Четверг, 2024-11-21, 6:03 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2014 » Апрель » 27 » Блюз, рок і фолк на фоне вернісажа
12:16 PM
Блюз, рок і фолк на фоне вернісажа

Блюз, рок і фолк на фоне вернісажа

Як раней паведамлялася,  21 красавіка ў памяшканні выставачнага комплекса «Мінск-ЭКСПА» штона праспекце Незалежнасці, адкрылася выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта», якая прыцягнула ўвагу шматлікіх аматараў авангардных мастацкіх воразаў, фармальных пошукаў выяўленчых сродкаў і арыгінальнага погляду на парадаксальныя з’вы сучаснасці. Але мастацкая падзея такога маштабу не абмяжоўваецца толькі знаёмствам з панарамай сучаснага выяўленчагамастацтва ХХ стагоддзя і творамі беларускіх мастакоў цяперашняга часу. У яе праграме сустрэчы з маладымі і сталымі мастакамі-удзельнікамі выставы, і прэс-кнферэнцыі, і аўтограф-сесіі…

Адной з падзеяў выставы «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» стаў unplugged-канцэрт аднаго з удзельнікаў выставы, мастака і музыканта, лідэра гурта P.L.A.N. Андрэя Плесанава. Бадай, упершыню адрэстаўраванае памяшканне выставачнага комплекса адчула і ўспрыняла рытмы рока і блюза. І гэта выставачнай зале, так бы мовіць, «спадабалася» -- гук атрымаўся сакавітым, а словы песень і гітарныя акорды не злівалісяў адну каламесу.

Гэта дапамагло Андрэю адразу распачаць своеасаблівы дыялог з публікай і ўвайсці ў эмацыянальны кантакт са слухачамі, якія патроху ад эскпанатаў выставы падыходзілі да канцэртнага подыюма. Тым больш, што распачаў А. Плесанаў свой незвычайны «выставачны» канцэрт адным са сваіх даўніх хітоў – апрацоўкай народнай песні «Шынкарачка», якая была вельмі цёпла сустрэчана слухачамі.

Сваю канцэртную праграму А.Плесанаў пабудаваў, як напамін пра выданныя ім і гуртом P.L.A.N. шэсць альбомаў. Таму ім былі праспяваныя і рытм-блюзавы «Скрып-блюз», і лірычныя «Аковы кахання», і гімн жыццю паэткі-эмігранткі Н.Арсенневай «Пра вясну». Лірычная плынь ў канцэрце была працягнута хітамі гурта, якія былі ў першых радках шматлікіх беларускіх хіт-парадаў -- «Легенда» (кавер на UriahHeep), «Анна-Мар’я», «Шлях да каханай» і іншымі цудоўнымі кампазіцымі.

Акрамя беларускамоўных кампазіцый, А.Плесанаў прапанаваў слухчам і рускамоўныя творы, якія яму вельмі падабаюцца. Напрыклад, песню Чыжа & кампаніі «Она не вышла замуж…»і іншыя песні з ранейшага перыяду музычнай творчасці аўтара.

Таксама вельмі цёплы быў прыняты беларускамоўны кавер Андрэя Плесанава на знакамітую песню Уладзіміра Высоцкага «Коні пераборлівыя», у якой слухачы змаглі ацаніць лексічныя і паэтычныя магчымасці роднай мовы, якой пад сілу пераасэнсаваць свамыя складаныя радкі і эмоцыі класічнай рускай і славянскай паэзіі…

Ну а завяршыў Андрэй Плесанаў свой гадзінны канцэрт пад скляпеннямі выставачнага комплекса «Мінск-ЭКСПА» адным са сваіх ранейшых хітоў – кампазіцыяй «Добрай раніцы, Беларусь» («Ранішнія адчуванні»), якую ўсе прысутныя заспявалі разам.

Канешне, канцэрт мастака і музыканта Андрэя Плесанава ў «Мінск-ЭКСПА» -- гэта толькі крэска да тых скарбаў, якія прадстаўлены на стэндах. Але такімі музычнымі творамі толькі ўзмацняецца вартасць такой небанальнай мастацкай падзеі, як выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта».

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1302 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.2/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz