Сяргей Башлыкевіч. У рэпертуары гурта прысутнічаюць музычна-акустычныя эксперыменты, такія як кампазіцыя паганскага цыкла «Балван». Есць і удумлівыя, шчымлівыя балады, кшталту «На пахаванне Рыгора Барадуліна». Негледзячы на сур’ёзнасць тэм кампазіцый гурта «Leibonik», музыканты змаглі парадаваць слухачоў і дасціпным гумарам у музычным жарце, прысвечаным недаўняй пераможцы «Еўрабачання» Канчыце Вурст -- «Жанчына з барадой». А завяршыў сваё выступленне гурт «Leibonik» беларускамоўным каверам на адзін з хітоў сусветна вядомага спевака  Фалько.

Гурт «Haina» -- з’ява на беларускай рок-сцэне яшчэ не зусім знаёмая, хоць музыканты выйшлі са склада гурта «Абшар». І тым не менш, выканаўцы ў новым складзе змаглі прыцягнуць да сваёй творчасці пільную ўвагу. Бо слухачам ужо вядомыя кампазіцымі з іх першага ЕР «Мішэні», творы з якога і выканалі на фэсце музыканты гурта «Haina». Цікавы і іх інструментальны склад: акардэон, на якім грае лідэр гурта Ілля Паплеўка, бубны і электрычная скрыпка. Такі спалучэнне дазваляе музыкантам выконваць складаныя аранжыроўкі, якія часам мяжуюць з сімфа-рокам і нават з медыевальнымі стылямі.

Больш простую і хітавую музыку прапанавалі тым, хто прыйшоў на «Свабодны фэст», удзельнікі гурта «Hurma». Адзначу стылевасць гэтай маладой каманды і іх сучаснае гучанне, якое палягае недзе на мяжы брыт-попа, фанка і папулярнай музыкі MTV-фармата. Артыстызм і вакальная пластычнасць фронтмэна Мікіты Найдзенава была добра прадэманстваравана пад час выканання такіх кампазіцый гурта, як «Давай на раз, два, тры», «Шукай», «Дзякуй», «Ты закаханая ў рэтра» і іншых твораў. Выканаўчае майстэрства музыкантаў выклікала шмат апладысментаў прысутных на фэсце, прынамсі, дзявочай паловы.

Як старых знаёмых сустрэлі слухачы гурт «Recha» і яго нязменнага лідара Андруся Такінданга. І гэта не дзіва: іх кліп на песню «Горад» узяў прэміі на васьмі кліп-фэстах у Беларусі і за яе межамі і стаў хітом у інтэрнэце. Акрамя кампазіцыі «Горад», у гурта маецца шмат кампазіцый, у якіх адчуваецца сінтэз балканскіх найгрышаў з рытмамі рэгі, беларускага фальклору і афрыканскіх традыцый, якія смела спалучаюць музыкаты гурта «Recha». Таму і першыя песні А. Такінданга «Сацьяграха», «Музыкантам», «Гражына», і завярашальная -- «Дапабачэння», сталі для слухачоў добрай падставай для ўсталявання выдатнага, пазітыўнага настрою перад сэтам галоўных хэдлайнераў «Свабоднага фэста» -- легенды беларускай рок-музыкі, гурта «Крама».

Аматараў творчасці Ігара Варашкевіча і яго сяброў даўно ўжо турбала пытанне наконт новага альбома знанага гурта і яго стылістычнай скіраванасці. Трэба адзначыць, што музыканты не падвялі чаканні сваіх прыхільнікаў і прэзентавалі на фэсце амаль усе камазіцыі новага дыска гурта, які будзе мець назву па адной з кампазіцый -- «Белая вада». З гэтай плыты прагучалі такія навінкі, як песня-прызнанне «Для сяброў», філасофскія развагі аўтара ў кампазіцыі «Шлях праз багну». Стала відавочна, што стылістычна гэты альбом будзе працягам папярэдніх прац калектыву. На ім будуць і шчырыя балады, іранічныя сацыяльна-бытавыя замалёўкі ў стылі рок-н-рол і блюз-рок. Ну а для сваіх прыхільнікаў розных узростаў музыканты гурта «Крама» зрабілі сапраўдны падарунак у выглядзе сэта з галоўных хітоў гэтай каманды. Якасць музыкі і выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў гурта «Крама» не моглі не захапіць прысутных усіх узростаў і дзякуючы гэтаму настрой слухачоў узняўся на самы высокі ўзровень. Гэты пазітыўны пасыл фэсту падтрымліваўся арганізатарамі, якія без перапынку праводзілі цікавыя конкурсы на веданне гісторыі і сённяшняга дня Радыё «Свабода».

Бадай толькі адна акалічнасць фестывальных падзей выклікала трывогу. У холе клуба RE:PUBLIC не было чуваць голаса Вітаўта Мартыненкі, які ўжо шмат гадоў на такіх канцэртах займаецца прапагандай дыскаў з беларускай рок-музыкі, бардаўскай песняй, фальклорам. Заўсёды месца, дзе Вітаўт распавядаў пра гісторыю стварэння сваіх кніг і беларускіх дыскаў, пераўтваралася ў своеасаблівы дыскусійны клуб. Тут можна было пачуць розныя меркаванні і думкі наконт перспектыў айчынных гуртоў і іх творчасці, выказаць сваю думку, пачуць важкія аргументы аўтарытэтнага эксперта…

Нажаль, Вітаўта гэтым разам на звычным месцы не было: вядомы беларускі журналіст і паэт са  складаным захворваннем трапіў у шпіталь. Пажадаем Вітаўту хутэйшага выздараўлення і новых спраў на карысць беларускай культуры сучаснасці.

Анатоль Мяльгуй

 

Просмотров: 1254 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.2/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz