Пятница, 2024-04-26, 3:01 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2015 » Ноябрь » 4 » «Крамбамбуля»: ад застольнай, да партызанскай
10:20 PM
«Крамбамбуля»: ад застольнай, да партызанскай

#«Крамбамбуля»: ад застольнай, да партызанскай

7 лістапада -- не толькі «чырвоны лісток каляндара», але і сапраўднае свята аматараў беларускай рок-музыкі: у гэты дзень у #Вільнюсе ў чатырохтысячнай канцэрнай зале #Compensa абудзецца прэзентацыя чарговага альбома культавага гурта «Крамбамбуля» #«Чырвоны штраль». Як заўяляюць самі музыканты, пасля гэтай музычнай падзеі яны «плануюць сыйсці ў лясы».

Але каб гэтая прэзентацыя, як і сам альбом, пакінулі адметны след у гісторыі беларускага року, музыканты выкарысталі некалькі апрабаваных прыёмаў для раскруткі свайго музычнага прадукта і яго канцэртнай прэзентацыі. Адным з самых прадуктыўных, на мой погляд, стала сэнсава неакрэсленая заява пра тое, што музыкі пасля прэзентацыі «Чырвонага штраля» «сыходзяць у лес». Што гэта значыць і ці пачуюць беларускія фанаты «Крамбамбулі» новыя гіты ад улюбёных выканаўцаў? Больш абазнаныя ў законах шоў-бізу прыводзілі прыклад гурта #«Scorpions», якія «сыходзілі ў лясы» ўжо разоў пяць і заўсёды вяртаўся адтуль з нязменным фінансавым прыбыткам…

Так гэта ці не, выпала магчымасць даведацца цікаўным падчас аўтограф-сесіі, якую наладзілі музыканты і ўладальнікі інтэрнэт-крамы #«symbal.by» для ўсіх аматараў творчасці #Лявона Вольскага і гурта «Крамбамбуля» ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Там жа ахвотным можна было набыць сувенірную прадукцыю – мерч, прысвечаны сімволіцы альбома «Чырвоны штраль» і ўсяму таму, што звязана з гуртом: тэматычныя «партызанскія» цішоткі, пашпарты, сцягі, торбы і іншыя сувеніры, якія распрацаваў дызайнер Ігар Назараў. Тым, хто прыйшоў на аўтограф-сесію былі прапанаваныя фірмовыя кружэлкі з альбомам «Чырвоны штраль» і магчымасць атрымаць аўтограф любімых выканаўцаў, а таксама набыць квіткі на прэзентацыю дыска ў Вільнюсе.

Такую падзею сапраўдныя прыхільнікі беларускай рок-музыкі прапусціць не маглі! І таму многія з іх прыйшлі раней, каб выбраць сувеніры, якія спадабаліся, і чакалі музыкантаў. Час ішоў марудна і арганізатары сесіі, каб больш паінфармаваць маладых аматараў творчасці «Крамбамбулі», далі слова ветэрану беларускай рок-журналістыкі, пісьменніку #Вітаўту Мартыненку, які праз прызму сваёй новай кнігі #«ROCK on-line», распавёў прысутным пра творчы шлях гурта і яго лідэра Л.Вольскага, пра пакручасты лёс #беларускай рок-музыкі і выказаў упэўненасць, што ўсе яе цяперашнія цяжкасці часовыя і адыйдуць у мінулае разам з пакаленнем тых чыноўнікаў, які засвоілі толькі навуку забаронаў.

Тым часам зала загула і пад агульныя воплескі сабраўшыхся Лявон Вольскі і ўдзельнікі «Крамбамбулі» занялі адведзеныя ім месцы ў зале гандлевага цэнтра. Лявон у сваёй нязмушанай дыялогавай манеры распачаў сесію адказамі на пытанні маладых слухачоў. Іх цікавілі думкі і адказы музыканта на разнастайныя пытанні: ад адносінаў да гурта #«Дай Дарогу!» і да Сяргея #Міхалка асабіста, ад магчымасці #«пераходных» канцэртаў (у пешаходных пераходах) і футбольных прыхільнасцяў, да таго, што адчувае музыкант, калі ў яго адрас гучаць апладысментамі. Гэтае пытанне Лявону, дарэчы, на чысцюткай беларускай мове, задаў пяці-шасцігадовы хлопчык, чым выклікаў гарачыя апладысменты прысутных, атрымаў адказ ад самога Лявона Вольскага: «Цудоўнае адчуванне! Хочацца пакланіцца такім слухачам». Адказ лідэра «Крамбамбулі» і апладысменты выклікалі сапраўдны гонар за свайго сына-беларуса яго маці, якая прывяла хлопца на гэтую сустрэчу.

Лявон таксама шчыра адказваў і на некаторыя глабальныя пытанні, звязаныя з працэсамі ў жыцці нашай краіны, адносінамі з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады, дзяліўся сваімі думкамі пра падзеі, якія абмяркоўваюцца ў нашым грамадстве. Напрыклад, на пытанне адносна сёлетняга ўручэння #Нобелеўскай прэміі па літаратуры пісьменніцы Светлане #Алексіевіч. Лявовон тут быў цвёрдым ў сваіх перакананнях: «Я стаўлюся да такой падзеі з пэўнай эйфарыяй. Гэта першы чыста беларускі Нобель! Раней гэтую прэмію атрымлівалі ў асноўным дзеці эмігрантаў беларускага паходжання. А цяпер Нобелем уганаравана сапраўдная беларуская літаратарка, які тут доўга жыла, добра ведае нашую рэчаіснасць».

Прысутных на аўтограф-сесіі цікавіла і пытанне пра тое, ці сапраўды музыканты «Крамбамбулі» «збіраюцца ў лес» -- ці на «партызанскім» слэнгу, збіраюцца завяршыць канцэртную дзейнасць? Лявон Вольскі ад імя ўсіх удзельнікаў гурта падкрэсліў: «Мы ніколі не казалі, што гэта апошні канцэрт, мы казалі, што гэта апошні альбом (чым выклікаў здзіўленыя воклічы і апладысменты!). Розніца ў тым, што хутчэй за ўсё мы больш не будзем выпускаць альбомы, і пакідаем за сабой права выпускаць адну-дзве песні, з нагоды нейкай ўсхваляваўшай нас падзеі. А тут у Беларусі мы выступаць не плануем з-за пастаянных бюракратычных перашкод. Толькі дзесці за мяжой – на #«Басовішчы», на замежных фэстах, у тым ліку і ва Ўкраіне, будзем разглядаць і «партызанскія» прапановы выступаць там, «дзе ёсць побач лес».

Аўтограф-сесія гурта «Крамбамбуля» завяршылася, але яшчэ доўга аматары песеннай творчасці гурта абмяркоўвалі факты і звесткі, выкладзеныя Лявонам і ўдзельнікамі гурта пра альбом «Чырвоны штраль» і ўпэўніліся ў тым, што канцэрт ў Вільнюсе – музычная падзея, якую варта пабачыць «ужывую».

Анатоль Мяльгуй,

http://novychas.by/kultura/krambambulia_ad_zastoljnaj_d/

Просмотров: 886 | Добавил: FMM | Теги: Алексіевіч, беларуская рок-музыка, Чырвоны шталь, Крамбамбуля, Аркелян, symbal.by, Вільнюс, Вольскі, ROCK on-line, Мартыненка | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 1
1 Lichtar  
0
Галоўнае, што Вольскі, як сапраўдны артыст, выдаў "Чырвоны штраль" на сапраўдных фірменных дысках, якія так шануюць калекцыянэры. А то "мода" нейкая пайшла на так званыя самарэзы (кампутарныя балванкі з магнітным запісам): і другі альбом "Martin S", і дэбютны "Tonquiход", і нават чацьверты альбом раскручанага ":B:N:". Лявон Вольскі нездарма верыць у свой талент і прапаноўвае сур'ёзны прадукт.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz