Четверг, 2024-11-21, 8:30 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Главная » 2012 » Декабрь » 4 » Новае аблічча гурта BLAGI MAT!!!
11:20 AM
Новае аблічча гурта BLAGI MAT!!!

У творчым жыцці вядомага беларускага рок-музыканта і кампазітара Ігара Загумёнава адбылося натуральнае творачае пераўтвараэнне. Яго студыйны гурт ZigZag, удзельнікі якога выконвалі элітарную электронную музыку і выдалі альбом BIONICA, змяніў іншы праект – панк-гурт BLAGI MAT!!! (цяпер гэта чытаецца як "Блэджы мэт”). Гэтую метамарфозу можна было б лічыць трывіальнай, калі б не склад новай фармацыі. BLAGI MAT!!! на сёння сапраўды мінімалістычны: гэта вышэй памянёны Ігар Загумёнаў, якому дапамагае барабаншчык Аляксей Яфрэменка і выканаўца на народных духавых нструментах Яна Бабіцкая. Пачыналі ж музыканты свае музычныя эксперыменты з такіх экзатычных музычных напрамкаў, як electro punk, folk punk, grunge. Цяпер музыканты гавораць пра фолк-гранжавую падачу сваіх кампазіцый, заснаваных народных на мелодыях і вострых, а часам правакацыйных тэкстах панкаўскай скіраванасці. А таксама пра тое, што для праекта BLAGI MAT!!! надыйшоў час шчыльнага кантакта са слухачамі на канэртах.

Каб пераканаць сваіх слухачоў што BLAGI MAT!!!. працуе менавіта ў такім фармаце і стылістычным накірунаку, музыканты гурта не так даўно запрасілі слухачоў на свой сольны "жывы” канцэрт. Тым больш, што нагода для такіх канцэртаў самая што ні гуманістычная: не так даўно адзначаўся Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. У гэты дзень, як і ў наступныя, многія рок-музыканты па ўсім свеце заклікаюць сваіх маладых прыхільнікаў усімі магчымымі сродкамі засцерагацца ад смяротнага захворвання, быць адказнымі за сваё жыццё і жыццё блізкіх яму людзей. Гэтай тэматыцы і быў прысвечаны "сольнік” гурта BLAGI MAT!!!, як і інфармацыйныя матэрыялы па тэматыцы абароны ад СНІДу, якія распаўсюджваліся арганізатарамі канцэрта сярод моладзі.

Ігар Зазумёнаў выказаў шкадаванне з той нагоды, што музыканты ў гэты дзень мусяць выступаць у скарочаным складзе: цяжарная Яна Бабіцкая чакае дзіця і не зможа выйсці на сцэну. І з гэтай прычыны яе замяніў удзельнік гурта ZNICH, каларытны дудар Кастусь Трамбіцкі. Таму grunge гурта BLAGI MAT!!! не згубіў сваёй фолкавай скіраванасці. Трэба адзначыць, што на гэты канцэрт быў запрашаны не толькі адзін Кастусь Трамбіцкі. На сцэну клуба RE:PUBLIС па чарзе выходзілі саліст IQ48 Алесь Ракавец (для сумеснага выканання кампазіцыі "Граем рок!”), а таксама Алег Хаменка, з якім гурт выканаў у folk-grunge стылістыцы хіт з рэпертуару гурта "Палац” "Канюшня”. Гэтая кампазіцыя, безумоўна, выклікала не толькі захапленне, але і незвычайную цікаўнасць. Колькі ўжо было створана кавераў на гэтую песню, але ў гурта BLAGI MAT!!! яна несла нейкія новыя стылістычныя адценні. Удзельнікаў гурта Partyzone -- вакалістаў Ірыну Хмель і Дзяніса Вячэрскага -- Ігар Загумёнаў запрасіў каб ўпершыю выканаць кавер на знакаміты беларускі рок-хіт 90-х – песню А.Кулінковіча TUT.BY, а таксама прапанаваць слухачам сваю версію кампазіцыі Л. Вольскага і А.Сушы "Я нарадзіўся тут”. Яшчэ адна прэзентацыя гэтага канцэрта – фолк-панк-версія сусветнавядомага хіта бразільскага выканаўцы Мішэля Цело "Носа(м)” з сатырычным антыалкагольным тэкстам.

Увогуле ж канцэрт гурта BLAGI MAT!!! гэтым разам нагадваў тэатральную вечарыну кавераў, у ходзе якой былі скарыстаны ўсё магчымыя музычныя і сцэнічныя прыёмы. Тут прагучалі і па-панкаўску саркастычныя тэксты з іх першага студыйнага альбома ("Тры расійскія літары” "Максім Панк”), панк-апрацоўкі некаторых хітоў гурта "Ляпіс Трубяцкой” (тут неацэнную дапамогу аказвалі выканаўцы на духавых інструментах С.Шымко і Н.Ліфанаў), спецыфічныя каверы на рок-кампазіцыі российской "Гражданской обороны”, поп-песні "Землян” і Глюкозы. Шмат увагі ўзельнікамі гурта BLAGI MAT!!! надавалася любімаму гурту Ігара Загумёнава і класікам grunge -- гурту NIRVANA, многія песні якога ўпершыню гучалі па-беларуску. Усё гэтае панкаўскае музычнае дзеянне суправаджалася бесперапынным перформансам у выкананні лідэра гурта Ігара Загумёнага, да якога на сцэне праз некаторы час далучыліся артысткі творчага аб’яднання T(e)=Art.

У якасці падарунка слухачам на канцэрце гурта BLAGI MAT!!! прагучалі і некалькі нефарматных для такога панк-канцэрта твораў самога Ігара Загумёнава і гасцей канцэрта. Маю на ўвазе лірычну песню-прысвячэнне "Роднай зямлі”, а таксама знакаміты хіт гурта Partyzone "Маё сэрца”, які ўякасці падарунка слухачам быў выкананы дуэтам Ірына Хмель-Дзяніс Вячэрскі. Ну а скончылася шоў гурта BLAGI MAT!!! жартоўнай алюзіяй на песню гурта "Крама” "Гэй, там налівай!” -- "Піся, гарэлка! Ясіся сала!”, які выклікаў шквал апладысментаў слухачоў, завітаўшых у гэты дзень у клуб RE:PUBLIС. Гэтымі каверамі, па словах Ігара Загумёнава, музыканты больш малодшай генерацыі аддавалі даніну павагі пачынальнікам беларускага року.

Яшчэ адным сюрпрызам гэтага канцэрта, прысвечанага Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, стаў сэт гурта "Голая манашка”, які адбыўся па заканчэнні выступлення гурта BLAGI MAT!!! Гурт, лідэрам якога доўгія гады з’яўляецца гітарыст і аўтар тэкстаў Фёдар Жывалеўскі, апошнім часам не вельмі часта можна ўбачыць і пачуць на "жывых” канцэртах. Музыканты больш засяродзіліся на такіх канцэртных формах, як акустычныя выступленні і "кватэрнікі”. Гэтым разам "Голая манашка” грала ў "электрычным” складзе. Добрым падарункам слухачам сталі такія кампазіцыі "Голай манашкі”, як "Акіян”, "Сны”, "Сука, вазьмі мяне!”, беларускамоўныя каверы на песні "Гражданской обороны” "Куля-дура” і NIRVANA "Дзе спала ты?” і іншыя творы. Пасля выканання гэтых песень, склалася ўражанне, што творчасць каманды, якая адносіць сябе да такога музычнага накірунку, як анарха-панк, становіцца больш узважанай, эмацыянальна насычанай і больш мудрай. Так гэта ці не сапраўды, пакажа новы альбом гурта "Голая манашка”, якія абяцае новыя песні і яркія лірычныя вобразы ад легендарнага гурта.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1586 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.0/4
Всего комментариев: 2
2 Вова Камянецкі  
0
А канцэрт-то "ДранЛэнд" бээрэсэмаўскі сарваў 15 чэрвеня, хлопцай спрабавалі прымусіць заплаціць трайны тарыф за апарат, а яны катэгарычна адмовіліся мяняць коней на пераправе. Загралі акустыку пад плотам "ЗямліМараў", првадалі некалькі дзясяткаў дыскаў новага альбому, а потым іх пагнаў САМ дырэктар. Так што марыце ўступіць у камсамол "ДрынЛэнд" вам устроіт празднік.

1 VM  
0
О, у іх канцэрт праз тыдзень, 15 чэрвеня, у "Дрымлэндзе". Будуць і Кульлінковіч, і Хаменка, і "МутнаеВока" і, самае галоўнае, першы паўнафарматны альбом "The Blagest of Mat".

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz