Пятница, 2024-04-26, 7:54 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2013 » Март » 2 » Музычны мост Сіетл – Мінск: у памяць Курта Кабэйна
9:41 AM
Музычны мост Сіетл – Мінск: у памяць Курта Кабэйна

20 лютага па ўсім свеце ўспамінаюць легендарнага музыканата,
 кампазітара і мастака, лідэра гурта
NIRVANA Курта Кабэйна, які з’явіўся на свет у гэты дзень 1967 года. У шматлікіх рок-клубах, на канцэртных пляцоўках рок-гурты, якія арыентуюцца на вынайдзены гэтай камандах альтэрнатыўны музычны стыль гранж, успамінаюць незабыўныя кампазіцыі Курта і яго каманды, аддаюць даніну павагі гэтаму наўрымсліваму і неардынарнаму творцу.

Хваля агульнага піетэту і музычных ўспамінаў пачынае свой рух з роднага горада Курта Кабэйна – Сіетла і ідзе далей па ўсіх кантынентах. Вось ужо некалькі гадоў гэтая сусветная музычная "хваля” мае свой працяг і ў Беларусі. Тут таксама ладзяцца канцэрты-прысвячэнні Курту і яго музыцы, пры тым найбольш прадстаўнічым можна лічыць штогадовы фэст-трыб’ют NIRVANA, які адбываецца ў сталічным клубе RE:PUBLIС. У гэтым годзе фэст зноў сабраў прыхільнікаў музыкі grunge, усіх тых, хто памятае ролю Курта Кабэйна ў сусветнай рок-музыцы, у каго да гэтай пары на паліцах, як самы дарагі артэфакт пачатку 90-х, застаецца любімы альбом гэтай каманды Nevermind.

Як паказвае вопыт мінулых фэстаў-трыб’ютаў Курту Кабэйну, на іх гучаць, бадай, адныя і тыя ж кампазіцыі, але найбольш цытуемымі застаюцца хіты кшталу "Smells Like Teen Spirit”, "School”, "Come as You Are”, "Lithium” і іншыя творы. Для нас жа застаецца важным тое, як беларускія рок-музыканты розных стылявых накірункаў інтэрпрэтуюць музычную спадчыну Курта Кабэйна і гурта NIRVANA ў цэлым.

Пра тое, ці гэтыя спробы маюць мастацкую вартасць, ці не сталі чужароднымі музычныя творы гэтай каманды маладым беларускім слухачам і павінен быў даць адказ гэты фэст-трыб’ют з удзелам беларускіх альтэрнатыўных каманд. Распачаць гэты агляд было даручана гурту VERSUS 7, які выконвае жорскі nu-metal з разнастайнымі стылістычнымі дамешкамі. Вось такая "лёгкая” стылістычная размытасць ў бок альтэрнатывы і дазволіла VERSUS 7 за кроткі час захапіць увагу прыхільнікаў grunge і прадэманстраваць увесь патэнцыял кабэйнаўскіх кампазіцый ў "металічным прачытанні”. Трэба адзначыць, што тут вельмі вялікую ролю адыгралі вакалісты гурта Арцём і Ігар, якія дэмантруючы розныя экстрэмальныя вакальныя прыёмы з арсеналу nu-metal, не забывалі пра тое, што песні гурта NIRVANA гэта яшчэ і заўсёднае шоў, у якоя няма месца фальшы і няшчырасці. Асабліва спадабалася случам metal-інтэрпрэтацыя памянутай раней кампазіцыі "School”, якая была ўспрянята прыхільнікамі Курта з такім энтузіазмам, што здавалася VERSUS 7 – самая яркая зорка гэтага трыб’юта Курту Кабэйну.

Далей на сцэне клуба RE:PUBLIС запанаваў grunge ад маладзечненскага рок-гурта Happy Face. Памятаю, што гэтая каманда ўдала дэбютавала на гістарычным зборніку "Вольныя танцы: альтэрнатыва_by” (2001 г.) з беларускамоўнай кампазіцыяй "Рай”, а потым актыўна ўключылася ў стварэнне нацыянальная сэгмента ў регіянальным рок-руху. Але прайшоў час і ад былых прынцыпаў амаль нічога не засталося. Гэта выявіў сэт Happy Face на гэтым фэсце: ні слоўца на беларускай мове, быццам ў Маладзечна зусім забыліся, на якой мове гавораць іх землякі і не ў гэтым горадзе праводзіцца самы буйны ў краіне фэстываль беларускай песні і паэзіі. Вось такія невясёлыя думкі апанавалі з нагоды ўбачанага. Тым часам з фестывальнай сцэны ў перамешку гучалі каверы на песні Курта Кабэйна і NIRVANA, кампазіцыі гурта Happy Face з іх новага дыска "Ягнята-хаки”, а таксама з адроджанага ў лічбавым фармаце альбома "Grunge”. Слухачы імкнуліся ўсімі сіламі падтрымаць гасцей з Маладзечна, але іх сэт па накалу эмоцый значна саступаў папярэднім выканаўцам – гурту VERSUS 7.

А вось удзельнікі гурта "Голая манашка”, якія апошнім часам значана актывізаваліся ў сваёй канцэртнай дзейнасці, вырашылі засяродзіцца на псіхалагізме і драматызме вядомых песень гурта NIRVANA. Гэтаму садзейнічала пранікнёная вакальная манера саліста "Голай манашкі” Фёдара Жывалеўскага (а таксама і вядучага гэтага фэста), кантраст гучання акустычнай гітары Ф. Жывалеўскага і электрагітары В. Ярмоленкі, падбор твораў гурта, якія гучалі ў гэты дзень. Музыканты "Голай манашкі” на фэсце выканалі беларускамоўны каверы на "About A Girl”, "School”, прадставілі сваю версію "Кулі-дуры” расийскага гурта "Гражданская оборона”, новыя аўтарскія кампазіцыі. Гэта былі сапраўдныя "свежачкі” і Фёдар у час іх выканання чытаў тэксты па паперцы (на фота), што не перашкодзіла музыкантам напоўніцу прадставіць слухачам патэнцыял новых твораў.

Як для мяне, ды вялікую цікаўанасць на гэтым трыб’юце ўяўляла цяперашняя творчасць гурта ZM99, які апошнім часам не так часта выходзіць на канцэртныя пляцоўкі і фэсты. Свой сэт гурт распачаў каверам на песню NIRVANA "About A Girl”, якую выканалі салістка Зоя Сохончык і яе муж, а па сумяшчальніцтву -- гітарыст гурта Уладзімір Сахончык. Далей музыканты прадставілі іншыя каверы на песні гурта NIRVANA, новыя рускамоўныя кампазіцыі, якія яшчэ больш аддалена імітуюць музыку ZM99 часоў выхаду іх альбома "ГОСТ ГУСТА ДУСТУ. Частка 1”. 2007 года. Толькі аддалена той перыяд творчасці нагадала слухачам выкананная на фэсце хітовая кампазіцыя "Беларускі мегабой”. Здаецца, што апошнім часам у гурце разгортваюцца нежаротоўныя спрэчкі наконт далейшага музычнага шляху каманды, моўных і стылявых прыхільнасцяў выканаўцаў. Пажадем вопытным музыкантам з гурта ZM99 з як мага меншымі стратамі пераадолець цяжкасці і напоўнцу раскрыць свой музычны і кампазіцыйны талент у беларускім музычным кантэкстце. Толькі трэба ўлічыць, што Зоя, і гэта прызналі шматлікія музычныя крытыкі, -- выдатная рок-паэтка, тэксты якой арганічна спалучаюцца з рытмамі гурта ZM99. І яе талент, як арыгінальнага беларускамоўнага аўтара, нельга ігнараваць і запаўняць рэпертуар кан’юнктурным матэрыялам з надзеяй на прызнанне ў суседняй краіне. Пад гэтыя развагі фэст падыходзіў да свайго лагічнага завяршэння...

З незразумелых прычын ад удзелу ў фэсце-трыб’юту Курту Кабэйну адмовіўся гурт BLAGI MAT!!! Але, як вядома, незамянімых няма! Таму на сцэну выйшаў і ў добрым стылі завяршыў фэст малады і перспектыўны гурт Straightroads, давёўшы слухачам тое, прынцыпы і музычныя ідэі "Пакалення Х” не стачаныя, маюць свой працяг, адгукаюцца ў душах маладых слухачоў і выканаўцаў.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1316 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.2/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz