Четверг, 2024-11-21, 7:40 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Главная » 2014 » Март » 29 » Запрашаюць залатыя галасы ансамбля «Песняры»
2:48 PM
Запрашаюць залатыя галасы ансамбля «Песняры»

Запрашаюць залатыя галасы ансамбля «Песняры»

Не трэба лішні раз нагадваць, што самай запамінальнай музычнай з’явай Беларусі мінулых гадоў слухачы з ўсіх прастораў былога Савецкага Саюза называюць творчасць легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» і яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна.

Творая спадчына «Песняроў» застаецца актуальнай і па сёняшні дзень, калі ўся музычная грамадскасць краіны і прыхільнікі ансамбля на прасторах СНД будуць адзначаць 45-годдзе славутага беларускага калектыва. Да юбілею «Песняроў» рыхтуецца альбом-трыб’ют пад умоўнай назвай «ПесняРок-2», на якім сваю інтэрпрэтацыю твораў ансамбля прадставяць маладыя музыканты і гурты, а таксама ветэраны айчыннай рок-сцэны. Гэты праект, прысвечаны ансамблю «Песняры», завяршыцца канцэртам-прэзентацыяй дыска. Мяркуеццада да юбілею «Песняроў» правесці і шэраг іншых канцэртаў і культурніцкіх імпрэз, як на дзяржаўным узроўні, так і сіламі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Адной з такіх заўважных падзей да 45-годдзя знанага беларускага калектыва стане канцэрт пад назвай «Залатыя галасы залатога састава ансамбля «Песняры», у якім прымуць яго былыя салісты, заслужаныя артысты Беларусі Леанід Барткевіч і Анатоль Кашапараў.

Нагадаем, што Леанід Барткевіч быў салістам ВІА «Песняры» з 1970 па 1980 годю. Пасля з-за немагчымасці спалучаць вучобу ў ГІТІСе з работай у «Песнярах», пакінуў ансамбль і ў 1991 годзе разам з жонкай В.Корбут выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША. Пасля вяртання на Радзіму ў 1999 годзе зноў стаў салістам «Песняроў» і працаў ў калектыве аж да смерці У.Мулявіна ў 2003 годзе. З 2008 па 2009 годы – кіраўнік свайго асабістага ансамбля «Песняры». Візітоўкамі Л. Барткевіча стала выкананне такіх «песняроўскіх» хітоў, як «Белавежская пушча», «Алеся», «Александрына» і інш.

Другі з удзельнікаў юбілейнага канцэрта – заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашапараў, які быў салістам «Песняроў» з 1971 па 1988 гады і пасля перапынку – з 1999 па 2000 гады. З 2009 года ўдзельнік ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам Л. Барткевіча. Вядомы выкананнем  «песняроўскага» хіта «Волагда» і саўнд-трэкам да мультфільма «Квака-задавака» і іншых кампазіцый з рэпертуара ансамбля.

Канцэрт «Залатыя галасы залатога састава ансамбля «Песняры» з удзелам былых салістаў гэтага легендарнага ансамбля, заслужаных артыстаў Беларусі Леаніда Барткевіча і Анатоля Кашапарава адбудзецца 10 красавіка ў канцэртнай зале «Мінск» а 19 гадзіне.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1260 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.3/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz