Четверг, 2024-03-28, 11:46 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июнь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2014 » Июнь » 12 » Канцэрт для сяброў і аднадумцаў
3:13 PM
Канцэрт для сяброў і аднадумцаў

Канцэрт для сяброў і аднадумцаў

9 чэрвеня ў музеі Янкі Купалы адбыўся традыцыйны летні канцэрт вядомага беларускага барда і паэта Алеся Камоцкага. Як і мінулыя гады гэта быў сапраўдны канцэт-падарунак самым адданым слухачам, якія памятаюць тое, што ў гэты дзень Алесь святкуе свой дзень нараджэння. Таму многія з прыхільнікаў творчасці вядомага барда, паэта і кампазітара прыйшлі ў залу музея з кветкамі, невялікімі падарункамі і шчырымі словамі падзякі Алесю за яго творчасць.

Цікава, што гэтым разам акампаніятарам Алесю Камоцкаму выступіў гітарыст Юрый Хілавец, які ў гэты дзень падмяніў занятага гастрольнымі паездкамі Алега Змушку. Трэба адзначыць, што гэты канцэрт для Юрыя аказаўся даволі ўдалым і яго акампанемент, гітарныя пройгрышы і сола падкрэслівалі далікантую меладычную лінію песень Камоцкага. Яго гітары былі падуласны і фальклорная глыбіня мелодый, і рытмы фламенка, і джазавыя імправізацыі…

Перш чым распачаць канцэртную праграму, Алесь распавёў пра толькі што завершаны ім выдавецкі праект – выданне зборніка вершаў Рыгора Барадуліна «Сон сасны», які быў задуманы яшчэ пры жыцці выдатнага паэта. І вось цяпер, да радасці Алеся, гэтая праца набліжаецца да завяршэння. Яна была даволі складаная і адказная. Бо гэты новы зборнік твораў Рыгора Барадуліна ўключаке не толькі вершы, але і падборку мастацкіх здымкаў фотамайстра С.Гудзіліна, а таксама міні-CD, на якім тыя ж вершы гучаць у запісу Рыгора Барадуліна. Алесь таксама адзначыў, што прэзентацыя зборніка вершаў Р. Барадуліна «Сон сасны» адбудзецца 13 чэрвеня ў выдавецтве «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 8. Ён запрасіў усіх тых, хто шануе творачасць Рыгора Барадуліна наведаць гэтую паэтычную прэзентацыю.

Пасля шчырага запрашэння наведаць будучую імпрэзу, тэма Р. Барадуліна не была закрытая: Алесь прапанаваў слухачам сваю кампазіцыю, прысвечаную памяці Рыгора Барадуліна. Гэта не была пахавальная песня, а філасофскі погляд на жыццёвы шлях чалавека, які ўвесьвой талент аддаў служэнню роднай Беларусі. Ды і іншыя мелодыі Алеся Камоцкага, створаныя на вершы Дзядзькі Рыгора, адпавядалі высокім крытэрыям сугучча Слова і Мелодыі. Многія з гэтых кампазіцый былі ўзяты Алесем Камоцкім з новага паэтычнага зборніка «Сон сасны».

Далей канцэрт-падарунак да дня народзінаў Алеся Камоцкага працягваўся па незапланаванаму сцэнарыю: слухачы задавалі пытанні, звязаныя з творчасцю барда, замаўлялі зусім забытыя, але такія любімыя песні Камоцкага. Алесь жартаваў, шчыра здзіўляўся, што яго песні людзі памятаюць, што цікавыя імі. Негледзячы на шчыльна запоўненую залу музея Янкі Купалы, вечаровую гарадскую спёку, слухачы шчыра апладзіравалі музыкантам за іх цудоўныя песні, за безперапынны дыялог з залай і адкрытасць у сваіх меркаваннях.

Асаблівая старонка канцэрта і новы накірунак творачасці, які ўжо знайшоў ужо сваё адлюстрванне на сумесным з гуртом DZIVASIL «Ірландскім альбоме», – творы А. Камоцкага паводле ірландскіх песень змагання. Як заўважыў Алесь у сваім ўступным слове да гэтай часткі канцэрта, Беларусь і Ірладыя маюць шмат агульнага, як у этнагарафічным сэнсе, так і ў гістарычным развіцці. Ірландскі фальклор, у тым ліку і песні змагання за незалежнасць і волю, адрозніваюцца меладызмам, а ідэалы ірладскага супраціву ў гэтых песнях перадаюцца праз лірычныя перажыванні простага чалавека. Дарэчы, з гэтымі кампазіцыямі А. Камоцкі і гурт DZIVASIL у гэтым годзе сталі хэдлайнэрамі Дня святога Патрыка – нацыянальнага свята Ірландыі, якое ўжо некалькі гадоў шырока адзначаецца і ў нашай краіне. Трэба адзначыць, што такія творы па матывах ірландскага фальклору, як «Усмешка спагады», «Якою дарогай», «Там, дзе калісьці» выклікалі шмат цёплых апладысментаў і адчуванне сапраўднай роднаснасці беларускай і ірландскай культур.

Развітацца са слухачамі Алесь Камоцкі прышлося на «біс» і гэтым творам стаў знакаміты хіт савецкіх часоў «Летят перелётные птицы» з музыкай М. Блантэра на верш М. Ісакоўскага. У Камоцкага гэты твор запісаны на дыску «З бацькоўскай кружэлкі» і мае назву «Птушкі». Тыя «Птушкі», але ўжо з выразным беларускім «акцэнтам», і сталі завяршаючай кодай цудоўнага канцэрта, прысвечанага дню нараджэння Алеся Камоцкага.

Нельга не адзначыць той станоўчы факт, што хоць канцэрт і быў бясплатным, арганізатары змаглі рэалізаваць дастатковую колькасць кніг Р. Барадуліна, дыскаў з песнямі А. Камоцкага. І гэта добры знак, бо нашыя людзі ўжо гатовыя набываць беларускамоўную літаратурную і музычную прадукцыю, без шкадавання ахвяраваць свае грошы ў рынкавы віхур і, такім чынам, даваць магчымасць развівацца беларускай культуры і яе творцам у сучасных умовах.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1215 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.7/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz