Суббота, 2024-11-23, 1:19 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июнь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2014 » Июнь » 2 » «Цішы Лабаноры»: праект для ўзаемаразумення
6:38 PM
«Цішы Лабаноры»: праект для ўзаемаразумення

«Цішы Лабаноры»: праект для ўзаемаразумення

Сярод рознакаляровых афіш, якія наперабой у гэтыя веснавыя дні зазывалі жыхароў сталіцы на бясконцыя мейнстрымавыя канцэрты, увагу аматараў больш складаных музычных форм прыцягнула запрашэнне на канцэрт знакамітага літоўскага саксафаніста, зоркі еўрапейскага джаза П. Вішняўскаса, які гэтым разам павінен быў выступць разам са сваімі сябрамі з Беларусі – гуртом рытуальнага фальклору ESSA.

Канцэрт меўся адбыцца ў канцэртнай зале «Мінск». Таму ўчорашнім вечарам і пачалі збірацца туды аматары музычных эксперыментаў, фры-джаза, гукаў літвінскай дуды. Лідэр гурта ESSA    Тодар Кашкурэвіч перад пачаткам канцэрта падкрэсліў, што гэтая музычная імпрэза – чыстай вады імправізацыя і музыканты зусім не рэпетавалі праграму, што надавала ёй першакрынічнасці і таго, што называецца ў джазавых музыкантаў ad libitum, калі выканаўца грае нешта са сваёй фантазіі.

Як падкрэсліў Т. Кашкурэвіч, праграма канцэрта складалася з двух частак. Першая -- канцэртны варыянт сюіты і яе фанаграфічнага ўвасаблення – CD «Цішы Лабаноры» (TYLOS LABANORO) -- ў выкананні трыо Т.Кашкурэвіч (аднабурдонная дуда), Г. Ковера (дуда-мацянка) і П. Вішняўскас (сапрана-саксафон). Дарэчы, да іх далучыўся выканаўца на таблах Рыціс Камічайціс. Другая – прэм’ера новага праекта гурта ESSA «Няміга», які павінен быў прадставіць музычны перформанс, прысвечаны памяці бацькі музыканта, народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Што ўдзельнікі праекта турбуюцца пра памяць знакамітага продка, можна было адчуць і па зместу рэкламных афіш, у якіх выкарысталася графіка А. Кашкурэвіча.

Успомнім, што альбом «Цішы Лабаноры» ўяўляе сабой сюіту з апрацовак літоўскага і беларускага фальклору для літвінскіх дудаў і сапрана-саксафона. На дыску запісаны такія літоўскія народныя творы, як «Пра рану», «Аб жанчыне», «Аб калеі»…Беларускі ж фальклор прадстаўлены такімі апрацоўкамі, як «Аб сведку», «Пра яшчура», «Аб немаемасці» і іншымі творамі. Гэтыя ііншыя кампазіцыі на тэмы беларускіх і літоўскіх народных мелодый прагучалі ў першай часты праграмы. Трэба адзначыць, што фальклор обедзвюх краін вельмі падобны. І гэта не діва: нас об’ядноўвае агульнае гістарычнае мінулае і блізкасць культур. Што тычыцца трыо Кашкурэвіч-Ковера-Вішняўскас, то гэтыя выканаўцы прадэманставалі тое, як джаз і імправізацыя можа падкрэсліць энергетыку і сакральны сэнс народных мелодый.

Безумоўна, асноўную ўвагу першай часткі канцэрта прыцягнула сугучча дуд. Выканаўцы прадэманстравалі тое, што патэнцыял старажытных інструментаў далёка не вычарпаны і дуда яшчэ здатна на імправізацыі і новыя тэмбравыя адценні. Таксама слухачы цёпла віталі гукавы мінімалізм саксафаніста Пятраса Вішняўскаса, які імкнуўся прадкрэсліць дух мелодый старажытнасці, дапасаваць іх да сучаснасці.

Нагадаю, што Пятрас Вішняўскас як джазавы музыкант сваю кар’еру пачынаў, калі граў у біг-бэндзе выдатнага літоўскага мультыінструменталіста У. Чакасіна. Потым быў квартэт Вішняўскас-Лабуціс-Шынкарэнка-Лаурэнавічус, канцэрты ў дуэце з В. Ганеліным, сольныя выступленні… І ўжо тады П. Вішняўскас быў прыхільнікам з’яднання фры-джаза і літоўскага фальклора. Гэтая якасць музыканта, якая выявілася ў аранжыроўках літоўскага і беларускага фальклору, была вельмі цёпла сустрэта мінскімі слухачамі і не раз віталась пад час імправізацыі.

Другое аддзяленне канцэрта было прывечана новаму праекту гурта ESSA «Няміга», у якім прынялі ўдзелі і літоўскія музыканты: П. Вішняўскас, Г. Ковера, Р. Камічайціс. Як падкрэсліў ініцыятар гэтага музычнага праекта Тодар Кашкурэвіч, слова «Няміга», якое з літоўскай мовы перакладаецца як «бессоннае» і сведчыць пра глыбокія карані нашай культуры, якая гадавалася ў балтыйскім арэале. Цяпер «Няміга»-- гэта сінонім трагедыі, якая забрала жыцці больш 50 маладых людзей. Дый сама Няміга цяпер цячэ пад зямлёй па трубе. «Значыць, і наш фальклор у трубе, пад зямлёй» -- здзівіў слухачоў нечаканай высновай  Т. Кашкурэвіч.

Было падкрэслена, што праграма «Нямігі» больш перкусійная, падобная на гукавы перформанс. Так яно і здарылася: выканаўцы нагадалі з дапамогай вялікіх лістоў бляхі як грукоча метро, як змяняецца тэмбр стука колаў, калі вагоны набліжаюцца да станцыі. Таксама, былі прадстаўлены перкусіўныя кампазіцыі, вынананыя з дапамогай літоўскіх народных інструментаў – конклес, скудучай і іншых. Шчырыя апладысменты выклікала выкананне В. Дзядовік-Кашкурэвіч народнай літоўскай песні «Божая гара», а таксама беларускіх спеваў «Пра яшчура», «Мінчанка», у выкананні якіх Вользе дапамагалі маладыя ўдзельнікі праекта – Сабіна і Дамінік Пятроўскія.

Асаблівае захапленне публікі выклікала фінальная кампазіцыя канцэртнай праграмы – песня «Плач аб Зямлі», якая скончылася рытарычным пвытаннем: «А што з табою сталася, мая Няміга…». Пранікнёная кампазіцыя, але такая, якая прымушае задумацца слухачоў пра галоўнае ў нашым жыцці. Завяршылі ж праграму канцэрта госці з Літвы – саксафаніст Пятрас Вішняўскас і Гвідас Ковера на конклес, якія завяршылі сваё выступленне перад мінскай публікай літоўскай народнай «Калыханкай» у стылі фолк-джаз.

Апошняя музычная імправізацыя гэтага вечара нагадала, што колішні музычны праект «Цішы Лабаноры» (TYLOS LABANORO) яшчэ запатрабаваны і неабходна, каб як мага больш слухачоў у абедзьвюх краінах пазнаёміліся з ім на карысць нашых культур, разумення нашых агульных каранёў.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1276 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.0/4
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz