Четверг, 2024-11-21, 12:43 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2011 » Июль » 29 » Грунвальд адкрывае таленты
9:37 PM
Грунвальд адкрывае таленты

Быў час, калі "Грунвальдскі фэст” заставаўся для беларускага грамадства, моладзі адзіным напамінам пра вялікую Перамогу нашых продкаў над тэўтонцамі. Цяпер, у шасцісот першую гадавіну Грунвальда, можна кантатаваць, што ў напрамку ўшанавання ваярскага чына беларусаў зроблена не так ужо і мала: адбылося агульнабеларускае святкаванне 600-гадовага юбілею бітвы, ёсць першы помнік Героям Грунвальда і яго трыўмфатарам – Вітаўту і Ягайлу, які ўсталяваны сябрамі клуба "Спадчына” ў Стaрых Дарогах, створаны шматлікія літаратурныя і выяўленчыя творы на гэтую тэматыку, а ў нашых гарадах паступова з’яўляюцца вуліцы з назвай "Грунвальдская”, як гэта нядаўна адбылося ў Магілёве… 

          

І ўсё ж, "Грунвальдскі фэст” да гэтага часу застаецца буйнейшай культурніцкай акцыяй, мэта якой – прапаганда сярод моладзі слаўных старонак айчыннай гісторыі, а таксама музычных твораў розных напрамкаў, якія ўслаўляюць мужнасць і рыцарскі дух герояў Грунвальда. Менавіта выкананню гэтай місіі і быў прысвечаны чарговы, трэці па ліку, "Грунвальдскі фэст-2011”, удзельнікі якога 15 ліпеня нагадалі слухачам пра знакамітую дату ў беларускай гісторыі.

Афіша "Грунвальдскага фэста-2011” абяцала ў гэтым годзе шмат цікавых музычных сутрэч з мінулагоднімі ўдзельнікамі гэтай музычна-гістрычнай імпрэзы і нават прэзентацыю альбомаў некаторых з іх, так і незабыўныя выступленні калектываў, якія прадстаўляюць рэгіёны нашай краіны. Гэтыя акалічнасці і штрухнулі аматараў айчыннага рока да таго, каб у летнюю спёку прыйсці на адкрытую пляцоўку парка Чалюскінцаў, дзе быў запланаваны канцэрт "Грунвальдскага фэста-2011”.

Першымі на сцэну былі запрошаны музыканты мінскага гурта UNIA, якія адзін за адным выканалі некалькі сваіх хітоў, каб "разагрэць” публіку. Музыканты змаглі надаць "Грунвальдскаму фэсту” святочны настрой і зрабіць каб канцэрт трошкі пазней ператварыўся ў маладзёжны танцавальны марафон. Для гэтага музыкі UNIA адыгралі адін за адным некалькі сваіх самых завадных кампазіцый: "Вясна”, "Ульяна”, "Калядо” і іншыя, якія выклікалі гарачыя апладысменты слухачоў.

Фестывальную эстафету падхапілі музыканы гурта Testamentum Terrae, якім кіруе самавіты і каларытны Юрась Панкевіч. Цікава тое, што нават пры адсутнасці ў афішы ветэранаў "Грунвальдскага фэста” --  гурта "Стары Ольса”, Testamentum Terrae аднаасобна змог ўзяць на сябе хэдлайнерскія функцыі і стварыць на фэсце незабыўную атмасферу сярэдневечнага свята, закружыць ахвочых у танцавальнай віхуры.

Гэтым разам музыкантам дапамагалі дзяўчыны з танцавальнага гурта "Гістрыён”, якія пад рытмы і мелодыі "Беларускай полечкі”, "Гандзюленькі”, "Кракавяка” і "Рыцара вераб’я”, развучвалі старадаўнія па, а потым і пускаліся ў агульныя скокі разам са сваімі "вучнямі”. Такая ўжо спецыфіка супольных канцэртаў гуртоў Testamentum Terrae і "Гістрыён”.

Адной з нечаканасцей сёлятняга "Грунвальдскага фэста” стаў удзел у ім гурта P.L.A.N. і яго лідара рок-барда Андрэя Плясанава. Чаму нечаканасць? Мо таму, што ў апошні час гэты знаны гурт, адзін з ветэранаў айчыннай рок-сцэны, не так часта клічуць на такія імпрэзы, хоць у рэпертуары гурта P.L.A.N. шмат цікавых твораў рок- і фолк-рок тэматыкі, беларускамоўных кавераў на сусветна вядомыя рок-хіты...

Як толькі на сцэну выйшлі музыканты P.L.A.N., сярод якіх быў баяніст Анатоль Стэцэнка, то сярод наведвальнікаў фэста можна было пачуць пытанне: "Што гэта: рок пад баян?” Але, як паказалі далейшыя падзеі, гэты інструмент у таленаватых руках толькі дадаваў свежыні аранжыроўкам гурта P.L.A.N., як і іншым удзельнікам канцэрта, якія ў сваім складзе маюць гэты ўніварсальны інструмент нароўні з гітарамі і сінтэзатарамі.

Андрэй Плясанаў разам з сябрамі нагадалі слухачам колькі песень з розных альбомаў гурта, "грунвальдскую” песню "Выправа” на верш Я. Малішэўскага. Але найбольшыя апладысменты выпалі на долю знакамітага хіта P.L.A.N. "Добрай табе раніцы, Беларусь!”, якую хораша і ўзнёсла заспявалі ўсе ўдзельнікі фестываля. Гэтыя творы далі падставу слухачам выклікаць кіраўніка гурта Андрэя Плясанава на "біс” і той зрабіў падарунак слухачам – сола выканаў востра сацыяльны зонг "Даміно”.

Сярод тых, хто стаяў ля вытокаў многіх медыявільна-музычных фестываляў і акцый быў і застаецца гурт "Рокаш”.

 Гэтым разам у музыкантаў была падвоенная нагода для святкавання – слаўная дата 601-х угодкаў Грунвальда і прэзентацыя іх даўгачаканага альбома "Запалі агонь”. Таму музыканты гурта "Рокаш” з асаблівым пачуццём у гэты дзень выйшлі на сцэну: ім было што прапанаваць слухачам. Адзін за адным прагучалі песні "Рокаша” з новага альбома, якія вельмі спадабаліся тым, хто прыйшоў на "Грунвальдскі фэст”. Сапраўднай зоркай прэзентацыі стала вакалістка гурта "Рокаш” Паліна Дулінец, якая дэмантравала цудоўныя вакальныя і артыстычныя здольнасці. Гэта дапамагала Паліне больш яскрава раскрыць унутраны патэнцыял музычных твораў гурта. Трэба адзначыць, што гучанне гурта апошнім часам стала больш шчыльным і "цяжкім”, не у апошнюю чаргу намаганнямі басіста Лявона Казакова. Відавочна, што альбом "Запалі агонь” стаў для гурта "Рокаш” новай прыступкай для выканаўчага ўдасканалення і творчага роста.

Зноў здзівіў слухачоў і сталічны гурт "Кашлаты Вох”: гэтым разам было значна менш панкаўстага шоу, затое з музычнага і выканаўчага боку гурт падаўся больш сталым і разнастайным.
 Магчыма, зараз у музыкантаў адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў. Не хацелася каб "Кашлаты Вох” згубіў тое, за што іх любіць публіка. Але відавочна, што гурту трэба шукаць шляхі ў будучыню.І яшчэ, трэба падзякаваць музыкам за тое, што негледзячы на стылістычныя пошукі, "Кашлаты Вох” не адмаўляецца ад беларускай дуды і ўвесь час выкарыстоўвае ў сваіх канцэртах, адкрывае новыя грані выканаўчых магчымасцяў гэтага нацыянальнага інструмента ў сучасным музычным кантэксце.

Для сталічных слухачоў да часу заставаліся таямніцай імёны іншых удзельнікаў "Грунвальдскага фэста-2011” – гуртоў ROSY са Стоўбцаў і ОМУТ (Драгічын-Мінск). І вось вядучы запрасіў на сцэну першых гасцей – гурт ROSY, які ўжо вядомы слухачам па ўдзелу ў хіт-парадзе партала "Тузін гітоў”. А сёння ім выпала магчымасць прадставіцца сталічным слухачам ў "жывым” гучанні. З першым акордам стала зразумела – ROSY калектыў вопытны і творча ўсталяваны. У музыцы каманды можна адчуць уплывы традыцыйнага рок-н-рола і музыкі кантры. Прынамсі, так падалося слухачам, калі тыя слухалі кампазіцыю гурта пад назвай "Аршанская” і іншыя творы гурта. Але музыкантам блізкія лірычныя і баладныя тэмы і мелодыі. Іх выдатна выконваюць вакалісты (адначасова і гітарысты) гурта Віталь Чарняўскі і Ягор Касцюкоў, дзякуючы якім гучанне гурта набывае мастацкую завершанасць.


І ўсё ж, найбольш вольна музыканты сябе пачуваюць у блюзавай стыхіі. Пра гэта засведчыў жартоўны блюз "Чыкага-Стоўбцы”, які быў віртуозна выкананы музыкантамі гурта ROSY пад несціхаючыя апладысменты сталічных слухачоў. ROSY зноў засведчылі вялікі патэнцыял рок-музыкантаў з рэгіёнаў, якіх абавязкова трэба прыцягваць да музычных фестываляў і канцэртаў, якія праводзяцца ў сталіцы, дапамагаць ім выданні сольных альбомаў.Яшчэ адно адкрыццё сёлятняга "Грунвальдскага фэста” – лідары "палесскага метала”, фолк-рок-гурт з Драгічына ОМУТ. Тут таксама саліруюць два вакалісты: Эльвіра Стэльмашук – уладальніца магутнага опернага сапрана і штатны "гроўліст” Алесь Максімовіч. Менавіта на спалучэнні здавался б неспалучаемага: класічнага і рок-вакала ў яго экстрэмальным выглядзе і базуецца вакальная частка гучання гурта. Да таго ж, гэтыя музыканты бывае выкарыстоўваюць у сваіх творах такі рэдкі ў нас еўрапейскі духавы інструмент, як вістл. Калі ён гучаць разам з баянам, то і "металічныя” рыфы ОМУТа не падаюцца такімі ўжо неарыгінальнымі. Дакладна, музычныя творы драгічынскіх музыкантаў (гурт быў створаны ў 2009 годзе) былі ўспрыняты з вялікім энтузіязмам, што не магло не адбіцца на настроі музкантаў. На адным дыханні яны выканалі фальклорныя песні "Ой, у полі рэчанька”, "Шэры гусі”, аўтарскія песні ("Спявай, Зямля”), прадставілі слухачам сваю новую кампазіцыю, якая пакуль не мае назвы.

 Сэт гурта ОМУТ стаў цудоўнай кодай усяму "Грунвальдскаму фэсту-2011”. Бо ячшэ раз прадэмантраваў слухачам важкі патэнцыял айчынных выканаўцаў, якія, не гледзячы ні на якія неспрыяльныя ўмовы, зрабілі стаўку на родную беларускую мову.


Анатоль Мяльгуй

Апублікавана:http://novychas.org/culture/%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B4-%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%B5-%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%8B

Просмотров: 1210 | Добавил: FMM | Теги: Рокаш, беларускі рок, Грунвальдскі фэст | Рейтинг: 1.7/3
Всего комментариев: 1
1 Green  
0
7 cтудзеня ў менскім Палацы Вэтэранаў будзе клясны акустычны канцэрт "Цуд на Каляды", дзе таксама ўдзельнічаюць "P.L.A.N.", Галіч, Акулін, Беланогая, Бартосік. Заяўлена таксама прэзэнтацыя новага дыску - "Калядныя песьні" Данчыка. Падрабязнасьці чытайце тут http://rock.aplus.by/poster/389-cud-na-kalyady.html

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz