Суббота, 2024-04-27, 3:12 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Главная » 2013 » Апрель » 20 » Крэскі да грандыёзнага палатна
9:17 AM
Крэскі да грандыёзнага палатна

Прэзентацыямі і мастацкімі выставамі арганізатараў галерэі "Ў” не

 здзівіць. Яны там ладзяцца штотыднёва. Але гэтая культурніцкая падзея выпадала з шэрагу будзёных: у перапоўненай мастакамі і аматарамі беларускага выяўленчага мастацтва галерэі прэзентавалася кніга мастацтвазнаўцы Сяргея Гваздзёва "Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі”, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве "Галіяфы”.

Нажаль, аўтар новага мастацвазнаўчага даследвання з-за цяжкай хваробы не змог прысутнічаць на прэзентацыі сваёй кнігі. Але постаць аўтара небачна прысунічала сярод сабраўшыхся ў гэты дзень у галерэі "Ў”. Сяргей стварыў і перадаў да паказу на прэзентацыі слайд-фільм, у якім прадставіў каляровыя здымкі палотнаў забытых мастакоў Заходняй Беларусі, а таксама свае каментары да іх творчага лёсу і значэння для гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. Асаблівую ўрачыстасць прэзентацыі надавала прысутнасць на ёй маці аўтара кнігі С. Гваздзёва -- Валянціны Мікалаеўны.

Сяргей Гваздзёў – сталы аўтар "мастацтвазнаўчых дэтэктываў”, якія друкуюцца ў газеце "Новы Час”. І таму лагічна, што кніга "Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі” запачаткавала выдавецкую серыю "Бібліятэка "Новага Часу”, якая мусіць стаць скарбонкай палітычнай, эканамічнай і культурніцкай думкі, якую з дня свайго заснавання гуртуе "Новы Час”. Таму вядучая імпрэзы, вядомая спявачка і чароўная дзяўчына Таццяна Беланогая прадставіла ўступнае слова галоўнаму рэдактару гэтага выдання сп. Каралю. Аляксей Сцяпанівіч высока ацаніў даследчую, мастацтвазнаўчую працу сталага аўтара і паставіў новую кнігу С. Гваздзёва ў адзін шэраг з выданнем двухтомніка В. Быкава, якія ажыццявіў С. Шапран, з кнігамі А. Маракова, у якіх пададзены спісы тых беларусаў, рэпрэсаваных ў сталінскія часы. "Сяргей Гваздзёў у сваёй кнізе вяртае ў нацыянальны культурна-мастацкі кантэкст шэраз імён выдатных беларускіх мастакоў. Гэта плён магчыма дзесяткаў гадоў руплівай працы, аасэнсаванняў і даследваанняў. Тым не менш, наш час вылучае такія творчыя асабы, якія могуць ажыццявіць тое, што па сілам цэламу калектыву адследчыкаў. Сяргей Гваздзёў – менавіта такая асоба”.

Музычную частку прэзентацыі новай кнігі С. Гваздзёва працягуў малады інструментальны гурт "Fratrez”, музыканты якога выканалі некалькі медытатыўных кампазіцый для струнных і духавых інструментаў. Далей слова было прадстаўлена мастацтвазнаўцу Ларысе Фінкельштейн, якая адзначыла, што перш чым абмяркоўваць новую кнігу, патрэбна яе глыбокае асэнсаванне. "Бо праца С. Гваздзёва – не проста пералік імён забытых мастакоў, але і спроба асэнсаваць іх унёсак у нацыянальнае мастацтва. Да таго ж асаблівасць творчасці аўтара – тое, што кніга напісана вельмі прафесійнай і , адначасова, вельмі простай для разумення чытачамі мовай.”—адзначыла мастацтвазнаўца. Спадарыня Л. Фінкельштэйн адзначыла, што асноўная зацікаўленасць С. Гваздзёва – мастацтва сучаснае, мадэрновае. Але ў Сяргея была і цяга да творчасці мастакоў мінулых гадоў міжваеннага перыяда, асабліва, да мастакоў Заходняй Беларусі. Гэта не тыя творцы, з якімі можна сёння паразмаўляць, папрацаваць, дыхаць адным паветрам...

Стварыць і выдаць такую кнігу – гэта вялікая і цяжкая праца. Сяргей увесь свой вольны час, натхненне і цікаўнасць ахвяраваў глыбокаму раскрыццю тэмы мастацкай школы Заходняй Беларусі. Таму гэта праца павінна быць аддзячана і мастацкай грамадскасцю, і беларускімі мастакамі, і навучэнцамі, для якіх кніга С. Гваздзёва можа стаць важкім дапамонікам па гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. "Думаю, маладыя беларускія мастакі пойдуць за гэтай кнігай далей, будуць шукаць страчаныя скарбы больш глыбока і шырэй”—завяршыла свае вітальнае слова спадарыня Ларыса.

Ад імя мастацкай супольнасці, якая была шырока прадстаўлена на прэзентацыі, выхад новай мастацтвазнаўчай працы віталі знакамітыя беларускія мастакі А. Марачкін, М. Купава, А. Цыркуноў і іншыя. "Выданне мастацтвазнаўчай кнігі – подвіг даследчыка, які аўтарам быў задуманы як двухтомнік. Гэтая кніга, на маю думку, будзе успрымацца як важны здабытак і ў Акадэміі мастацтваў, і ў мастацкіх каледжах, і ў саміх мастакоў”—адзначыў мастак М. Купава. Спадар Мікола засяродзіў увагу прысутных да актуальнасці праблем вяртання спадчыны прафесара Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя Ф. Рушчыца, як аднаго з пачынальнікаў заходнебеларускай мастацкай плыні. Салідарны са сваім калегам быў і мастак А.Марачкін, які ўспомніў генэзіс тэрміна "мастацтва Заходняй Беларусі” і распавёў пра думкі наконт яго, які ўзнікалі ў мастака пад час даўнішніх гутарак з Сяргеем Гваздзёвым. І вось менавіта тады мастацтвазнаўца выказаў думку аб тым, што важна данесці да беларусаў імёны прадстаўнікоў заходнебеларускай "мастацкай "Атлантыды”.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Г. Запартыка павіншавала Сяргея Міхайлавіча з выдатнай падзеяй – выхадам унікальнай мастацтвазнаўчай кнігі. Спадарыня Ганна выказала надзею, што мастацкая грамада будзе ўдзячна аўтару за тую каласальную даследчую працу, якую ажыццявіў С. Гваздзёў, у тым ліку і ў нашым архіве. "Што тычыцца асобы С. Гваздзёва, то гэтых людзей можна назваць ратавальнікамі памяці людзей”—зазначыла Г. Запартыка.

З цікавасцю і ўвагай былі выслуханы словы выдатных беларусістаў – прафесара Адама Мальдзіса і доктара філалагічных навук Арсеня Ліса, якія нагадалі пра цяжкасці любога даследчыка, які возмецца за такую каласальную працу па вяртанні спадчыны беларусаў, у якой бы форме гэта не ажыцяўлялася. Ці то вяртання мастацкіх твораў, ці то вяртання забытых імёнаў... Адам Язэпавіч таксама выказаў думку, што экзэмпляры кнігі С. Гваздзёва абавязкова павінны быць ў Лонданскай беларускай бібліятэцы і ў Інстытуце Беларусі, які функцыянуе ў Вільнюсе.

Безумоўна, такіх грунтоўных і наватарскіх даследванняў, прысвечаных "белым плямам” беларускага мастацтва, пакуль у краіне выходзіць замала. Але кніга "Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі” можа стаць своеасаблівым пілотным праектам, які, іншым мастацтвазнаўца дапаможа адрадзіць грандыёзнае палатно нацыянальнага выяўленчага мастацтва Заходняй Беларусі.

Анатоль Мяльгуй





















































































































Просмотров: 1468 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.8/6
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz