Четверг, 2024-11-21, 6:11 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2014 » Апрель » 27 » «Таўкачыкі-2014»: гэтым разам – апора на ўласныя сілы
11:38 AM
«Таўкачыкі-2014»: гэтым разам – апора на ўласныя сілы

«Таўкачыкі-2014»: гэтым разам – апора на ўласныя сілы

23 красавіка для айыннай фолк-сцэны – дзень у нечым знамянальны. На сцэне знакамітага клуба RE: PUBLIC мабыць упершыню загучалі старажытныя народныя спевы, выконваліся абрады, якім не адна сотня гадоў. Народных спевакоў з розных регіёнаў Беларусі змянялі маладыя рок-гурты і сучасныя фолк-выканаўцы, а слухачы не шкадавалі апладысментаў і тым, і другім. Гэта і быў folk-bomond-fest«Таўкачыкі на Юр’я»!

Памятаю аптымізм Юрыя Выдронка, калі ў 2011 годзе ягонае тварэнне і дзецішча – фолк-фэст «Таўкачыкі» ўпершыню ўхваліла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. І сапраўды, гэта было радасна, бо самая значная культурная ўстанова краіны, як маральна так і матэрыяльна, падтрымала ініцыятыву незалежнага прадзюсера і музыканта ў  яго імкненні зрабіць рэальны крок па адраджэнню беларускіх фальклорна-спеўных традыцый, напаўзабытых народных абрадаў, пазнаёміць з імі моладзь.

З такім жа пачуццёнім Ю.Выдронак і гэты раз рушыў у Міністэрства культуры. Але, з першых жа хвілін перамоў стала зразумела, што чаканай падтрымкі ўжо не будзе. І на гэта знайшлося тысяча прычына: тут і набліжаючыся Чэмпіянат свету па хакеі, і патрэба павышаць заробкі работнікам культурных устноў, і новыя, больш важныя праекты Міністэрства…

Але дзякуючы намаганням уласна Ю.Выдронка, яго сяброў і аднадумцаў фестываль стаў рэальнасцю. Хоць і ў незвычным фармаце. Юрый прапанаваў гэтым раза адзначаць выканаўцаў спецыяльнымі намінацыямі з уручэннем маленькай копіі талісмана фэста «Таўкачыкі» -- сялянскай ступы з таўкачом. А танец «Таўкачыкі» стаў другім, музычным талісманам фэста. Ім і распачалася канцэртная праграма folk-bomond-fest«Таўкачыкі на Юр’я-2014».

Першымі на сцэну быў запрошаны хор «Талака»,які працуе пры БДУ. Творчае крэда фолк-выканаўцаў – найбольш цеснае набліжэнне да аўтэнтычнай манеры выканання. Ю.Выдронак пад апладысменты слухачоў уручыў хору прыз у намінацыі «За фолк-адраджэнне». А вось блізкі па духу калектыў фальклорны гурт«Грамніцы»БДУК быў адзначаны у намінацыі «Лепшы хораравы калектыў».

Вялікай нечаканасцю стала з’яўленне на сцэне этна-гурта «Альтанка» пад кіраўніцтвам В. Шкілёнка. Віктару тут жа быў уручаны прыз ў намінацыі «Фолк-гітара». «Альтанка» змяніла склад і фронтменам гурта стала маладая спявачка Дар’я Лаўрэнц’ева, з якой гурт набыў новыя музычныя адценні. У выкананні Дар’і і «Альтанкі» прагучалі некалькі фальклорных апрацовак, у тым ліку і юраўскай тэматыкі.

Як добрую знаёмую сустракалі слухачы фолк-эмбіет-гурт «Дзівасіл» і яе салістку Іну Перасецкую-Малаковіч. Менавіта Іне Юрый Выдронак уручыў прыз у намінацыі «За лепшую фолк-лірыку».Трэба адзначыць, што гурт «Дзівасіл» змяняецца ад эмбіента ў бок гітарнага джазавага гучання, элементаў імправізацыі, якія робяць кампазіцыі гурта больш насычанымі і экспрэсіўнымі. Ад гэтага, відавочна, гурт толькі выігрывае і гэта ацанілі слухачы, якія горача віталі высокі прафесіяналізм гурта «Дзівасіл».

У намінацыі «За фолк-экспрэсію» быў адзначаны малады фолк-рок-гурт БАЙ КРАЙ. З першай жа кампазіцыяй «Там за гарой, ды камянной» выканаўцы прыцягнулі ўвагу слухачой сваёй неўтаймаванай энергетыкай, высокім выканаўчым майстэрствам.

Настрой слухачоў не змяніўся, калі на сцэну выйшлі музыканты гурта сярэдневечнай музыкі «Літы талер», якім кіруе вядомы Дзяніс Шматко. Гэтым разам музыканты былі адзначаны за «Гістарычны вобраз». І сапраўды, музыка «Літага талера» адрозніваецца вытанчанасцю і арыентацыяй на лепшыя еўрапейскія ўзоры медыевальных выканаўцаў. Пад «Конскі бранль»«Літога талера» слухачы таксама ліха танчылі, як і пад рокавыя рыфы гурта БАЙ КРАЙ…

Намінацыяй «За фолк-пошук» была адзначана Маша Яр і яе ХОХА БЭНД. Але ўсё ж такі, галоўным сюрпрызам сталі песні ў выкананні Машы. Тут гучалі і беларускія народныяспевы ў незвычайнай апрацоўцы («Вялікоднае танга») і апрацоўкі палескіх песень у стылі «лаціна» («Рутка Сільвія») і ўсе яны былі напоўнены цудоўнымі мелодыямі, жыццярадаснымі пачуццямі, якія характэрны для надыходу свята Юр’я, свята вясны. А вось прызам «За самы самабытны голас» была адзначана іншая фолк-выканаўца – Наталля Матыліцкая.І гэта адзнака знайшла сваё пацвержанне ў час выканання шэрагу фолк-кампазіцый. Напрыклад, «Пчолка» у аранжыроўцы Ю.Выдронка ці «Вяснавой песні», якую Наталля запісала пад час этнаграфічнай экспедыцыі на Любаньшчыне.

Слухачам вядомы  гурт «ВЕТАХ», якім кіруе знаны беларускі музыкант і фалькларыст В. Калацэй. Музыканты вядуць ялікую працу па палярызацыі нацыянальнага фальклорудома і за мяжой. Гэтыя высілкі і адзначылі арганізатары і журы фэста «Таўкачыкі на Юр’я», калі ўзнагародзілі гурт «ВЕТАХ»у намінацыі «За фолк-прапаганду». У іх выкананні прагучаў і «Гапак», які быў пашыраны і ў Цэнтральнай Беларусі, і пастушковая песенька «Юрачка», і юраўская «Вясна на талочку»…

Бадай, самай эмацыянальнай часткай фэста, і гэта ўжо традыцыя «Таўкачыкаў», стала з’яўленне на сцэне клуба RE: PUBLIC аўтэнтычных фальклорных выканаўцаў з Любаньшчыны – спеўнага гурта «Глыбокія крыніцы», якія былі адзначаны прызам у намінацыі «Фолк-традыцыі». Свята Юр’я -- маляўнічая дзея, якая ў суправаджэнні шматгалоснага спеву была ўзноўлена на фестывальнай сцэне.

Фестывальныя старонкі завяршыў сваім драйвавым выступленнем гурт URIA, якім і кіруе Юрый Выдронак. Цяпер Юрый быў не толькі вядучым фэста, але і гітарыстам і вакалістам. У выкананні гурта слухачы пачулі такія хіты UR’IA, як «Агу, вясна», «Мамачка», «Курка-рабушка» і іншыя кампазіцыі, якія і завяршылі фестывальную праграму гэтага вечара.

Канешне, сёлетні folk-bomond-fest«Таўкачыкі на Юр’я» нельга параўнаць з мінулагоднімі, калі ў арганізатараў была дзяржаўная падтрымка. Цяпер гэтага шчасця няма. Затое, ужо есць добры вопыт ініцыятывы і самаарганізацыі на карысць адраджэння і папулярызацыі нацыянальнага фальклору.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 979 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.8/4
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz