Пятница, 2024-04-26, 2:10 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2015 » Ноябрь » 4 » Высоцкі цяпер гучыць на 158 мовах свету
9:18 PM
Высоцкі цяпер гучыць на 158 мовах свету

#Высоцкі цяпер гучыць на 158 мовах свету

З інтэрнэт-крыніц вядома, што творчая спадчына выдатнага расійскага паэта, корні якога з Беларусі, аўтара-выканаўцы і папулярнага акцёра #Уладзіміра Высоцкага гучыць на 157 мовах свету. Гэтая праца па перакладу агулам 144 вершаў і песен Высоцкага ажыццяўлялася з удзелам 62 паэтаў і перакладчыкаў з 26 краін. Пра беларускія пераклады ў Вікепедыі сціпла гаворыцца, што творы Высоцкага па-беларуску перастварае паэт і перакладчык з #Магілёва Міхась Пятровіч #Булавацкі.

Што тычыцца асобы Міхася Пятровіча, дык ён вядомы не толькі як літаратар, паэт і перакладчык, але як наватар у галіне беларускай педагогікі. Так у родным Магілёве з яго ініцыятывы праводзіцца #“Беларускае пяціборства” – спаборніцтва вучняў 8-11 класаў па матэматыцы, прыродазнаўству, гісторыі Беларусі, па беларускай літаратуры і мове. Агульнае патрабаванне да ўдзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва вучняў – адказваць на заданні па-беларуску.

Старшнёй аргкамітэта “Беларускага пяціборства” з’ўляецца Міхась Пятровіч Булавацкі – сябра #Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўнік магілёўскай суполкі #ПЭН-цэнтра, у цяперашні час прадпрымальнік у галіне матэматычнай адукацыі.

Яшчэ адно даўнішняе захапленне Міхася Пятровіча – паэзія і песенная творчасць Уладзіміра Высоцкага. Гэтая зацікаўленасць спачатку выкрышталізавалася ў выглядзе літаратурных твораў, прысвечаных У.Высоцкаму, якія друкаваліся ў мясцовай газеце “Ратуша”. Напрыклад, артыкул #“Запозненае слова”, у якім можна было пазнаёміцца з развагамі пра творчую спадчыну Высоцкага і з першымі перакладамі М. Булавацкага вершаў гэтага расійскага паэта і спевака. У 1999 годзе выйшла першая кніга з 27 яго перакладамі твораў У.Высоцкага #“Я не падману. Вершы, песні, балады”, якая выклікала як цікавасць з боку прыхільнікаў творчасці У.Высоцкага (пра гэта сведчыць згадка перакладаў М.Булавацкага ў расійскай Вікіпедыі), так і крытычныя заўвагі, які былі ўлічаны Міхасём Пятровічам у далейшай яго перакладніцкай дзейнасці.

І вось не так даўно на сядзібе #Таварыства беларускай мовы ім.Ф.Скарыны Міхась Пятровіч прадставіў чытачам сваё новае выданне перакладаў твораў Уладзіміра Высоцкага – #“Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё. Пра волю. Пра сябе”, якое не так даўно пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта падборка з 45 вершаў, якія перастварыў па-беларуску М.Булавацкі. Сярод іх такія творы, як “Паляванне на ваўкоў”, “Канатаходцы”, “Балада аб часе”, “Адзін не страляў”, “Не хачу паміраць”, “Коні наравістыя”, “Балада пра каханне”, “Нуль сем”, “Я не люблю” і шмат іншых легендарных вершаў.

У раздзеле “Слухайце Высоцкага!” ёсць беларускія пераклады артыкулаў #Б.Акуджавы “Пра Валодзю” і #А.Гарадніцкага “На смерць Высоцкага”, якія застаюцца яскравымі прыкладамі тагачаснай незалежнай публіцыстыкі.

Пад час прэзентацыі зборніка перакладаў вершаў У.Высоцкага Міхась Пятровіч падкрэсліў, што захапленне творчасцю Уладзіміра Сямёнавіча ў яго шчасліва супала з цікаўнасцю да роднай мовы, да яе магчымасцяў ў адпаведнай аўтарскаму замыслу перадачы душэўных пакут і эмоцый, што скразяць у творах Высоцкага. Як высветліў аўтар перакладаў, наша мова сярод тых, на якіх Высоцкі гучыць вельмі арганічна і адпаведна аўтарскай задуме. У якасці доказу, Міхась Пятровіч прачытаў прысутным свой першы пераклад #“Паляванне на ваўкоў”, які ён і да гэтага часу лічыць лепшым.

Таксама, не абыйшоў Міхась Пятровіч і праблемы якасці самога пераладу. І тут вельмі вялікую дапамогу перакладчыку аказалі такія знаўцы мовы і паэтычнай творчасці, як #Г.Бураўкін, #Л.Баршчэўскі. Нажаль, не адбылося абмеркаванне перакладаў з #Рыгорам Барадуліным. Міхась Пятровіч успамінае: “Я адаслаў пераклады Рыгору Іванавічу, ён іх хутка прачытаў і адказаў мне: “Добра. Але дзе-нідзе пераклады трэба рэдагаваць”. Мяне гэтая адзнака ўзрадавала і я падрыхтаваўся да сустрэчы з дзядзькам Рыгорам. Але за два дні да нашай сустрэчы Рыгора Барадуліна не стала. У мяне на аркушах засталіся пазнакі, якія аслабленай рукой рабіў сам Рыгор Іванавіч. І гэта стала падставай каб ячшэ раз задумацца над адпаведнасцю маіх перакладаў арыгіналу.”

Як адзначыў перакладчык, яму хацелася зрабіць выданне беларускіх перакладаў вершаў і песень Уладзіміра Высоцкага такім, каб яно выклікала жаданне пазнаёміцца з імі, дазваляла зразумець думку Паэта, а таксама адчуць прыгажосць нашай мовы. Дзеля гэтай мэты Міхась Пятровіч ахвяраваў ўсімі сваімі зберажэннямі, прыцягнуў да справы сродкі магілёўскіх прадпрымальнікаў-патрыётаў. У выніку беларусы маюць кнігу перакладаў твораў У.Высоцкага з якаснымі беларускімі ўвасабленнямі яго вершаваных радкоў, да таго ж у цвёрдай вокладцы, на мелаванай паперы. Сапраўды, вартае выданне, якое, як выказаў упэўненасць Міхась Булавацкі, не толькі ўпрыгожыць бібліятэкі беларусаў, але і стане рарытэтам у музеі У.Высоцкага ў Маскве, куды па дамове з праваўладальнікам спадчыны У.Высоцкага, адправяцца асобнікі кнігі беларускіх перакладаў “Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё. Пра волю. Пра сябе”.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1040 | Добавил: FMM | Теги: Кнігазбор, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Булавацкі, магілёў, Гарадніцкі, Барадулін, Баршчэўскі, Высоцкі, Бураўкін, Акуджава | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 1
1 Lichtar  
0
Пачуў на гэтай сустрэчы неверагодныя факты біяграфіі Высоцкага, якога любіў з дзяцінства, але даведацца не было дзе.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz