Четверг, 2024-11-21, 11:40 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Январь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2016 » Январь » 24 » Кавалер «Ордэна ўсмешкі» запрашае!​
8:38 AM
Кавалер «Ордэна ўсмешкі» запрашае!​

Кавалер «Ордэна ўсмешкі» запрашае!

Калі размова заходзіць пра гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча, ды адразу падкрэсліваецца ўніверсальны характар яго творчай асобы: ён і аўтар-выканаўца, і актор, а таксама літаратар, перакладчык, аўкцыяніст… Усе гэтыя якасці бард з нязменным поспехам выкарыстоўвае ў сваіх канцэртах.

І толькі пасля таго, як прагучыць апошняя кампазіцыя, узнікае пачуццё таго, што стаў удзельнікам вельмі пазітыўнай і светлай дзеі! Слухачы абавязкова ўзгадваюць, што нездарма Віктар Шалкевіч, разам з Янам Паўлам ІІ, Стывенам Спілбергам і Астрыд Ліндгрэн, з’яўляецца кавалерам самага пазітыўнага ў свеце «Ордэна Ўсмешкі»…

Хутка сталічныя прыхільнікі творчасці В.Шалкевіча сустрэнуцца на сольным канцэрце са сваім ўлюбёным выканаўцам, каб на свае вочы і вушы пераканацца ў праўдзівасці выбару тых, хто такім чынам адзначыў талент Віктара Шалкевіча. Напярэдадні сваёго выступлення ў сталіцы бард адказвае на пытанні нашага карэспандэнта.

-- Віктар, мы ведаем, што не так даўно вы далі некалькі паспяховых і важных у творчым плане канцэртаў у Львове (разам з Ю.Хілаўцом) і ў Беластоку. Як сустракала вас замежная публіка, беларусы Украіны і Падляшша, ці добра вядомыя там вашыя песні?

-- Мінулы год быў для нас з гітарыстам Юрам Хілаўцом сапраўды паспяховым: апрача выступу на фестывалі «Бард-рыбалка» пад Магілёвам (нават, Беларускае тэлебачанне трансліравала нашы песні), мы адыгралі сольныя канцэрты ў Мронгове (Польшча) і ў Львове ў рамках фестывалю Усходняга партнёрства. Таксама, быў сольны канцэрт у Вроцлаве на фестывалі незалежнай беларускай культуры, на якім я разам са спевамі, прэзентаваў мой літаратурны зборнік «Рэквіем па непатрэбных рэчах», які пабачыў свет у Беластоку ў перакладзе на польскую мову. Яшчэ я пабываў з канцэртам у Таліне. Так што, за мінулы год давялося аб’ехаць амаль усю старую краіну ВКЛ ад мора да мора. Публіка паўсюль выхаваная, чуллівая і часам сэнтыментальная. Адным словам – адэкватная і добра знаёма з маімі песнямі. Для такой публікі нічого не шкада: ні голаса, ні сэрца…

-- Прыкладна раз ў год вы даеце аншлагавы канцэрт у сталіцы. Што для вас азначае сустрэча з менскай публікай?

-- Лічыцца, што колькасць адукаваных людзей ў Менску, беручы на квадратны кіламетр, самая вялікая ў краіне. Адукаваня людзі і запатрабаванні маюць вышэйшыя: тут на рытмаванай і рыфмаванай голай любові да Радзімы і ненавісці да яе ворагаў далёка не паедзеш. Тут трэба больш тонкі падыход: так рабіць, каб усе усё зразумелі. Галоўнае трэба каб зразумлі, што беларус без беларускасці -- нішто! Таму я страшэнна люблю менчукоў і карэнных, і прыезных і стараюся час ад часу іх здзіўляць!

-- Канцэрт у Менску запланаваны на Дзень усіх закаханых – 14 лютага. Якія песні вы прапануете мінчукам у якасці музычных «валянцінак»? Ці прагучаць вашыя новыя кампазіцыі і якія?

--Безумоўна, амаль усе мае песні будуць адрасаваныя закаханым. Я буду спяваць і спяваць для тых, хто ведае што такое гэтае цудоўнае пачуццё! І новыя песні для іх будуць. А пакуль я стараюся падрыхатвацца да сустрэчы з вамі, паважаныя слухачы: мучаю сябе, шукаю рыфмы, патрэбныя сімвалы і алегорыі. Карацей, сваю творчасць скіроўваю ў стваральна-пазітыўнае рэчышча.

-- Слухачы, і менскія не выключэнне, вельмі любяць слухаць вашыя імправізацыі, а таксама аўтарскія літаратурныя творы. Ці будуць гучаць на канцэрце навэлы і апавяданні з вашай кнігі «Рэквіем па непатрэбных рэчах»?

-- Цяжка сказаць загадзе, усё залежыць ад настрю публікі. Таму, калі ўбачу прыхільнасць да маіх літаратурных эксперыметаў, то прачытаю маленькую навэлу з майго новага рамана «Маланабздзейкаўскія гістарычныя хронікі» -- так я назваў свой новы літаратурны твор. Мае таварышы па пяру мне параілі не прабаўляцца дробязямі, трэба выдаць нешта эпахальнае. Вось выдаю паціху!

-- З моманту выдання дыска «Шчаслівая сямёрка» прайшло даволі шмат часу. І вось не так даўно вы анансавалі выданне чарговага альбома. У якой стадыі цяперака знаходзіцца гэтая праца, калі нам чакаць рэлізу вашага новага дыска?

-- Спадзяюся, мой альбом у гэтым будзе будзе дакладана. Цяперака ў нас падрыхтоўчы перыяд: узгадняем са спонсарам арганізацыйныя дробязі, а потым засядзем у студыю і запішам кампазіцыі да яго. Шкада, што падрыхтоўчы перыяд да выдання новай кружэлка атрымаўся такім працяглым!

-- Не так даўно ў нямецкім часопісе з’явіўся артыкул Д.Калькі «Прафесія--жартаўнік», дзе аўтар сцвярджае: «…Між тым, ён (Шалківіч) стаў культавым у краіне. Верагодна, апошні сапраўдны бард…» Некалькі слоў пра тое, чаму нямецкую прэсу зацікавіла вашая песенная творчасць?

-- Мой стары сябра, цудоўнейшы нямецкі бард Дітэр Калька (Dieter Kalka) вырашыў пазнаёміць нямецкіх слухачоў з маёй творчай біяграфіяй і напісаў артыкул для мясцовага часопіса «Folker». Відаць, нехта з падачы «акулы беларускага шоў-бізу» В.Супрановіча ўжо ўзяўся яго перакласці з мовы Гётэ і Шылера на мову Кузьмы Чорнага і Аляксея Белага… Так што хутка ўсе даведаемся, чым я цікавы і як выглядаю насам рэч з нямецкага пункту гледжання!

Дзякую за размову і да сутрэчы на канцэрце да Дня ўсіх закаханых 14 лютага ў Палацы культуры ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21). Пачатак ў 19. гадзіне.

 

 

Гутарыў Анатоль Мяльгуй, фота з архіву аўтара

http://novychas.by/kultura/kavalier_ordena_usmieshki_zapr/

 

Просмотров: 810 | Добавил: FMM | Теги: Ордэн усмешкі, Хілавец, Калька Дытэр, Маланабздзейкаўскія гістарычныя хро, Шалкевіч, Folker | Рейтинг: 4.7/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz