Пятница, 2024-04-26, 6:37 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Главная » 2012 » Ноябрь » 23 » “Ваячак”: зразумець “праклятага паэта”
10:25 AM
“Ваячак”: зразумець “праклятага паэта”

Сталічная галерэя "Ў” стала месцам правядзення прэзентацыі новага альбома Змітра Вайцюшкевіча і яго гурта -- "Ваячак”, створанага на вершы польскага аўтара Рафала Ваячака, прадстаўніка генерацыі так званых "праклятых паэтаў”. Некалькі соцен чалавек -- найбольш адданых прыхільнікаў творчасці беларускага спевака і музычных крытыкаў --запоўнілі залу, у якой мусіў адбыцца абяцаны канцэрт-прэзентацыя вядомага музыканата. І вось загучалі першыя акорды новых твораў Вайцюшкевіча, паэтычныя тэксты на польскай мове Рафала Ваячака, распачаўся тэатральны перформанс, рэжысёрам якога выступіў Андрэй Саўчанка.

Негледзячы на камерную атмасферу Змітру Вайцюшкевічу ўдалося данесці да слухачоў галоўны пасыл сваёй новай работы – музычнымі сродкамі раскрыць глыбіню і трагізм асобы паэта ў сучасным свеце. Дзеля гэтага Зміцер сканцэртраваў паэтычныя вобразы Ваячака ў мелодыях, дадаў да гэтага свой талент інтэрпрэтатара паэтычных радкоў, а таксама ўзмацніў уздзеянне гукавога шэрагу візуальным увасабленнем паэзіі польскага аўтара: на сцэне была ўзведезна белая палатняная штора-заслона, а з дапамогай артыстаў, якія знаходзіліся за ёй, на палатне ўзнікалі вобразы акрываўленай стыгматы, алкагалічныя і эратычныя трызненні – усё, што ёсць у песнях З. Вайцюшкевіча на вершы Р. Ваячака.

У выкананні З. Вайцюшкевіча прагучалі такія творы на вершы Р. Ваячака, як "Змрок”, "Успамін”, "Габрэйка”, "Ліст да невядомага паэта”, "Радасць”, "Я кажу табе ціха” і іншыя кампазіцыі, якія па-беларуску пераўвасобілі паэты Андэрэй Хадановіч і Вальжына Морт. У многім гэтыя творы з’яўляюцца для Вайцюшкевіча эксперыментальнымі і адлюстроўваюць яго імкненне "...застацца ў складанай форме, у роздумах, у пошуку...” Дзеля гэтага аўтар імкнуўся сваёй музыкай перадаць і прагу да самаразбурэння ("У падвоенай асобе”), і эратычныя фантазіі аўтара "Тая, што стомлена спіць”, "Тваё цела” і тонкае разуменне жаночай душы "Просьба”. Дарэчы, гэтыя творы гучалі не толькі на беларускай мове, а часткова і па-польску. Прачытаў іх для беларускіх слухачоў дырэктр Польскага інстытуту ў Мінску П. Козакевіч. Дарэчы, дзякуючы менавіта гэтай культурніцкай установе Р.Ваячак загучаў па-беларуску, бо першапачаткова З. Вайцюшкевіч планаваў выдаць альбом на польскай мове. Але знаўцы паэзіі з Польскага інстытуту параілі музыканту заспяваць паэзію Ваячака на сваёй роднай мове, каб больш беларусаў даведаліся пра творчасць гэтага трагічнага аўтара. Да таго ж, Польскі інстытут паспрыяў таму, каб усё ж, гэтая праца была скончана. Вайцюшкевіч працаваў над яе ўвасабленнем ажно 6 гадоў!

Вартасць новай работы Змітра Вайцюшкевіча яшчэ будзе прадметам гарачых дыскусій прадстаўнікоў айчыннай музычнай крытыкі. І гэта добра, бо ў альбоме "Ваячак” аўтар імкнуўся рознымі сродкамі перадаць складаныя грані асобы польскага паэта, які загінуў у 25 гадоў. Дзеля гэтага скрыстоўваліся не толькі вострыя паэтычныя вобразы, але і жорсткія музычныя формы з арсеналу псіхадэліі і рок-авангардызму, якія падпарадкоўвалася зместу літаратурных твораў. У той жа час, у мелодыях песень на вершы Р. Ваячака адчуваецца ўплыў зорак польскага біг-біту 60-гадоў мінулага стагоддзя, якія надалі творам З.Вайцюшкевіча рэтра-шарм той легендарнай пары ў музычнай гісторыі гэтай краіны.

Тым не менш, слухачы адзначылі вартасць новай, шматграннай працы З. Вайцюшкевіча гарачымі апладысменатамі і з імпэтам набывалі альбом "Ваячак”, які густоўна аформлены вядомым беларускім музыканатам з Польшчы, лідэрам гурта Zero-85 Юркам Асеньнікам.

Анатоль Мяльгуй


Просмотров: 1457 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.8/4
Всего комментариев: 1
1 VM  
0
Заўтра ў актавай залі сядзібы БНФ на Чарнышэўскага, 3 прэзэнтуецца новы дыск "Сімвалы веры і свабоды", дзе побач з "Песьнярамі", "Верасамі", "Новым небам", Шалкевічам, Шэдзько і г.д. трапіла й колькі песень Зьмітра Вайцюшкевіча. Прыходзьце ў 18.00, будзе цікава.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz