1 верасня ў Быхаве адбылося ХХ Свята беларускага
пісьменства і друку. Для ўдзелу ў гэтай важнай культурніцкай падзеі многія
прадстаўнікі беларускай інтэлегенцыі рана-раненька выправіліся са сталіцы ў гэты
горад з мэтай паўдзельнічаць у вялікім аглядзе літаратурнай і выдавецкай дзейнасці
дзяржаўных структур, якія па сваёму статусу павінны спрыяць развіццю Роднага
Слова. Праграма свята абяцала шмат літаратурных цікавостак, прэзентацый і
сюрпрызаў. Асабліва звязаных з рэстаўрацыяй легендарнага Быхаўскага замка. З
добрымі надзеямі сталічны «інтэлігенцкі» картэж выправіўся на Магілёўскую зямлю…
...
Читать дальше »