Беларуская фанатэка
#«Мерада»: крок да запаветнай мары
Думкі пра запіс і выданне сольнага альбома бударажылі выканаўцаў з гурта «Мерада» доўгі час. Памятаю 80-90 гады мінулага стагоддзя, калі #Сціў Крамер – цяпер лідэр гэтага гурта -- пачынаў творчы шлях ў маладым беларускім шоў-бізе ў якасці журналіста і музыканта-пачаткоўца. Ужо тады, працуючы ў гурце #«Бонда» гукарэжысёрам, ён зразумеў важнасць якасці запісу, як і важнасць захавання нацыянальнай музычнай спадчыны сучаснасці для будучых пакаленняў слухачоў…
Праз гады #Сціў і Ганна Крамер, ужо ўдзельнікі гурта «Мерада», паставілі перад сабой мэту набыть адпаведнае выканаўчае майстэрства і музыныя веды: Сціў, як гітарыст-блюзмэн і мультыінструменталіст, Ганна, як вакалістка, якая скончыла музычную вучэльню ў Гародні па класу «вакал».
Як толькі гэтая першапачатковая мэта была дасягнута, музыканатаў захапіла звыш-мэта – ствараць беларускую сучасную музыку на сусветным узроўні. Скажыце: «Нерэальна!», але на тое існуюе панятак звыш-мэты, якое накіроўвае творацаў да, здавалася б, недасягальных даляглядаў. Такім крокам да мары музыкантаў гурта «Мерада» і стаў іх дэбютны дыск #«Проста вер», выдадзены на фірме «ВІГМА».
Мы жывём у час, калі адбываецца новая камунікацыйная рэвалюцыя ў музычным бізнессе, калі СD-дыскі перастаюць цікавіць слухачоў, калі прадзюсеры кажуць музыкантам, што эра СD скончылася, надыйшла эпоха інтэрнэту і менавіта так трэба шукаць вядомасці.
Не адмаўляючы магчымасцяў і карысці Сусветнага Павуціння, заўважым, што для паўнавартаснай «раскруткі» выканаўцаў не будзе лішнім і стары добры кампакт-дыск з музычным матэрыялам, над якім можна было б паразважаць, вызначыць памылкі і хібы, каб іх недапускаць у будучым, прэзентаваць альбом людзям, ад якіх залежыць ратацыя песень на радыё ці ў тэле-эфіры, запрашэнні на канцэрты…
Так мыслілі выканаўцы з беларусскага гурта «Мерада», калі вырашыліся выйсці са сваім альбомам «Проста вер» да слухачоў і філафаністаў (калекцыянераў дыскаў) з інтэрнэту, дзе яны ужо маюць дастатковую вядомасць. Ці ўдаўся гэты эксперымент музыкантам, якія вырашылі пайсці супраць навязанага (памятаеце кітайскую мудрасць «Не дай Гасподзі жыць у часы перамен») масавай культурай трэнда?
Першая ж кампазіцыя альбома «Проста вер» «Ваяр Святла» наводзіць слухача на сур’ёзны лад. Гэтая музыка даёкая ад сённяшняга мэйнстрыму, а створана для ўважлівага слухання і суперажывання. Кантрастная структура гэтай кампазіцыі, у якой меладычны запеў змяняецца эмацынальным прыпевам, дапамагае лепш успрыняць тэкст кампазіцыі.
Музыканты не хаваюць таго факта, што песня «Ваяр Святла» -- гэта адказ гурту «Ляпис Трубецкой» і іх «Воину Света», але са свайго музычнага светапогляду. Своеасаблівую аўру гэтай песні ствараюць аранжыроўка і выкарыстанне шматлікіх гітар і выканаўчых прыёмаў, у вартасці якіх змогуць разабрацца і ацаніць адзінкі з тых, хто будзе слухаць кружэлку.
Такая архаічнасць гучання, недасягальная для вушэй сённяшніх аматараў «танцавальных блокбастэраў» можа саслужыць дрэнную службу выканаўцвам, якія толькі ўваходзяць на айчынны музычны рынак. А ён настойліва патрабуе элементаў знаёмага большасці слухачоў гучання, рытмаў. Затое, знаўцы і слухачы гітарнага «олд-скула» будуць задаволеныя: на запісу ёсць і акустыка, і steel-guitar, Сціў любіць граць са слэйдэрам на электрычных гітарах і іншых інструментах, у тым ліку і на рэдкім для нашай краіны электрычным «Хэманд-аргане»… Шкада, што такіх прыхільнікаў «року для дарослых» (AOR) нашмат менш чым тых, хто гатовы ўсю рок-музыку мінулага называць «отстоем». Да гэтага варта быць падрыхтаваным сур’ёзным выканаўцам, у тым ліку і музыкантам гурта «Мерада».
Яшчэ адно немоднае захапленне музыкантаў – фолк-рок з элементамі папулярнай у ЗША музыкі кантры і соул-спеваў. Тая песня на альбоме мае назву «Дзень народзінаў вясны». Парадокс, але калі паслухаць гэтую кампазіцыю пасля песень, напрыклад, гуртоў «KRIWI» ці «Ліцьвіны», то музыка «Мерады» падасца занадта амерыканізіраванай, у якой чуваць уплывы кантры Д.Мітчэл, Д. Партан ці больш сучаснай Т. Свіфт, якую ў ЗША памятаюць як традыцыйную спявачку кантры. А вось на фоне гэтых выканаўцаў, іх мелодый і спосабы аранжыроўкі дуэта Сціва і Ганны Крамер выгадна вылучаюцца беларускім меладычным каларытам. Гэты парадокс не адмяняе абавязку сапраўдных беларускіх музыкантаў у будучым рабіць свае творы яшчэ больш нацыянальнымі па духу і зместу…
Бо, напрыклад, блізкая фолк-року ў яго квазі-фэнтэзійным варыянце (вельмі пашыраным на расейская фолк-сцэне, літаратуры і кіно) кампазіцыя «Вядзьмак» некаторыя зацікаўленыя слухачы разглядаюць як крок у бок ад беларушчыны, хоць тэкст і апранжыроўкі кампазіцыі ствараліся ў разліку на іх. Якім чынам пазбегнуць новых хібаў і ўвабраць у сваю творчасць сучасныя рысы, якія б мелі нацыянальныя карані і пазнавальны каларыт – гэта ўжо звыш-мэта чарговага альбома беларускіх музыкантаў.
Увогуле, для гурта «Мерада» характэрна стварэнне песень незвычайнай для айчыннай рок-сцэны тэматыкі. Маю не ўвазе песню «Цягнік», створаную ў стілістыцы road-songs (песні для тых, хто ў дарозе). Тут рытмы кантры-біта, прыгожыя гітарныя сола Сціва Крамера ствараюць атмасферу настальгіі па родным краі, з якім не параўнаецца ні адна заморская краіна і яе райскія краявіды.
Асноўным аўтарам тэкстаў альбома з’яўляецца вакалістка гурта Ганна Крамер (яна бывае стварае тэксты і ў суаўтарстве разам з паэтэсамі Н. Гулак, А. Спрынчан і лідэрам гурта С. Крамерам). Аўтару блізкія розныя тэмы, але найбольш пераканаўчымі можна назваць яе радкі пра каханне. Сапраўды, у песнях «Рака кахання», «Адзіны ты», «О, няхай вандруе любоў» можна адзначыць пераканаўчыя ўзоры так званай жаночай рок-паэзіі – пранікнёнай і эмацыянальнай, якая дазваляе прадэманстраваць вакальныя магчымасці салісткі. У гэтых песнях Ганне дапамагаюць бэк-вакалісткі Г. Янушкевіч, В. Расолька, Ю. Скварцова, Г. Якаўлева і іншыя сябры гурта. А на адной з кампазіцый («Адзіны ты») побач з вакалам Ганны соліруе легендарны вусны гармонік Ігара Варашкевіча. Недзе стылістычна блізкай да папярэдней кампазіцыі адзначу песню «Бывай», якую па аранжыроўках і гітарных пасажах Сціва можна назваць наследваннем гурту «Бонда», да творчасці якога музыкант мае вялікі сантымент.
А вось загадоўная кампазіцыя «Проста вер» і філаосфская «Срэбны анёл» можна назваць эмацыянальнымі палюсамі альбома. Бо у першай з іх спляліся стары блюз і славянская мелодыка і рытм, больш характэрныя для дахрысціянскіх спеваў. Магчыма дзякуючы гэтым якасцям кампазіцыі, песня стала гітом і была ўганаравана першым месцам на Кіеўскім блюзавым радыё-фэсце. А цяпер і беларускія слухачы могуць з ёй пазнаёміцца, пры чым на роднай мове.
Калі песня «Проста вер» мае багатую рытмічную структуру і незвычайнае для гурта выкананне, то «Срэбны анёл» -- кампазіцыя з найбольш узвышаным сімвалізмам, глыбокімі думкамі і развагамі, якія характэрны для чалавека, які шмат перажыў стратаў, доўгія гады падарожнічаў і жыў на чужыне і ў рэшце рэштаў, вярнуўся на родную зямлю.
Сэнс гэтых перажыванняў і вытокі светлага суму, якая прысутнічае ў гэтай песні і іншых кампазіцыях альбому «Проста вер» становіцца зразумелым, калі слухач убачыць у буклеце фота сурёзнага маладога чалавека ў чорнай жалобнай рамцы і надпіс: «Альбом прысвячаецца майму сыну Алану (1980-2013)». Алан трагічна загунуў у аўтааварыі…
Анатоль Мяльгуй
|