Среда, 2024-12-04, 10:07 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Январь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2017 » Январь » 18 » «Жаніцьба Цярэшкі»: магія беларускага секс-сімвалу
10:30 AM
«Жаніцьба Цярэшкі»: магія беларускага секс-сімвалу

«Жаніцьба Цярэшкі»: магія беларускага секс-сімвалу

Калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» -- даўнішняя забава моладзі, вядомая на беларускіх землях са старажытных часоў. Яе аўтэнтычны варыянт не так даўно быў прадстаўлены ў клубе «Грай» гасцямі з Лепельшчыны ў рамках чарговай сустрэчы грамадскай ініцыятывы «Спеўны Сход з Сержуком Доўгушавым».

Пра сутнасць гэтай гульні і яе мэты мы просім распавесці ініцыятара Спеўнага Сходу, кіраўніка гурта Vuraj Сяржука Доўгушава: «Каляды яшчэ не скончыліся, таму мы працягваем святочную тэматыку Спеўнага сходу, прысвечаным менавіта калядным ігрышчам.

Мэта яго навучыць маладых людзей спяваць песні, які суправаджаюць «Жаніцьбу Цярэшкі». Палову праграмы сходу мы будзем вучыцца спяваць, а другая палова – сам абрад. У правядзенні абрада нам дапамогуць госці з Лепельшчыны, дзе не адзін год праводзіцца гэтае фальклорнае свята. Сярод іх фалькларыст Вольга Маханенка з сябрамі і сяброўкамі, якія ведаюць усе песні, маюць вялікі вопыт у яго правядзенні і будуць кіраваць усім працэсам.»

Спадарыня Вольга дадала да слоў Сяржука іншыя цікавыя факты з гісторыі абрада «Жаніцьба Цярэшкі»: «Гэты абрад вядомы на нашых тэрыторыях з часоў Полацкага княства, калі ён быў упершыню зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах. Па звестках фалькларыстаў, «Жаніцьба Цярэшкі» была пашырана ў межах цяперашняй Віцебскай вобласці. Што датычыцца нашага, Лепельскага раёна, то абрад захаваўся на ўзроўні бытавой традыцыі. Да цяперашняга часу ў нашых вёсках збіраецца моладзь па вялікіх хатах ці клубе, каб жаніць Цярэшку.

Цярэшка – гэта такі міфалагічны сімвал продка, які спрыяў каханню маладых, злучаў маладых. У мінулым ён «драўляны хлопчык», які з’явіўся ў бездзетных бацькоў. У сучаснай інтэрпрэтацыі – гэта малады і гожы хлопец, як цяпер кажуць, секс-сімвал, які прыходзіць на свята, каб выбраць сабе каханую для шлюбу.

На «Жаніцьбу Цярэшкі» дзяўчаты прыносілі калядныя пачастункі – кілбасы і вяндліну, хлопцы – пітны мёд ці гарэлку. Абавязкова выбіралі Маці і Бацьку і з дапамогай гэтых персанажаў моладзь пачынала знаёміцца паміж сабой. Калі пашукаць метафару «Жаніцьбе Цярэшкі», то можна было б, з вялікай доляй упэўненасці, назваць яе «паганскай дыскатэкай» з абрадавымі прыпеўкамі, якія азначалі прыязнь альбо непраязнь («ой,бяда, бяда, далі мне старога дзяда!») адзін да аднаго. Свята ў сацыяльным плане было так бы мовіць «несапраўдным вяселлем», падрыхтоўкай да сапраўднага шлюбу.

Гэтае свята мы сёння прадставім і развучым разам са сталічнай моладдзю. З намі будуць нашыя сябры – народны майстар Галіна Жураўлёва, якая прадстаўляе публіцы мастацтва выцінанкі. Яна будзе выконваць ролю Маці. Таццяна Бехерава будзе дапамагаць у развучванні танцаў. Чацьвёрты наш удзельнік – уладальнік эка-аграсядзібы Віктар Труфанаў, будзе нам дапамагаць ствараць святочную атмасферу. Для нас абрад «Жаніцьба Цярэшкі» – частка нашай нацыянальнай спадчыны, бо з гэтымі мелодыямі мы нарадзіліся, яны ў нас у сэрцы і іх мы хочам перадаць гэты скарб нашым дзецям».

Утульныя і з дызайнерскім густам аформленыя залы кафэ-клуба «Грай» ледзь змясцілі ўсіх жадаючых прыняць удзел у абрадзе. І вось, здаецца, усе ў зборы! Гэта сігнал для Сяржука Доўгушава пачынаць «распеўкі». Вакальныя практыкаванні, якія прапанаваў Сяржук для ўдзельнікаў Спеўнага Сходу, паспрыялі ўзнёсламу настрою публікі на ўдзел у старажытным абрадзе. Нават тыя з наведвальнікаў, хто ўпершыню завітаў на «Спеўны Сход з Сержуком Доўгушавым», «загарэліся» жаданнем хутчэй акунуцца ў святочную атмасферу абраду.

І вось Сяржук Доўгушаў і Вольга Маханенка запрашаюць моладзь у суседнюю залу клуба, дзе планавалася «жаніць Цярэшку». Пасля абрання Маці і Бацькі, с прыпеўкамі і скокамі пад гарачую мелодыю «Лявоніхі» пачынаецца сватанне да сваіх суджаных. Іх бласлаўляюць Маці і Бацька:

Кацілася калясо з клеці,

Ой, жывіце харашо, дзеці.

Не буцеся, не сварыцеся

Цёмна стане – спаць кладзіцеся.

Пасля таго, як моладзь знайшла сабе пару, распачаліся карагоды, танцы, гульні і гумарыстычныя сцэнкі з удзелам камічнага Дзеда, які таксама хукае сабе маладую нявесту.І сапраўды, гарадская моладзь, шмат хто з іх перад пачаткам «Спеўнага сходу з Сержуком Доўгушавым» не «вылазіў» са сваіх смартфонаў, забыліся на свае гаджэты і ў святочнай віхуры танцаў і гульняў знаёміліся і выказвалі адзін аднаму сімпатыі. Асабліва пад час гульняў з пацалункамі абраннікаў «Вішанька»…

Ну дакладна, як было закладзена сэнсам старажытнага абрада «Жаніцьба Цярэшкі». Безумоўна, атмасфера, якая панавала ў клубе, шчырыя пачуцці людзей, асабліва маладых, з упэўненасцю можна было б ахарактарызаваць адным словам: магія!

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/zanicba-cjareszki-mahija-belaruskaha-seks-simva

http://bfk.by/?p=4485#more-4485

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 771 | Добавил: FMM | Теги: Доўгушаў Сержук, Жаніцьба Цярэшкі, Спеўны Сход з Сержуком Доўгушавым, Лепельшчына, Vuraj, Грай, Вольга Маханенка | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 1
1 леонид  
0
Дарагія фрэнды, выйшаў супольны з Vladislav Buben і Leonid Naruszewicz альбом Bulbahuana. Працы гэтым разам было даволi шмат, тым прыемней вынiк зарубы з англійскімі тэкстамі і гітарнымі імправізацыямі. Жывая прэза - 18.02 у Утопия 60 на ленина 9 19 00 , запрашаю ўсіх!

Buben Naruszewicz Baisan - Bulbahuana presentation

Our new album is out! Please share, enjoy and critisize! The album is half Belarusan and half English, try how it is.

soundcloud.com/baisan88/sets/bulbahuana

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz