Четверг, 2024-11-21, 8:10 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Март 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2012 » Март » 10 » “Полацкі сшытак” як нацыянальны брэнд
8:41 AM
“Полацкі сшытак” як нацыянальны брэнд

"Полацкі сшытак” як нацыянальны брэнд

Не так даўно адбылася падзея, якую шмат год чакалі слухачы, крытыкі і музыказнаўцы, ўсе зацікаўленыя ў развіцці беларускай музычнай культуры: пабачыў свет доўгачаканы альбом з творамі легендарнага музычнага помніка – "Полацкага сшытка”. Сапраўдны прарыў у папулярызацыі знакамітай знаходкі ажыццявілі сумеснымі намаганнямі выдавец і прадзюсер сярэдневечных музычных праектаў Арына Вележ і выдаючая кампанія БМА group. Пацверджаннем важнасці гэтай культурнай акцыі стала прэзентацыя "Полацкага сшытка” з удзелам гурта сярэдневечнай музыкі "Стары Ольса”, якая з вялікім поспехам на мінулым тыдні адбылася ў сталічным Палацы ветэранаў.

Трэба адзначыць, што да гэтай падзеі беларуская музычная грамадскасць ішла не адзін дзесятак гадоў. А пачалося ўсё з першай разгорнутай публікацыі на тэму "Полацкага сшытка” ў газеце "Чырвоная змена” (№208 30.10.1985 г.), карэспандэнтам якой В. Мартыненку і аўтару гэтых радкоў прафесар-беларусазнаўца Адам Мальдзіс распавёў захапяючую, амаль дэтэктыўную гісторыю знаходкі ў Ягелонскай бібліятэкі рукапіснага сшытка з таямнічымі знакамі. Высветлілася, што гэта быў нотны зборнік з больш як двумя сотнямі твораў свецкай музычнай культуры беларускіх зямель XVII стагоддзя. Сам факт ўнакальнай знаходкі, артыкул, які быў прысвечаны падзеі, публікацыя нотаў выклікалі значны рэзананс, як сярод музыкантаў, так і даследчыкаў. З гэтага часу многія айчынныя выканаўцы, гурты і ансамблі старажытнанай музыкі пачалі прапаноўваць слухачам свае апрацоўкі, версіі і трактоўкі твораў беларускай свецкай (па цяперашняй тэрміналогіі -- папулярнай) музыкі. Гэта былі гады плённага асэнсавання музычнай спадчыны нашага народа.

Паколькі музычны помнік быў адкрыты ў Польшчы, да таго ж, яго паходжанне таксама стала прадметам гістарычных спрэчак (вёска Астрамечава ёсць не толькі на Полаччыне), кожная зацікаўленая краіна імкнулася давесці сваё права на наследванне музычнага рукапіса. Напрыклад, у Польшчы "Полацкі сшытак” называюць "Ягелонскі рукапіс 127/56”. Творы з яго былі ўпершыню запісаны і выдадзена на фірме гуказапісу "MUZA” (1972 г.) гуртом старажытнай музыкі «Fistulatores et Tubicinatores Varsovienses” пад рубрыкай "Musica Antiqua Polonica”. Такі ж дыск з творамі свецкай музыкі XVII стагоддзя быў выдадзены ўкраінскімі выканаўцамі, у прыватнасці Нінай Матвіенко і ансамблем даўняй музыкі К. Чечені...

Былі спробы айчынных выканаўцаў захаваць на аналагавых і лічбавых носьбітах нашу музычную спадчыну, якая прыцягвала ўсе больш і больш выканаўцаў рознага ўзроўню і стылістычнай накіраванасці. Так версія часткі твораў "Полацкага сшытка” была запісана інструментальным складам танцавальнага гурта "Харошкі” і выдадзена на вінілавым дыску. Асобныя творы выконваліся і выдаваліся на дысках беларускімі ансамблямі "Cantabile”, "Contredance»”, "Brevis”, "Lituus”. Апошні прыклад выдання "Полацкага сшытка” быў прадстаўлены гуртом старажытнай музыкі "Стары Ольса” на іх сольным альбоме "Дрыгула”. Але, як падкрэсліў музычны крытык Вітаўт Мартыненка, гэты дыск, як і іншыя спробы, не выканалі асноўную мэту такога выдання – дыскі не ставарылі са знаходкі Адама Мальдзіса сапраўднага нацыянальнага брэнда. "Дзе на вокладцы дыска можна прачытаць, што гэта "Полацкі сшытак”?— са скрухай пытаўся ў музыкантаў і выдаўцоў Вітаўт.

Гэтае пытанне не рытарычнае: каб яшчэ больш аўтарытэтна замацаваць права беларусаў на спадчыну "Полацкага сшытка”, патрэбны былі не толькі навуковыя даследванні, але абгрунтаваныя даказы таго, што творы з’яўляюцца пад духу і фактуры (лат. factura -- пабудова) беларускімі. Такія доказы можна было б прад’явіць толькі разам з  кружэлкай пад назвай "Полацкі сшытак”. Гэта зразумела каманда выдаўцоў БМА group і Арына Вележ, якія ўзяліся стварыць такі артэфакт. Тым больш, што матэрыялу для альбома пад доўгачаканай назвай назапашана было дастаткова. Хутка ідэя набыла сваё рэальнае аблічча: дыск, як займеў падзагаловак "the best interpretation” прадстаўляе 28 самых яркіх твораў "Полацкага сшытка” ў розных стылістычных афорбоўках. З’яўленне на нашых музычных паліцах і ў каталогах дыска са знакамітым музычным помнікам стала сведчаннем таго, што "Полацкі сшытак” пераўтварыўся ў трывалы чыннік музычнай спадчыны беларусаў.

Пра гэта сведчыць праграма новага дыска. На ім можна пачуць інструментальныя п’есы, перакладзеныя для духавых інструментаў, гатычнай арфы, барочных інструментаў, кшталту лютні ці флейты, харавыя і вакальныя варыяцыі, сучасныя фолк-апрацоўкі. Аднымі з самых заўважных на дыску слухачам пададуцца апрацоўкі "Полацкага сшытка” ў выкананні гурта "Стары Ольса”. І гэта не дзіва: музыканты маюць багаты вопыт інтэпрэтацыі старажытных мелодый са шматлікіх крыніц, якія пакінулі нам беларускія фалькларысты.

Тое, як бы мог гучаць "Полацкі сшытак” гурт "Стары Ольса” прадставіў на прэзентацыі згаданага дыска ў рэчышчы ўсёй своёй творчасці. Таму на канцэрце гучалі не толькі п’есы з новага дыска, але і кампазіцыі, рэканструіраваныя для альбома "Гераічны эпас Вялікага княства”: "Ліцьвін”, "Абарона Крычава”, "Арашанская бітва”, "Рыцар Вайда”, "Будзінаўская бітва” і іншыя кампазіцыі, якія складаюць гераічны эпас нашых продкаў.

Што тычыцца "Полацкага сшытка”, то ён быў выкананы музыканатамі на такім узроўні, што яго творы адразу палюбіліся слухачам і ні ў кога не ўзніклі сумненні ў беларускім паходжанні музыкі з гэтага зборніка. Першым "ольсаўцы” загралі "Танец у балканскім стылі”, ў якім віртуозна саліравалі на шалмеях Алесь Чумакоў і Марыя Шарый. Многія п’есы, якія былі выкананы гуртом "Стары Ольса” адкрывалі змест "Полацкага сшытка” з іншых бакоў: ці то лірычнага ("Слічна квеце”, "Пастыр”), ці то інтэрнацыянальна-танцавальнага ("Ягелонскі танец”, "Дрыгула”, "Пагамошка”). Былі ў рэпертуары і творы, паходжанне якіх не маглі вытлумачыць і самі музыканты. Так што, для далейшых даследванняў і адкрыццяў з боку музыказнаўцаў яшчэ шмат засталося магчымасцяў.

Для сваёй жонкі, якая падаравала кіраўніку гурта "Стары Ольса” Змітру Сасноўскаму двух дачок, музыканаты адмыслова выканалі "Віленскую сартарэлу”, пад гукі якой шчаслівы бацька прымаў шчырыя віншаванні, пажаданні шчасця і дабрабыту яго сям’і...

Трэба адзначыць, ідэя адмысловага выдання асобным дыскам "Полацкага сшытка” была настолькі моцнай і надзённай, што быццам бы шмат год "вісела ў паветры” беларускага культурніцкага кантэксту. І вось час адраджэння помніка беларускай свецкай музыкі прыспеў. І якое ж было здзіўленне слухачоў, крытыкаў і музыказнаўцаў, калі яны даведаліся, што цяпер у Беларусі выдадзены "Полацкі сшытак” ажно ў двух варыянтах! Яшчэ адну спробу адраджэння "Полацкага сшытка” зрабіла кампанія "Вігма” і незалежны выдавец старажытнай беларускай музыкі Уладзімір Азёма. Як падкрэсліла з гэтай нагоды Арына Вележ, "альтэрнатыўны” дыск прадстаўляе знаны музычны помнік ў больш камерным, класічным варыянце. Гэтым ён і адрозніваецца ад рэліза "Полацкага сшытка” аўтарства БМА group, які прадстаўляе старажытную беларускую музыку ў выканні рознастылявых гуртоў і выканаўцаў. Такая рознабаковасць толькі на карысць сучаснай беларускай музычнай культуры.

(нерэдагаваны варыянт матэрыяла)

Анатоль Мяльгуй


 






Просмотров: 5789 | Добавил: FMM | Теги: стары ольса, полацкі сшытак, беларуская старажытная музыка | Рейтинг: 3.5/4
Всего комментариев: 1
1 VM  
0
Анатоль, ужо з паўмесяца стаіць на сайце "БМАgroup" мой артыкул пад тою ж назвай http://belmusic.org/reviews/polacki-sszytak-jak-nacyjanalny-brend.html
Я без прэтэнзыяў, абы ты ведаў. А Ўладзімір Азёма выдаў "Полацкі сшытак" не з "Vigmaj" а з "Global CD" (Юры Цыбін), і пакуль што не прамысловы наклад.
А вось пра наш першы сумесны артыкул пра "Полацкі сшытак" я сапраўды наблытаў, бо калі Адам Мальдзіс некалькі разоў яго карэктаваў і ў мяне захавалася некалькі рукапісаў, я думаў, што гэта мае ўласныя рукапісы, а потым гляджу - M&M. I'm sorry!

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz