Четверг, 2024-11-21, 9:58 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Февраль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728
Главная » 2017 » Февраль » 20 » «Эксперыменты з дзяўчатамі мы будзем працягваць!»
1:47 PM
«Эксперыменты з дзяўчатамі мы будзем працягваць!»

Алесь Лютыч: і лірыка, і драйв, і рок-н-рол!
Праз некаторы час гурт :B:N адзначыць сваё 18-годдзе. Да гэтай даты ў жыцці калектыву быў прымеркаваны праект музыкантаў «Рок’н’гёрлз», які, хоць і меў поспех, але выклікаў пытанні слухачоў адносна працэсу «фемінізацыі» творчага развіцця курта :B:N. Гэтыя пытанні мы адрасуем лідару :B:N Алесю Лютычу, які не так даўно ўпершыню адыграў сольны акустычны сэт у клубе «Графіці».
-- Алесь, слухачы ведаюць, што супрацоўніцтва з вакалісткамі не навіна для вашага гурта. Але, ці можна назваць праект «Рок’н’гёрлз» паказальным для далейшага гучання :B:N, ці гэта спантанная творчая ініцыятыва?
-- Калі ўспомніць гісторыю гурта, то мы ніколі не спявалі з дзеўчынамі на канцэртах так, каб яны рабілі гэта па-свойму. Раней у нас было два дуэта, але дзяўчаты спявалі нашы песні і ў нашай рок-манеры, так бы мовіць, пад нас. Успомнім для пракладу дуэт з Яўгеніяй «Пчолкай» Хіло ці з Кацярынай Муратавай aka «Радысткай Кэт». А ў выпадку з праграмай праекту «Рок’н’гёрлз» дзяўчыны выконвалі нашыя песні ў звычнай для іх стылістыцы – як яны гэта чуюць і хочуць выконваць.
Проста нам цікава, як будуць гучаць нашыя кампазіцыі ў іншых аранжыроўках, з іншым вакалам і інтанацыямі, як зменіцца ўспрыманне іх публікай. У выніку, мы ўбачылі, што такія дуэты з беларускімі дзяўчатамі-вакалісткамі публіцы спадабаліся і мы прыйшлі да высновы, што гэтыя эксперыменты ў рамках гурта :B:N мы будзем часткова працягваць.
-- Алесь, я як жа сумяшчалася вакальная манера гэтых спявачак з рок-гучаннем гурта :B:N?
-- Мы ўлічвалі вакальныя асаблівасці дзяўчат і падладжваліся пад іх вакальныя прыхільнасці. Напрыклад, спявачка Берта аддае перавагу джазаваму выкананню. І таму кампазіцыю «Крок за крокам» мы перааранжыравалі, дадалі элементаў імправізацыі, карацей, зрабілі яе гучанне больш-менш джазавым.
Наступная ўдзельніца праекту – Наста Шпакоўская. Яе выканаўчая манера адрозніваецца драматычнасцю, бо яна сама тэатральная акторка. Для сумеснага з Настай выступу мы зрабілі эксперымент: у нашую песню «Палюсы» мы ўставілі фрагмент песні гурта Naka «Бяжы». Атрымаўся вельмі эмацыйны і захапляльны песенны мікст, які выклікаў шмат добрыя водгукі слухачоў.
Паліна Рэспубліка, якую мы таксама запрасілі да ўдзелу ў гэтым праекце, паказала сваё бачанне нашых песень: заспявала адну з кампазіцый :B:N у больш сучаснай, моднай аранжыроўцы, з перавагай «сінтэзаванага» электроннага гучання.
Яшчэ адзін дуэт мы зладзілі з маёй настаўніцай па вакалу Таццянай Трухан, якая рыхтуе дзяцей да дзіцячага «Еўрабачання». У Таццяны выдатны голас, які пасуе рок-гурту. Сведчаннем гэтаму можна назваць той факт, што Таццяна спявала на бэк-вакале ў гурта Scorpions пад час яго сусветнага туру. Кампазіцыя «Нас няма» з альбома «Крок за крокам» з вакалам Т.Трухан дзякуючы яе прафесіяналізму набыла шчырыя, пранізлівыя ноты. Пад яе голас мы гэтую кампазіцыю выканалі пад фартэпіяна, без
гітар і бубноў, каб песня стала больш лірычнай і душэўнай.
-- Ці будуць гэтыя вакалісткі ўдзельнічаць у запісу вашага новага альбому, які ўжо чакаюць слухачы?
-- Наконт запрашэння сесійных вакалістак на запіс нашага новага альбома, гэтая ідэя пакуль у стадыі абмеркавання. Да яго запісу ў нас падрыхтавана ўжо шэсць кампазіцый. Літаральна праз пару дзён мы збіраемся ў студыі, каб пачаць запіс першых дзвюх. Каб у сакавіку-красавіку пачаць кампанію па «раскрутцы» альбома. Пачнём з простага – спачатку прэзентуем сінгл.
Калі будуць гатовыя дзевяць-дзесяць трэкаў, то мы пяройдзем да стварэння канцэпцыі, займёмся чаргавання трэкаў і назвай нашага новага альбому. Мы плануем, што гэтая кружэлка стане больш разнастайнай стылістычна, у якой будзе і лірыка, і гітарны драйв, і рок-н-рол, нават духавыя інструменты, якія мы плануем уводзіць у некаторыя песні. Магчыма, нешта з’явіцца і з фальклорных апрацовак. Пасля «Канюшні», другая песня якая мне падабаецца з рэпертуару гурта «Палац» -- «Кола грукатала». Аўтарская кампазіцыя Алега Хаменкі захапляе сваім рытмічным строям і мне карціць яе пераасэнсаваць і пераспяваць па-свойму ў рок-гучанні.
-- Ці будзеце запрашаць да ўдзелу вашага знакамітага калегу А.Мацулевіча (Tony Fadd), які ў мінулым годзе стаў адным з намінантаў на музычную прэмію «Грэмі»?
--З Антонам мы сябруем, супрацоўнічаем – запрашалі яго на канцэрт праекту «Рок’н’гёрлз». Але цяпер наш былы ўдзельнік робіць сваю асабістую кар’еру – супрацоўнічае з зоркамі амерыканскай папулярнай музыкі.
Таму ў дадзены момант у Антона шмат працы за акіянам: то ў Амерыку лётае, то зноў у Беларусь -- да сям’і. Але ў нас ёсць планы на сумесную працу ў галіне прадюсавання, але толькі ў выпадку, калі ў Антона будзе вольны час і ў яго будзе цікаўнасць. Трэба разумець, што чалавек ён заняты і ўсё будзе залежыць ад яго графіка і нашых планаў.
-- Сёння вы, Алесь упершыню выйшлі на клубную сцэну ў якасці рок-барда. Бадай, гэта першы выпадак вашага сольнага выступу. Слухачам спадабалася. Ці чакаць ім працяг серыі акустычных канцэртаў і сэтаў?
-- Так, гурт :B:N будзе эксперыментаваць і анплакт. Вось сёння мяне запрасілі даць невялікі акустычны канцэрт, але без музыкантаў гурта :B:N. І гэта амаль упершыю, калі на сцэне я знаходжуся толькі са сваёй гітарай. Адчуваю сябе гэткім бардам Алесь Лютым ці Аляксандрам Февральскім (усміхаецца:)
Да таго ж, 10 лютага тут, у клубе «Графіці» адбудзецца наш акустычны канцэрт у поўным складзе. Мы выканаем нашы старыя хіты, таксама будзе нешта з новага музычнага матэрыялу. Шчыра запрашаем!

Гутарыў Анатоль Мяльгуй

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 785 | Добавил: FMM | Теги: Алесь Лютыч, Таццяна Трыхан Антон Мацулевіч, Кацярына Муратава, Яўгенія Пчолка Хіло, Паліна Рэспублка, Tony Fadd, :B:N | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz