У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў эфіры тэлеканала "Белсат" і сайце www.belsat.eu адбудзецца прэм’ера відэаверсіі юбілейнага канцэрта "Народны альбом. 20 гадоў", а таксама дакументальнага фільма "Ненаўмысны шэдэўр", прысвечанага гісторыі стварэння культавага праекта. "Белсат" просіць беларускія медыі падтрымаць канал і размесціць у любой зручнай форме спасылку на петыцыю. Калектыў адзінага беларускамоўнага тэлеканала будзе ўдзячны за асабістыя подпісы калегаў-журналістаў.
|