Менавіта столькі дзён прайшло з таго дня, як на метал-фэсце ў Гомелі, наўпрост на сцэне памёр бас-гітарыст гурта LITVINTROLL Алег Клімчанка. Гэты трагічны выпадак стаў як гром з яснага неба для сям'і музыканта, яго сяброў і калег з гурта LITVINTROLL. Пра заўчасную смерць беларускага музыканта паведамлялі не толькі беларускія інфармацыйныя агенцтвы, але музычныя сайты краіны і за яе межамі. Смутак выклікала і недарэчнасць абставін, пры якіх не стала Алега, і тое, што музыкант так рана пайшоў з жыцця. Усе ведалі Алега, як добрага, шчырага чалавека, неабыякавага да даго, што адбываецца навокал, сапраўднага харызматычнага рокера, які столькі намаганняў аддаў беларускай рок-сцэне. З аднаго боку ўсе шкадавалі , што Бог адмерыў Алегу так мала часу, з іншага боку зазначалі, што смерць на сцэне для рок-музыканта -- вялікая пашана і многія з іх марылі б пра тое, каб скончыць свае дні менавіта так... Светлая памяць! R.I.P.
У памяць пра гэтага чалавека і музыканта прапаную невялікую фота-падброку з канцэртаў з удзелам гурта LITVINTROLL:
А яшчэ ж у Алега былі два альбомы ў складзе "Partyzone": "Сьмерці няма" (2005) ды "Падаць і ўзьлятаць" (2012). Гэта таксама важкі філязофскі пасыл нашчадкам: для тых, хто не баіцца падаць і ўзьлятаць, сьмерці насамрэч няма. Бо жыцьцё было слушным і плённым. Вечная яму памяць!