Четверг, 2024-11-21, 11:52 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Главная » 2014 » Сентябрь » 24 » «МЕРАДА» на шляху гармоніі і якасці гука
7:42 PM
«МЕРАДА» на шляху гармоніі і якасці гука

«МЕРАДА» на шляху гармоніі і якасці гука

Музыкант Сціў Крамер – сапраўдны чалавек Сусвету, але з трывалымі беларускімі карнямі. Пачынаў жа ён як гукарэжысёр легендарнага гурта «БОНДА». Пасля, ў пошуках вытокаў блюзу, блукаў па клубах Лондана, Ню-Ерка. У ізраільскім Бэін-Шэіце разам з мясцовымі музыкантамі граў кампазіцыі «БОНДЫ», у якасці кіроўцы вялікага грузавога аўто аб’ехаў амаль увесь поўдзень ЗША, каб на свае вушы паслухаць карнявы блюз на зямлі, дзе ён быў вынайдзены… Але пасля амаль 20 год музычных падарожжаў Сціў вярнуўся ў Беларусь, стварыў студыйны гурт «МЕРАДА», які рыхтуе да выхаду свой дэбютны беларускамоўны альбом. Што дапамагло яму столькі гадоў захоўваць прыхільнасць да роднага слова, да нацыянальнай культуры? З гэтым пытаннем я звяртаюсь да майго суразмоўцы – музыканта і лідэра гурта «МЕРАДА» Сціва Крамера. Нагодай для нашай размовы становіцца памятны здымак дваццацігадовай даўніны.

--Сціў, калі вы бачыце гістарычную фатаграфію (1986 г.), дзе вы (на здымку злева) з гуртом «БОНДА» на фоне Трокскага замка, то якія ўспаміны вам прыхозяць на розум, што з таго часу вы пранеслі праз сваё жыцце, якія прынцыпы і падыходы да музыкі гурта «БОНДА» вам дапамагалі ўвесь ваш творчы шлях?

--Напэўна, перш за ўсё, гэта фота з нашай маладосці: мы ўсе тады былі поўныя энергіі і творчых амбіцый. На фатаграфіі я разам з «БОНДАЙ». на першым у Савецкім Саюзе міжнародным фестывалі рок-музыкі «Літуаніка». Тады ў Вільню з'ехаліся ўсё рок-зоркі таго часу: «Акварыўм», «Брава» (яшчэ з Жанай Агузаравай), першы склад « Арыі», гурт Г. Грапса «Магнэтык Бэнд»...

Тады нашы хлопцы выступілі вельмі годна. «БОНДА» слухалася амаль як заходняя рок-каманда, у вялікай ступені, дзякуючы беларускай мове і якаснаму выкананню і гучанню. Дык вось, першае, што я вынес ад працы з гэтым гуртом -- скурпулёзны падыход да гуку і выбару інструментаў. У тыя часы музыканты аддавалі за гітару суму роўную 2-3-м гадавым заробкам! Іх галоўны прынцып быў: музыка -- гэта гук, а гук -- добры інструмент. Наступнае - гэта тое, што музыка павінна мець прыгожую гармонію, запамінальную мелодыю і тэкст. Прайшло ўжо больш за 25 гадоў як «БОНДЫ» няма, а я да гэтага часу магу на памяць заспяваць амаль усе іх песні. Што цікава, калі я пісаў артыкул пра гурт, то ў Вікіпедыі, у інфармацыі аб удзельніках фестывалю «Літуаніка», «БОНДА» нават не згадвалася. Прыйшлося самому ўносіць туды змены. Гэтак жа, і сёння, ні ў інтэрнэт-выданнях, ні ў прэсе імя гэтага калектыву, чамусці, не ўбачыш.

--З чым, на ваш погляд, гэта звязана? Ці ёсць, на вашу думку прафесійнага гукарэжысёра і музыканта, магчымасць паўнацэнна вярнуць гэтае імя ў аналы беларускага року?

--Мне падаецца, што на сённяшні дзень наша музыка, як від мастацтва і падыход да творчасці, пражывае крызіс. Бо ў нас яна ператварылася або ў палітыку, або ў камерцыю. Таму «БОНДА», як ужо неіснуючы калектыў, ужо нецікавы. Гурт не можа быць выкарыстаны ў «шкурных» інтарэсах.

Асабіста я лічу «БОНДУ», як у музычным плане і так і ў плане культурнай спадчыны, такой жа значнай з'явай, як і ансамбль «Песняры». Адзінае, што ў «БОНДЫ» тады не было «песняроўскіх» магчымасцяў запісу. Усе іх альбомы былі запісаныя або на бытавы магнітафон, або на паўпрафесійную касэтную портастудыю. Галоўны недахоп такіх запісаў -- на іх гучаць не жывыя барабаны, а папулярная ў тыя гады «драм-машына», што сёння ўспрымаецца як відавочны архаізм. Я працую ў добрай студыі, і ведаю многіх таленавітых барабаншчыкаў. І сёння можна было б запісаць і накласці барабаны ў жывую, перазвесці ўвесь матэрыял на прафесійнай апаратуры, зрабіўшы гучанне больш якасным і сучасным. Для гэтага патрэбна не так шмат сродкаў: каля 5 тысяч даляраў у эксвіваленце.

-- Вы -- чалавек, якому ўдалося пабачыць вялікую колькасць краін свету і «ўжывую» пазнаёміцца з шмат якіямі музычнымі плынямі. Калі вы найбольш востра адчулі цягу да беларускага слова, да беларускага меладычнага генатыпа. Як гэта адбывалася ў вашых творчых пошуках і як гэта рэалізуецца цяпер, ў гурце «МЕРАДА»?

-- Правёўшы 17 гадоў за мяжой, я аставаўся беларусам, як чалавек, які нарадзіўся і вырас у дадзенай геаграфічнай прасторы. У сучаснай музыцы (песнях) ідэнтыфікацыяй гэтай прасторы з'яўляецца мова. Таму дзе б я ні знаходзіўся роднымі для мяне заўсёды заставаліся песні «Песняроў», «БОНДЫ» і ранняга «Уліса». Памятаю, як у размовах унутры «БОНДЫ» мы часта спрачаліся пра блюз. Музыкі гурта стала ўзгадвалі пра нібыта яго моцны ўплыў на іх музыку. Дарэчы, да гэтага часу ў нас многія ведаюць і слухаюць блюз, у асноўным, толькі па запісах і па роліках у YouTube.

Калі я жыў у Амерыцы, то некаторы час працаваў дальнабойшчыкам і аб'ездзіў увесь поўдзень ЗША, пабываў у сотнях бараў і клубаў, пераслухаўшы жыўцом сотні выканаўцаў. Сярод якіх был і легедарныя: Бі Бі Кінг, Бадзі Гай, Лоні Брук. Тады я быў вельмі рады нарэшце трапіць у сапраўдную блюзавую атмасферу, пра якую яшчэ з часоў «Бонды» было столькі размоў. Але трапляючы на канцэрт чарговага блюзмэна, я ўвесь час лавіў сябе на адчуванні нейкага ўнутранага дыскамфорту. А прыходзіў у больш ці менш гарманічны стан, калі праслухоўваў музыкі ў стылі кантры. Хутчэй за ўсё генетычна нам найбольш блізкая - белая музыка. Блюз досыць просталінейны (не значыць дрэнны!) гарманічна і меладычна. А ў славянскіх народаў, ўсё ж, усё будуецца на багацці гармоніі і прыгажосці мелодыі.

-- З запісаў, якія пастанна гучаць па беларускім радыё, слухачы ведаюць, што гурт «МЕРАДА» – гэта не толькі Сціў Крамер, але і Ганна Крамер, якая выконвае асноўныя вакальныя партыі на запісу. Як удаецца гэтай жанчыне так агранічна спалучаць рознапланавыя музычныя стылі ў вашых кампазіцыях, у якіх ёсць фолк і рок, блюз і соўл?

--Калі я пазнаёміўся з Ганнай, то яна, маючы дзеве вакальныя адукацыі, займалася педагагічнай і арганізатарскай дзейнасцю. А ў дзіцячых установах, на жаль, не да музычных эксперыментаў. Мая ж музыка, створана ў вельмі рознапланавых стылістыках, з досыць моцным уплывам блюзу, кантры і лацінскіх рытмаў. Да сустрэчы з Ганнай ў маім гурце было пяць вакалістак, але іх спевы былі не такімі, якімі іх чуў я. Тое ж самае напачатку было і з Ганнай.

Але ж яна -- дзяўчына ўпартая, вырашыла высветліць да канца, што не так у яе выкананні. Нам прыйшлося пераслухаць і разабраць горы музычнага матэрыялу, пачынаючы ад вытокаў блюзу, фанка, соўл, лаціны, да амерыканскага року, фольку, кантры. Так праз два гады мы прыйшлі да агульнага разумення, што капіяваць спевы – не мае сэнсу. Ды і ці трэба гэта?

Увогуле, мы з Ганнай пасля трох гадавога пагружэння ў вытокі, прыйшлі да высновы, што нам трэба развіваць свой музычны напрамак на аснове кантры-музыкі. Але «развіваць», арыентуючыся на ўжо нешта створанае. Напрыклад, у Амерыцы вельмі моцныя традыцыі: кантры музыцы ўжо больш за 150 гадоў, блюзу афіцыйна-- каля ста. І амерыканцы шануюць свае традыцыі і пастаянна развіваюць і ўдасканальваюць гэтыя і іншыя музычныя напрамкі. Нашыя суседзі -- палякі, маюць з дзесятак груп, якімі нацыя можа ганарыцца. Яны заклалі падмурак і традыцыі сучаснай польскай музыкі. У нас, на жаль, традыцыі ёсць, але не развіваюцца, а як на прыкладзе з «БОНДАЙ» -- забываюцца.

-- У вас у кватэры шмат інструментаў – асабліва гітар розных канструкцый і вытворцаў, арган «Хэманд», гуныя гармонікі і шмат іншых. Гэта імкненне калекцыянера, ці, ўсё ж, спадчына «БОНДЫ», музыканты якой імкнуліся да дасканаласці ў музыцы і гучанні? Ці будуць гэтыя інструменты выкарыстоўвацца ў новых запісах вашага гурта?

-- Я сапраўды заўсёды марыў пра шмат розных інструментаў. Ды і хто з сапраўдных музыкантаў пра гэта не марыць!? Бо гэта дае магчымасць надаць песням разнастайныя адценні, непаўторны каларыт і магію. Збіраў я іх менавіта з пункту гледжання выкарыстання класічных гукаў, а не як калекцыянер. Але мяне здзівіла тое, што калі я вярнуўся на Радзіму, амаль ніхто з мясцовых музыкантаў не праявіў аніякай цікавасці да маёй калекцыі! Нават тыя, хто тут называе сябе блюзмэнамі. Хоць у мяне, на самой справе, ёсць легендарныя гітары і ўзмацняльнікі, на якіх у свой час была сыграна ўся класіка кантры і блюзу. Адзін з нямногіх, каму заўсёды цікава арыгінальнае гучанне -- гэта былы вакаліст «БОНДЫ» Ігар Варашкевіч. І, вядома ж, у «МЕРАДЗЕ»  мы заўсёды выкарыстоўваем «Хэманд», мае вінтажныя гітары і ўзмацняльнікі, бо імкнемся захаваць і развіваць далей такія крохкія традыцыі сучаснай беларускай музыкі.

--Думаю, штот ваш гурт чакае пераўтварэнне ў пастаянна канцэртуючы калектыў. Такая логіка падзей на рок-сцэне: спачатку ідзе запіс і выданне сольнага альбома, а после – прэзентацыя яго ў «жывую» перад слухачамі. Ці плануюць удзельнікі гурта «МЕРАДА» папоўніць айчынную фанатэку сваім рэлізам і што гэта будзе за альбом у музычным плане?

--Так, мы былі б рады ператварыцца ў пастаянна канцэртуючы калектыў, але мне не зусім зразумела, што ў нашай краіне адбываецца з музыкай. Як я ўжо казаў, музыка ў нас ператварылася ў палітыку, дзе галоўную ролю займаюць нейкія пасіянарныя панкі, прычым якія спяваюць, у асноўным, на рускай мове. З іншага боку - камерцыялізацыя. Як можна бачыць па тэлевізійным музычным праграмам, нехта з зайздроснай упартасцю раскручвае «бітвы» кавер-бэндаў. Усе музыкі, якія гралі са мной, з цягам часу перамяшчаліся менавіта туды, таму што гэта адзінае месца, дзе музыкант можа зарабіць хоць нейкія грошы.

Афіцыйная эстрада -- гэта наогул «міжсабойчык» сярод салодкай папсы. Яшчэ такі нюанс: сёння за запіс песні, мы плацім больш, чым 400 даляраў. У ратацыю яе бяруць толькі дзве-тры дзяржаўныя радыёстанцыі, для ўсіх астатніх мы -- нефармат. І за паўгода нам з Ганнай прыходзіць 150 тысяч беларускіх рублёў аўтарскіх адлічэнняў. Дык аб працягу якіх традыцый можа ісці гаворка?! Усё што мы з Ганнай робім сёння, трымаецца толькі на нашым энтузіязме, на вялікай любові да музыкі і сваёй краіны.

Мы проста верым, што аднойчы прыйдзе дзень, калі людзі прачнуцца і ўспомняць, што музыка з'яўляецца часткай мастацтва, а мастацтва -- гэта эстэтыка! Што музыка існуе не толькі для дасягнення нечых палітычных мэтаў, прымітывізацыя свядомасці, карпаратыўнага суправаджэння танцаў у рэстарацыі. Што музыка -- гэта перш за ўсё наша духоўная і культурная спадчына, якую мы абавязаны развіць і перадаць наступным покаленням. Дарэчы, наш дэбютны альбом і ўздыме гэтую тэму і будзе называцца «Проста вер».

 

Гутарыў Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 3264 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.7/7
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz