Пятница, 2024-04-26, 4:48 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Февраль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728
Главная » 2017 » Февраль » 23 » «Канцэрцік» наўздагон зіме
6:58 PM
«Канцэрцік» наўздагон зіме

«Канцэрцік» наўздагон зіме

Традыцыйны канцэрт вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы гэтым разам быў прымеркаваны да надыходзячай вясны. Менавіта прадчуванне скорага прыходу цяпла і сонца ў наша жыццё і было лейтматывам песеннай сустрэчы з выканаўцам.

Перад «канцэрцікам», як Алесь жартам называе свае музычныя сустрэчы са слухачамі, выканаўца распавёў наступнае: «Я заўсёды ў канцы зімы ці напачатку лета раблю такія дабрачынныя «канцэрцікі» без білетаў, каб праспяваць свае песні, якія праз інтэрнэт замаўляюць мае сябры, а таксама, каб пазнаёміць з новымі музыкантамі. Вось і сёння я прадстаўлю слухачам сваіх сяброў – гурт MorkvaЦвет. У музычным плане гэты гурт, на мой погляд, вельмі цікавы і цяпер мы блізка кантактуем, у выніку чаго ў нас з’явілася некалькі супольных кампазіцый. І сёння ў нас з маладым гуртом у нас першы сяброўскі канцэрт».

Неўзабаве канферэнц-зала музея Янкі Купалы была поўнай і Алесь распачаў канцэрт. Яго пачатак складалі аўтарскія творы, а таксама, знакамітыя беларускія песні. Адна з іх -- «Зорка Венера» Сымона Рак-Міхайлоўскага на верш Максіма Багдановіча найбольш кранула слухачоў, якія аддзячылі выканаўцу шчырымі апладысментамі.

Асобную частку «канцэрціка» склалі беларускія пераклады, ці хутчэй варыяцыі, ірландскіх народных спеваў. Алесь Камоцкі прапанаваў у сваім перакладзе і выкананні некалькі баладаў, у тым ліку, філасофскія «Там дзе калісьці…», «Якой дарогай патрапіць у рай…», «Тутэйшы чалавек», а таксама, беларускамоўныя адаптацыі песень савецкай эстрады.

Вялікі поспех напаткаў песню Севярына Краеўскага «Nie spocznemy», якую Алесь Камоцкі выканаў па-польску спецыяльна для сваіх прыхільнікаў з суседняй Польшчы, якія завіталі на яго «канцэрцік». Шматмоўную стыхію свайго сэту Алесь Камоцкі замацаваў яшчэ і душэўнымі спевамі на ідыш.

Удзельнікі акустычнага гурту MorkvaЦвет Яўген Бялькевіч і Павел Рыжкоў выконваюць акустычныя (бывае выкарыстоўваюць і электычныя інструменты) гітарныя кампазіцыі, абапіраючыся на каноны рок-музыкі, авангарднага джазу, фолку, пры гэтымі ім падабаецца шматгалоснае вакальнае выкананне. Гурт MorkvaЦвет існуе каля чатырох гадоў. За гэты час дуэт быў удзельнікам фэстаў «Суседні свет» (Мінск), «Гаркундэль», «Рэгіён» (Санкт-Пецярбург), даў шэраг канцэртаў па гарадах Беларусі…

Пасля ўступнага слова Алеся Камоцкага гурт MorkvaЦвет прадставіў слухачам шэраг сваіх кампазіцый, сярод якіх слухачы адзначылі такія кампазіцыі, яе «Дождж», «Дар’я», «Каралева». Ну а завяршылі свой выступ гурт MorkvaЦвет эксперыментальнай кампазіцыяй антываеннага гучання «Звар’яцелы генерал».

Завяршыўся канцэрт сумесным выкананнем ірландскай балады ў перакладзе на нашу мову са зразумелым для кожнага беларуса пазітыўным тэкстам: «Казалі нам з усіх бакоў: «Глядзіце, вас не стала!», а мы спявалі пра любоў да бульбы і да сала!»

Трэба адзначыць, што ў дзень, калі праводзіўся традыцыйны «канцэрцік» Алеся Камоцкага, у сталіцы адбываліся і іншыя музычна-паэтычныя імпрэзы, у тым ліку масавы «Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым». Але ўсё яны прайшлі пры перапоўненых залах, на пазітыўнай ноце і з вялікай карысцю для слухачоў і выканаўцаў. Такая актыўнасць напярэдадні вясны не можа не радаваць.

 

 

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 851 | Добавил: FMM | Теги: MorkvaЦвет, Музей Янкі Купалы, Алесь Камоцкі | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz