Пятница, 2024-04-26, 10:03 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Главная » 2012 » Сентябрь » 11 » Open air на Карла Маркса
9:48 AM
Open air на Карла Маркса



     Карл Маркс быў бы задаволены   
У мінулыя выхадныя давялося сутыкнуцца з анархічным (па адзначэнні Тодара Кашкурэвіча, які завітаў у Мінск з Ракава) разгулам дэмакратыі і лібералізму, што з дазволу сталічных уладаў запанаваў на вуліцы Карла Маркса.
Тут мы з музыкантам, лідарам гурта P.L.A.N. Андрэем Плясанавым, журналістам і паэтам Вітаўтам Мартыненкам зладзілі музычны перформанс, мэтай якога стала знаёмства з песеннай творачасцю Андрэя, які стварыў немала песень на вершы Вітаўта. 
Трэба сказаць, што наш выступ адбываўся у раёне  фотавыставы  "Сушка", што стварала добрыя падставы для паспяховага канцэрта. Андрэй падрыхтаваў камплект апаратуры для вулічнага выступлення і ў вызначаны час выбудаваў гук для свайго сэта на Карла Маркса. 
Перад канцэртам нам далі слова, у якім мы для маладых слухачоў прадставілі Андрэя і яго творчасць, а таксама сказалі некалькі слоў на нашы выданні, у тым ліку і апошнюю кнігу Вітаўта...
Нас сустрэлі дабразычлівымі апладысментамі і мы  перадалі слова нашаму сябру-музыканту. І вось загучалі песні А. Плясанава і гурта P.L.A.N. "Добрай раніцы, Беларусь!", "Скрып-блюз", лірычныя кампазіцыі "Шукальнікі сэнсу", "Анна-Мар'я", "Шлях да каханай", гераічная "Выправа", народныя мелодыі "Шынкарачка", "Туман-бацюхна" і шэраг іншых кампазіцый, якія былі прыхільна сустрэчаны маладымі слухачамі і тымі, хто знаёмы з песнямі Плясанава з яго альбомаў і канцэртаў.
Гэты дзень завяршыўся і добрым настроем слухачоў і музыканта, які запрасіў нас на сяброўскую вячэру. 
Наведвальнікам майго сайта прапаную фотарэпартаж з вулічнага open air'а, якія абываюцца тут кожныя выходныя.

    























Просмотров: 1977 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.7/9
Всего комментариев: 5
5 Nikolay  
0
для Генадзь Арцыневіч : Надо было на карла марла 38 пойти там одни демократы. Для ВМ : НЕВСЕГДА!!!))))))

4 VM  
0
Вельмі цікавае інтэрв'ю на паўгадзіны http://www.youtube.com/watch?v=kBidN2ffq0I&noredirect=1

3 Ферэнц Дэбрэцэнь  
0
Чакаю вашага водгука пра канцэрт ":Б:Н:" 10 кастрычніка а на "ю-тубе" жывы відэааналіз быў ужо http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=Phw-h5igx60

2 Генадзь Арцыневіч  
0
Прачытаў пра гэты выступ і ў наступныя выходныя папёрся на КарМарксу: надвор'е цудоўная, а ніякай ходнікавай зоны. Дык мо дземакрація скончылася?

1 VM  
0
Вось яна, жызднь! Вось яно, ізкуства!

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz