Быў час, калі "Грунвальдскі фэст” заставаўся для
беларускага грамадства, моладзі адзіным напамінам пра вялікую Перамогу нашых
продкаў над тэўтонцамі. Цяпер, у шасцісот першую гадавіну Грунвальда, можна
кантатаваць, што ў напрамку ўшанавання ваярскага чына беларусаў зроблена не так
ужо і мала: адбылося агульнабеларускае святкаванне 600-гадовага юбілею бітвы, ёсць
першы помнік Героям Грунвальда і яго трыўмфатарам – Вітаўту і Ягайлу, які ўсталяваны сябрамі клуба "Спадчына” ў Стaрых Дарогах, створаны шматлікія літаратурныя
і выяўленчыя творы на гэтую тэматыку, а ў нашых гарадах паступова з’яўляюцца
вуліцы з назвай "Грунвальдская”, як гэта нядаўна адбылося ў Магілёве…
...
Читать дальше »