Юрый Несцярэнка: з любоўю да малой радзімы
На гэтым тыдні з вялікім поспехам прайшла першая ў сталіцы прэзентацыя кнігі ветэрана беларускага рок-руху, кіраўніка гуртоў White Night Blues і Nestary Band, пісьменніка і краязнаўцы Юрыя Несцярэнкі «Маё мястэчка ў часе і прасторы». Гэтае выданне музыканта прасвечана гісторыі і сённяшняму дню малой радзімы Юрыя – мястэчку Бялынічы, што ў Магілёўскай вобласці.
Было прыёмна бачыць, як гасцявую залу адноўленага Музея Максіма Багдановіча запаўняюць прыхільнікі музычнай творчасці Ю.Несцярэнкі, калегі па літаратурнаму цэху, выдаўц
...
Читать дальше »