Четверг, 2024-11-21, 12:01 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Главная » 2013 » Июнь » 2 » Неад’еманая частка беларускай гісторыі і культуры
8:45 AM
Неад’еманая частка беларускай гісторыі і культуры


Некалькі дзён таму на сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя новай музычнай складанкі «Сімвал веры і свабоды», прысвечанай бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня». Гэты дыск выдадзены ў межах культурніцкай кампаніі па прапагандзе нацыянальных сімвалаў, якую ініцыявалі выдавецкая кампанія БМА group, грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» і грамадскае агенцтва «Арт-сядіба».

Прэзентацыя распачалася ўступным словам кіраўніка «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса, які распавёў пра мэты і гісторыю створаэння складанкі, а таксама прадставіў слова аднаму з аўтараў твора, што гучыць на дыску – журналісту і паэту Вітаўту Мартыненку. Вітаўт ў сваёй эмацыянальнай манеры распавёў пра акалічнасці, што паспрыялі напісанню тэкста песні «Неўзброены ваяр», які ён прысвяціў стаічнаму змаганню віцябляніна Сяргея Каваленкі за права карыстацца нацыянальнымі сімваламі. Тым больш, што Сяргей наведаў гэтую прэзентацыю і сам распавёў пра значэнне нацыянальных сімвалаў у яго жыцці, а таксама пра тое, чаму яны штурхнулі яго на змаганне з антыбеларускай сістэмай. Але гэта было трохі пазней, бо после слоў і вершаваных радкоў у выкананні Вітаўта Мартыненкі перад сабраўшыміся на прэзентацыі выступіў асіповіцкі бард Ігар Сімбіроў, які паклаў на мелодыю верш В.Мартыненкі "Неўзброены ваяр”. Выкананне гэтага твора, а таксама аўтарскіх песень на вершы У. Някляева, А. Сыса, Л. Геніюш, выклікала гарачыя апладысменты ў адрас аўтараў твора і прысутнага Сяргея Каваленкі.

Слухачы горача віталі яшчэ аднаго аўтара-выканаўцу, песні якога гучаць на дыску «Сімвал веры і свабоды» -- барда Э. Акуліна. Эдуард добра знаёмы слухачам і яго апошні альбом «Не магу жыць без крыл» засведчыў: выканаўца знаходзіцца ў выдатнай творчай форме, а яго песні нязменна карыстаюцца папурнасцю і вядомыя шырокамі колу аматараў беларускай аўтарскай песні. На прэзентацыі Эдуард выканаў некалькі лірычных кампазіцый са сваго рэпертуару, у тым ліку і знакаміты аўтарскі твор-маніфест "Янка Купала”.

Эстафета прэзентацыі была перададзена гомельскаму барду Андрэю Мельнікаву, які прадстваў перад слухачамі ў незвычайным музычным антуражы – з электрычнай гітарай і ўзмацняльнікам. У яго выканні гучалі і знаёмыя творы, і новыя песні. Андрэй заспяваў такія кампазіцыі са свайго рэпертуару, як «Песня літоўскага легіёну», «Гэта Мы!», якія сталі важкім унёскам у эмацыянальны настой прэзентацыі новага рэлізу.

Нечаканым і прыемным сюрпрызам прэзентацыі дыска «Сімвалы веры і свабоды» стала з’яўленне на сядзібе вядомай выкаўнаўцы, салісткі Белдзяржфілармоніі Таццяны Матафонавай-Грыневіч. І хоць гэтым разам яе песні не былі прадстаўлены на прэзентуемым дыску, Таццяна змагла ўразіць эмацыянальна насычаным выкананнем. Тым больш, што песні ў яе інтэпрэтацыі гучалі геніяльныя: «Пагоня» на верш М. Багдановіча і музыку М. Куліковіча, «Паланэз Агінскага» з тэкстам С. Сокалава-Воюша. Гэтыя песні выклікалі шквал апладысментаў і воклічы «Жыве Беларусь!», што выглядала натуральна для зместу такіх высокадухоўных, патрыятычных твораў.

Выданне новай складанкі «Сімвал веры і свабоды», па словах яе ініцыятараў, стане адпраўной кропкай для цэлага шэрага акцый па папулярызацыі нашых спрадвечных сімвалаў. Так пад час прэзентацыі пачаўся збор подпісаў ў адрас Міністэрства культуры і Міністэрства юстыцыі РБ за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістрычнай каштоўнасці. Гэты статус ўжо мае «Пагоня», то чаму б не замець яго і сцягу, пад якім прымаў сваю першую прысягу цяперашні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь?

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1492 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.6/7
Всего комментариев: 1
1 Вова Камянецкі  
0
Ну вось вам і "Неад’еманая частка беларускай гісторыі і культуры": ледзь паўтара месяца прайшло, а чалавек справа на верхнім здымку ўжо адышоў у гісторыю. 12 ліпеня ня стала цудоўнага барда Ігара Сімбірова. На жаль, "Наша ніва" дае смажаны факт, а ніякіх падрабязнасьцяў, хоць сьмерць у 40 гадоў ніяк не назавеш звыклай рэччу. А яшчэ ж у травені Ігар даваў інтэрв'ю "БелаПАНу", казаў пра творчыя пляны запісу альбома... Жудасць проста.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz