Пятница, 2024-04-26, 4:17 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Главная » 2013 » Июнь » 16 » Сяброўскія «вячоркі» з Камоцкім
8:28 AM
Сяброўскія «вячоркі» з Камоцкім

Сяброўскія «вячоркі» з Камоцкім10 чэрвеня ў памяшканні Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы адбыўся канцэрт па старонках альбома «ЧАС -- канцэрт з сябрам» Алеся Камоцкага. Па-сутнасці, гэтая музычная імпрэза, ці па выразу самога Алеся сяброўскія вячоркі, з’явілася канцэртнай рэпетыцыяй музыкантаў перад паўнавартаснай прэзентацыяй дыска ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, якая адбудзецца 17 чэрвеня.

А паколькі гэты канцэрт меў рысы рэпетыцыі, то і ход яго нагадваў музычную імправізацыю. На сцэну выходзілі не толькі ўдзельнікі запісу дыска «ЧАС-канцэрт з сябрамі», але проста сябры Алеся Камоцкага. І першым на музейную пляцоўку быў запрошаны малады бард Алесь Емельянаў. У яго выкананні прагучалі песні «Акварыум» (на верш В. Жыбуля) і а таксама кампазіцыя «Вясна прыйшла», якая настроіла слухачоў на пазітыўны лад, хоць за вокнамі музея бушавала летняя залева.

Па словах Алеся Камоцкага, ён спланаваў свае сяброўскаія вячоркі па прынцыпу чаргавання выканаўцаў: хлопчык – дзяўчынка, каб не было папрокаў у гендернай несправядлівасці. Таму наступнай на сцэну была запрошана дзяўчына з гітарай – Алеся Сівохіна, яка брала ўдзел у запісу дыска «ЧАС – канцэрт з сябрамі». У выкананні Алесі прагучалі два рамансы ў перакладах А. Камоцкага, якія былі прадстаўлены слухачам на вельмі высокай эмацыянальнай ноце. Што адбілася і на ўспрыманні творчасці А. Сівохінай, якую слухачы віталі гарачымі апладысментамі і воклічамі «брава!».

Паэтка Л. Хейдарава, разам з віншаваннямі А. Камоцкаму з нагоды толькі што адсвяткаванага дня нараджэння, прапанавала слухачам свае пародыі на вершаваныя радкі Алеся. Гэтыя пародыі дазволілі ўсім прыхільнікам зірнуць на паэзію Алеся Камоцкага з гумарыстычнага боку і выклікалі шмат дасціпных рэплік, як з боку аўтара, так і слухачоў…

Бард Аляксей Нежэвец, які падхапіў эстафету музычнай вечарыны, выканаў песню са свайго новага альбома "Высоцкі па-беларуску”. Гэта была песня «Караблі», а таксама музычную кампазіцыю на верш Н. Гальпяровіча «Вечнасць і аблокі», чым выклікаў зацікаўленасць сваімі новым, пакуль плануемымі, рэлізамі.

Вялікую ўвагу сярод слухачоў, як заўжды, выклікаў сэт аўтаркі і выканаўцы з Маладзічна Таццяны Беланогай. Яна выканала дзве кампазіцыі на вершы Я. Янішчыц і М. Багдановіча. Гэтыя песні Таццяны захапілі ўсіх суладдзем класічных паэтычных радкоў і мелодый, на якія яны пакладзены, шчырым, па-жаноцку яскравым выкананнем.

Бард Максім Знак, які толькі што выдаў на CD свой дэбютны альбом «Ветразь», прысвяціў Алесю Камоцкаму прэм’еру сваёй песні «Жыццё непростае», а ўдзельніца запісу дыска «ЧАС – канцэрт з сябрамі», салістка фолк-гурта DZIVASIL Іна Перасецкая выканала кампазіцыю з гэтага праекта, а таксама разгорнутую фартэп’янную п’есу для «неіснага мульфільма» «Зачараваны горад».

«Сяброўскую» частку канцэрта А. Камоцкага завяршыла вядомая выканаўца аўтарскай песні, лідэр гурта «Верасень» Вольга Акуліч, якая запрасіла на сцэну сваіх памочнікаў – электрагітарыста Арцёма Лабіна і выканаўцу на губным гармоніку Віталя Валошына. У такім складзе свайго гурта Вольга і выканала кампазіцыі з альбома «Трохкутнік»«Муза» і «Пра мора».

Як і абяцаў арганізатар гэтых музычный «вячорак» Алесь Камоцкі, сваё выступленне ён пабудаваў як рэпетыцыю да больш буйной імпрэзы ў РТБД, якая адбудзецца праз колькі дзён. На яе Алесь настройваў не толькі сваіх паплечнікаў, але і слухачоў. Каб падтрымаць іх цікаўнасць ў яго выкананні гучалі песні з альбома «ЧАС – канцэрт з сябрам», свежыя кампазіцыі, якія, па словах Камоцкага, мусяць вызначыць новы этап яго творчасці, як аўтара . Напрыклад, гераічная «Ірландская балада» асэнсаваная аўтарам у беларускім кантэксце. Ну а завяршыў Алесь свае сяброўскія «вячоркі» песняй з CD «З бацькоўскай кружэлкі» «Лятуць пералётныя птушкі», якім слухачы ўжо падпявалі ў рэжыме караоке.

Як усе «вячоркі», гэтая музычная сустрэча з Алесем Камоцкім завяршыліся аўтограф-сесіяй стваральнікаў альбома «ЧАС – канцэрт з сябрамі», віншаваннямі ў адрас выканаўцаў і надзеяй на новыя музычныя сустрэчы, ўжо 17 чэрвеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1349 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.0/4
Всего комментариев: 1
1 Ферэнц Дэбрэцэнь  
0
Вось я акурат і пайшоў 17 чэрвеня. Такі аншляг быў - ледзь улез. Сустрэў шмат цікавых любзей: гітарыста былой "Мроі" Ўладзю Давыдоўскага, рэжысэра Віктара Корзуна, журналіста Вітаўта Мартыненку, рок-князёўну Касю Камоцкую. І атмасфэра надзвычай утульная.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz