Четверг, 2024-11-21, 12:26 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Февраль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728
Главная » 2013 » Февраль » 10 » “Даём рады”: крок да беларушчыны -- далей ад “бульбашоўства”
8:46 AM
“Даём рады”: крок да беларушчыны -- далей ад “бульбашоўства”

Пасля таго, як "Рок-каранацыю” з розных прычын напаткаў крызіс і лёс галоўнай выніковай рок-імпрзэзы застаецца невызначаным, на айчыннай фестывальнай сцэне ўзнікае ўсё больш музычных прэмій, заснавальнікі якіх па-свойму подводзяць вынікі года і ўзнагароджваюць лепшыя беларускія каманды. Як гэта зрабілі, напрыклад, інтэрнэт-парталы "Тузін гітоў” і "Ультра-мюзік”. Нядаўна мы сталі сведкамі заснавання яшчэ адной музычнай прэміі, на гэты раз ад Еўрарадыё "Даём рады”, падвядзенне вынікаў якой адблося ў клубе RE: PUBLIC.

Трэба адзначыць, што арганізатары гэтай музычнай прэміі – журналісты Еўрарадыё не хавалі таго факту, што экспертамі ў адбору лепшых выканаўцаў і твораў беларускай рок-музыкі выступілі яны самі. Тым больш было цікава параўнаць свой асабісты шорт-ліст з прыхільнасцямі гэтай радыёстанцыі – адной з нешматлікіх, на хвалях якой прапісаўся беларускі рок ва ўсіх яго стылістычных і моўных праявах.

Першымі на сцэну вынікова канцэрта музычнай прэміі "Даём рады” ад Еўрарадыё быў запрошаны гурт, які на думку радыё-журналістаў перамог у намінацыі "Дэбют года” -- Clover Club. Калектыў малады, і безумоўна, прафесіянальны. Па рэакцыі слухачоў можна было зразумець, што песні Clover Club былі ім знаёмыя. Выкажу сваю здагадку: з інтэрнэту. Але і на сцэне маладыя музыканаты пачувалі сябе ўпэўнена. Адна толькі праблема: удзельнікі гурта губляюць час і талент на тое, каб з дапамогай недасканалай англійскай мовы і арыентацыяй на модныя напрацоўкі заходніх выканаўцаў заняць месца ў сусветных чартах лідэраў індзі-рока. Ці такое магчыма такое ў акіяне сусветнага шоў-бізу? Тэарэтычна, так. Але без вядомасці ў сябе радзіме, без музычнай аўтэнтычнасці гэтыя шанцы мінімальныя. Так што дэбют Clover Club атрымаўся заўважны, але з вялікім пытальнікам наконт далейшай перспектывы гурта.

Лепшым кліпам на думку журналістаў стала музычная стужка гурта VEGETABLES "Baloo”, у якой, як у люстэрку, адбіліся праблемы візалізацыі музыкі большасці гуртоў з Беларусі, у творах якіх часцяком цяжка знайсці ці адчуць тое, дзеля чаго музыканты выходзяць на сцэну, у чым звышзадача іх творчага пасыла.

Але не толькі калектыў Еўрарадыё адзначаў ў гэты дзень лепшых. Знайшлося месца для ўзнагарод беларускіх выканаўцаў ад імя мясцовых і замежных музычных стрыктур. Напрыклад, вядомы беларускі рок-музыкант і прадзюсер Алег Ціханаў, які цяпер прадстаўляе ўкраінскі тэлеканал "культурнага супраціву”А-ONE, узнагародзіў беларускія гурты Clover Club, Yellow Brick Road і Akute адмысловымі сертыфікатамі на ратацыю іх музычнага відэа, калі тыя здамуць кліпы на свае песні. А студыя гуказапісу OSMOS адзначыла гурт "Гаротніца” сертыфікатам на запіс сінгла. Застаецца падзякаваць прадстаўнікоў гэтых музычных кампаній за ўвагу да беларускай рок-музыкі і жаданне зрабіць для нашых выканаўцаў нешта вартае.

Ужо стала звычнай, што творчасць гурта Re1ikt знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод моладых прыхільнікаў айчыннага цяжкага рока. Прычына ў іх ўменні сродкамі рок-музыкі данесці да слухачоў усе нюансы паэтычных радкоў кампазіцый. Да таго ж іх магутны, празрысты гітарны гук прымушае засяроджавацца толькі на іх музыцы і мелодыцы. Як здарылася і на гэтым канцэрце, на якім музыканты выканалі некалькі кампазіцый з апошняга альбому "Рэкі прабілі лёд”. Высокі прафесіяналізм і небанальны кампазіцыйны талент удзельнікаў гурта Re1ikt ужо вывеў іх у лідэры айчыннай рок-музыкі. Вынікі мінулага года пацвердзілі гэтую тэндэнцыю, як і тое, ад гурта чакаюць штурма новых творчых вяршынь. Мо таму арганізатары прэміі "Даём рады” адзначылі гурт Re1ikt прызам "Надзея 2013 года”, маючы на ўвазе іх патэнцыял заставацца сапраўдным лідэрам рок-сцэны ў бягучым годзе.

Намінацыю "Сінгл года” арганізатара было вырашана аддаць гурту AVIAS, які сваёй кампазіцыяй "Смецце” штрумаваў не толькі інтэрнэт-прастару, але і цягам мінулага года пастанна выконваў песню на клубных пляцоўках. Сінгл "Смецце” – даволі запамінальная кампазіцыя ў стылістыцы post-grunge. Трэба адзначыць, што гурт AVIAS --  калектыў, які скарыстаў ў сваёй творчасці вопыт папярэдняга творчага праекта -- гурта "Крок” і цяпер выкарыстоўвае ў сваіх аранжыроўках шмат з індзі-, поп- і альтэрнатыўнага року. Сярод нечаканасцяў выступлення гурта AVIAS адзначу натхнёную і прафесіянальную ігру выканаўцы на ўдарных Vicky Fatez, чыя тэхнічная, "недзяўчыначая” манера прыцягвала ўсеагульную ўвагу і авацыі тых, хто ў гэты дзень слухаў музыку гурта AVIAS.

Сярод тых, каму ў гэты дзень не дасталася выніковага "слана”, але каго з гонарам запрасілі на сцэну, стаў бярозаўскі гурт :B:N: Такі быў прадуманы ход арганізатараў прэміі "Даём рады”. Яны ведалі, што музыка B:N: выкліча ў слухачоў такі энтузіязм і эмацыянальнае ўзрушэнне, дзеля якога ўласна і праводзяцца рок-канцэрты. Адзін за адным разам з залай спяваліся хіты :B:N: "Крок за крокам”, "Загунулым паэтам прысвячаецца”, "Цягнік”, "Канюшня”. Але лейтматывам сэта :B:N: стала праграмная кампазіцыя "Жыве рок-н-рол”, словы і рытмы якой давалі столькі пазітыўнай энергетыкі, што яе хапіла і на іншых гасцей гэтага выніковага канцэрта.

Эстафету лідэраў сярэдный генерацыі айчыннай рок-сцэны неўзабаве перанялі магіляўчане з гурта Akute, музыканты якога былі адзначаны ў намінацыі "Гурт 2012 года” (разам з панк-камандай "Дай Дарогу!” з Брэста ) і ў намінацыі "Альбом 2012 года” (разам з альбомамі "Futuremental” ад гурта Yellow Brick Road і "Сквозь г...но” ад памянёных берасцейцаў "Дай Дарогу!”). Негледзячы на тое, што Akute гэтым разам засяроджвалася на выказванні глыбінных пачуццяў, выконвалі старыя хіты ("Іголкі”, "Адзіноцтва” і інш.), слухачы вельмі актыўна сустракалі сваіх куміраў, бо знаходзілі ў музыцы любіміга гурта роднасныя эмоцыі, праз што і стваралася святочна-узнёслая канцэртная атмасфера.

Негледзячы на тое, што панк-гурт "Дай Дарогу!” быў заяўлены хэдлайнерам гэтага канцэрта, а ў клубе RE: PUBLIC сабралася немала прыхільнікаў панк-року, на долю берасцейцаў выпала выкананне нежартоўнай задачы: падтрымаць той эмацыянальны накал канцэрта, які быў створаны іх беларускамоўнымі папярднікамі.

Арганізатары прэміі Еўрарадыё "Даём рады” ўручылі гэтай камандзе аж тры намінацыі – "Лепшы гурт 2012 года” (разам з Akute), "Лепшы альбом 2012 года” (разам з Akute і Yellow Brick Road), музыкі таксама атрымалі прыз клуба RE: PUBLIC "За самы шалёны канцэрт”. Таму музыканты гурта "Дай Дарогу!” выйшлі на сцэну і адыгралі свой сэт у добрым гуморы. Захапляла іх сакавітае, падобнае на шквал, прафесійна выверанае гучанне. Хоць тэксты іх песень былі падобныя на прыпеўкі (часам аздобленыя моцнымі слоўцамі, якія няма ў слоўніку Даля), яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, традыцыйныя для рускага панк-року: пьянства, сацыяльныя праблемы і неўладкаванасць, маргіналізацыя некаторых пластоў грамадства... Што тычыцца нацыянальных рыс ў творчасці гурта "Дай дарогу!”, якая сёння так актуальная для ўсёй беларускай рок-сцэны, то берасцейскія госці усім сваім выглядам дэмантравалі сваю пазіцыю: "До лампачоки нам ваши белорусские дела. Мы ж не националисты!” Як кажуць дасведчаныя, гэта і ёсць "рок з Беларусі”...

Але негледзясы на тое, што ў на ўручэнні музычнай прэміі паводле Еўрарадыё, былі сабраныя такія розныя гурты і іх прыхільнікі, яна, безумоўна, мела свое станоўчыя вынікі. Па-першае, слухачы атрымалі ўрок разумення таго, што ўсе мы -- беларусы, негледзячы да якога музычнага напрамку маем піетэт. Па-другое, у беларускім рок-руху спее разуменне неабходнасці стаць у шыхт абаронцаў роднай мовы і нашай нацыянальнай тоеснасці, ўзняць голас супраць "бульбашоўства”, якое нам навязваецца замест нацыянальнага ў айчыннай культуры. У гэтым бачыцца місія такіх музычных святаў, у тым ліку і прэміі "Даём рады”, ініцыяванай Еўрарадыё.

Былі і іншыя намінацыі, у якіх перамаглі наступныя выканаўцы і праекты:

"Фестываль-2012” -- Пікнік.by”

"Непатанаючая легенда”--"Рок-каранацыя”

"Сольны выканаўца-2012” -- Зміцер Вайцюшкевіч

Таксама прэміі Еўрарадыё ў жартоўнай намінацыі "Нестандартныя ракурсы” атрымалі Аляксандр Памідораў, гурты Chiefs Band, RetroElektro.

 

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1286 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.0/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz