Прэзентацыя
AKUTE: з павагай да папярэднікаў
Не так даўно ў сталічным клубе RE: PUBLIC сабраліся аматары беларускамоўнай рок-музыкі, каб пазнаёміцца з навінкай ад зорак айчыннага року -- гурта AKUTE. Гэтым разам магілёўскія музыканты прадставілі ў канцэртным варыянце свой новы рэліз, трэці па ліку альбом «Reaĺnaść i sny».Не так даўно ў сталічным клубе RE: PUBLIC сабраліся аматары беларускамоўнай рок-музыкі, каб пазнаёміцца з навінкай ад зорак айчыннага року -- гурта AKUTE. Гэтым разам магілёўскія музыканты прадставілі ў канцэртным варыянце свой новы рэліз, трэці па ліку альбом «Reaĺnaść i sny».Не так даўно ў сталічным клубе RE: PUBLIC сабраліся аматары беларускамоўнай рок-музыкі, каб пазнаёміцца з навінкай ад зорак айчыннага року -- гурта AKUTE. Гэтым разам магілёўскія музыканты прадставілі ў канцэртным варыянце свой новы рэліз, трэці па ліку альбом «Reaĺnaść i sny».
Як анансавался самімі музыкантамі, гэтая студыйная праца павінна прадставіць беларускім слухачам новае, больш удумлівае гучанне калектыву, іх сталы падыход да кампазіцыйнай канцэпцыі і гукавога вырашэння платы. Да таго ж, ажыятаж да альбома падаграваўся і наяўнасцю на дыску кавераў AKUTE на класічныя кампазіцыі легендарнага гурта 90-х ULIS «Як на далоні» і «Марнатраўны сын». Здаецца, інтрыгі да новай сустрэчы з музыкантамі было дастаткова, тым больш што апошні альбом AKUTE «Не існуе» быў прадстаўлены параўнальна для рок-музыкантаў даўно, у 2012 годзе.
Гэтыя акалічнасці і паспрыялі таму, што зала клуба была амаль поўнасцю запоўнена і музыканты AKUTE ў добрым гуморы распачалі прэзентацыю новай кружэлкі. Але дзеля таго, каб сустрэча больш запомнілася, каманда адразу ж нагадала некалькі ўлюбёных кампазіцыі з альбомаў «Дзевачкі і космас» (2011) і «Не існуе» (2012), каб падрыхтаваць сваю аўдыторыю да свежых кампазіцый, яшчэ ім не вядомых. А распачалі музыканты адной з самых пазнавальных кампазіцый са свайго другога альбома -- «Спі», якая адразу была падхоплена большасцю слухачоў, якія спявалі, танчылі і адпладзіравалі сваім улюбёнцам. Тое ж яднанне можна было адчуць, калі гучалі кампазіцыі AKUTE «Адшукай», «Прамяні», «Кроў пад снегам», «Кроў бы вада», дарэчы, у якой Стась Мытнік бліснуў віртуозным сола на электрычнай гітары. Цікава, што аранжыроўкі і ўсё гучанне гэтых твораў стала, калі не цяжкім, дык больш рэзкім і гучным за кошт акцэнтаванай бас-гітары Рамана Жагарава і разнастайных, часам па-джазаваму сінкапіраваных акордаў сола-гітары Стася Мытніка.
Пасля таго, як слухачы дастаткова паўспаміналі старыя хіты гурта, разам іх праспявалі, надышоў час пазнаёміцца з даўгачаканай навінкай ад AKUTE – альбомам «Reaĺnaść i sny». Па словах музыкантаў, да гэтай працы яны падыходзілі больш сур’ёзна, чым да папярэдніх. Запісвалі на лепшых студыях, зводзілі запісаны матэрыял ў Кіеве.
Трэба адзначыць, што многія прыхільнікі творчасці гурта AKUTE, а іх цэлыя суполкі па ўсіх гарадах краіны, ужо змаглі пазнаёміцца з кампазіцыямі новай плыты з інтэрнэту, куды музыканты выклалі свой новы альбом. А цяперака ім прапанавалі канцэртны іх варыянт такіх песень, як «Мы цалуем сонца», «Твае анёлы», «Бегчы» і іншыя. Гэтыя хіты былі аранжыраваныя ў больш дынамічным ключы: з фанкавымі рытмамі, якія часам здавалася, пераходзілі ў панк ці альтэрнатыву, калі да струнных дадаваўся знаёмы па «металічных» канцэртах пошчак бубноў Паўла Філатава. Зноў жа, гэтыя змяненні ў гучанні любімай каманды слухачы ўспрынялі, як натуральныя. Што, відавочна, сведчыць і пра тое, што з музыкай любімага гурта сталеюць і іх слухачы.
Не аднойчы удзельнікі гурта AKUTE распавядалі пра тое, што яны, так бы мовіць, выраслі на музыцы легенды беларускага альтэрнатыўнага року – гурта ULIS. Ну сапраўды, кампазіцыя гэтага гурта і сёння прывабліваюць слухачоў больш маладой генерацыі сваім незвычайным меладызмам, актуальнымі тэкстамі, вынаходніцкімі аранжыроўкамі і выканаўчым прафесіяналізмам. Да такой якасці музыкі і гука імкнуцца і музыканты AKUTE. Сваю павагу папярэднікам яны выказалі тым, што да 45-годдзя ULIS падрыхавалі і на прэзентацыі выканалі два кавера з іх рэпертуару: кампазіцыі «Як на далоні» і «Марнатраўны сын».
Хочацца адзначыць, што гэтыя апрацоўкі класікі беларускага року нечаканыя, бо музыканты AKUTE змянілі рытміку кампазіцыі, аранжыроўку, пасля чаго кампазіцыя набыла рысы псіхадэліі і філасафічнасці, што можна назваць іх каверы наватарскімі. Думаю, аўтар музыкі твораў Слава Корань ухваліць такі падыход магілёўскіх музыкантаў.
На жаль, сам дыск альбома «Reaĺnaść i sny» да прэзентацыі не быў гатовы, што выклікала разачараванне ў некаторых слухачоў. Музыканты і прадзюсер альбома В. Супрановіч з БМАgroup па незалежачых ад іх абставінах не змаглі ў вызначаныя тэрміны завезці зведезены матэрыял з Кіева. Але затое ў прыхільнікаў гурта AKUTE з’явілася матывацыя трапіць на наступны канцэрт любімага гурта, каб набыць жаданы дыск. Тым больш, што ён не за гарамі: AKUTE разам з гуртамі :B:N:, SCIANA, NIZKIZ і ТЛУШЧ дадуць канцэрт 23 мая ў клубе RE: PUBLIC да Дня радыё.
Анатоль Мяльгуй, фота і відэа аўтара
|