Пятница, 2024-04-26, 3:20 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Главная » 2017 » Апрель » 6 » Як адрадзіць Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў?
11:01 AM
Як адрадзіць Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў?

Як адрадзіць Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў?

 

Аматары беларускай гісторыі, якія на адной з беларускіх краўндфандынгавых платформаў (talaka.by) аб’явілі збор сродкаў для выпуску ўнікальнай кнігі, прысвечанай паўстанню ў Беларусі 1863 года, зрабілі падарунак для тых, хто ахвяраваў свае сродкі на яе выпуск: арганізавалі падарожжа ў вёску Плябань, дзе захаваўся сапраўдны пантэон загінуўшым змагарам за незалежнасць Бацькаўшчыны.

Патрыятычная моладзь усклала кветкі да помніка (які паўстаў, не ў апошнюю чаргу, дзякуючы гісторыкам Зянону Пазьняку і Мікалаю Чарняўскаму) на магіле паўстанцаў, што знаходзіцца ў узгорку плябанскіх могільнікаў, запаліла памятныя знічы. Сярод загінуўшых на помніку пазначаны імёны Рафала Малішэўскага, Людвіга Яманта, Леапольда Банькоўскага, якія былі забітыя 21 сакавіка 1863 года ў баі з расейскімі рэгулярнымі войскамі ля ракі Свечкі. У магіле перахаваная зямля з месцаў вечнага спачыну Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага, кіраўніка паўстання на Маладзечаншчыне Юльяна Бакшанскага. Гісторыкі і мясцовыя жыхары дадаюць да гэтага спісу імя 15-гадовага паўстанца-гімназіста Ігнацы Сулістроўскага…

Каардынатар выдавецкага праектуа Вольга Сямашка адзначыла: «Кніга доктара гістарычных навук, прафесара Віктара Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг.(Гродзенская губерня)» вельмі важна па некалькім прычынам. Па-першае – у ёй сабрана інфармацыя пра лёс паўстанцаў Гродзенскай і суседніх губерняў і іх камандзіраў, у кнізе таксама распавядаецца пра тое, як рыхтаваліся да паўстання, складзены спісы ўдзельнікаў баёў за расейскімі войскамі, спісы забітых і пахаваных паўстанцаў.

Па-другое, у кнізе пазначаны месцы, звязаныя з падзеямі 1863-1864 гадоў, куды можна будзе накіравацца, каб наведаць магілы герояў, іншыя малавядомыя шырокаму чытачу звесткі. У кнізе будзе асобны артыкул, прысвечаны «чырвонаму» Кастусю Каліноўскаму пад назвай «Кароль Літвы» і «беламу» графу Віктару Старжынскаму. Думаю, кніга стане добрым падарункам для ўсіх тых, хто цікавіцца драматычным акалічнасцям паўстання 1863 года».

«Гэтую ініцыятыву неабыякавых да памяці герояў Бацькаўшчыны падтрымала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусам!», а таксама арганізатар беларускамоўных паб-квізаў Алесь Мазанік. Сродкі на яе выданне збіраюцца на краўндфандынгавай платформе talaka.by (https://www.talaka.by/projects/1818/overview). Мы заклікаем усіх беларусаў, неабыякавых да нашай мінушчыны, далучыцца да ажыццяўлення гэтага праекта»-- звярнулася да чытачоў Вольга Сямашка.

Па задуме арганізатараў, урачыстае ўшанаванне герояў Бацькаўшчыны і віктарына, якая была праведзена пры ўдзеле кіраўніка паб-квіза «Імбрыкі ды Імбрычкі» Алеся Мазаніка і знаўцаў беларускай гісторыі са сталіцы, павінна паспрыяць аднаўленню добрай традыцыі адзначэння Дня памяці загінулых паўстанцаў у вёсцы Плябань. Важна каб праводзілася асветніцкая праца – вечарыны і экскурсіі з мэтай пашыраць веды пра паўстанне, каб беларусы памяталі сваіх герояў, асабліва зараз, калі некаторымі шавіністычнымі коламі ў краіне ставіцца пад сумнеў заслугі беларускіх патрыётаў.

Вёска Плябань – гэта знакавае месца для беларусаў: тут, у мясцовым касцёле (цяпер, праваслаўная царква) захоўвалася зброя паўстанцаў, лячыліся параненыя інсургенты, а праз чыгунку – магіла паўстанцаў. Таму вельмі важна, каб сучаснікі часцей бывалі ў гэтых краях, адчулі яга энергетыку і зразумелі, што за нашу незалежнасць продкі не шкадавалі сваё жыццё. І для гэтага ёсць адпаведныя магчымасці.

У памяшканні плябана (драўлянай жылой пабудова ў стылі класіцызму, якая належала ксяндзу), цяпер месціцца Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту, які гатовы спрыяць пашырэнню ведаў пра подзвіг лепшых сыноў Айчыны. Музейная экспазіцыя Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту распавядае пра гісторыю вёскі, якая ўпамінаецца ва ўніяцкім рэесрты 1766 года пад назвай Юрыздыкі (значыць, маёмасць, ахвяраваная прыватнай асобай на карысць касцёла). Шмат інфармацыі і экспанатаў, якая месціцца на стэндах гэтага музею, нагадваюць гісторыю плябанскага могільніка, а таксама, знаёмяць з асобамі тых паўстанцаў, якія загінулі пад час бою з царскімі карнікамі 23 сакавіка 1863 года.

Пра ўсе гэтыя акалічнасці гісторыі гэтай багатай на падзеі мінулага вёскі пад час экскурсіі па залах былога плябана распавяла гасцям дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту Ала Сцяпанаўна Ліхтаровіч, а таксама валанцёры-рэканструктары Юрый ды Іван, якія ў вобразе шляхцічаў прадэманстравалі вайсковыя прыёмы бойкі на шаблях, а таксама разам з гасцямі акунуліся ў віхуру шляхецкіх забаў для развіцця «не толькі глузду, але і цягліц».

Тэматыка паўстання 1863 года стала асноўнай і для ўдзельнікаў віктарыны «Кастусь Каліноўскі і паплечнікі». Інтэлектуальнае змаганне адбылося гарачым: на кану былі шыкоўныя прызы для пераможцаў. Гэта выдатна зробленыя копіі паўстанцкіх «канфедэратак» (аўтарства вядомай фальклорнай спявачкі і майстрыхі Юліі Літвінавай) з адмысловымі кукардамі.

На працягу дзесяці раўндаў гістарычнай віктарыны яе ўдзельнікі адказвалі на даволі складаныя відэа-пытанні, звязаныя з асобамі кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў, з фактамі іх біяграфій, старонкамі барацьбы супраць царызму. Для многіх з прысутных гэтыя звесткі дапаўнялі іх веды пра тагачасную барацьбу за незалежнасць Бацькаўшчыны, рабілі больш аб’ёмнымі вобразы яе герояў, ворагаў і здраднікаў. У выніку напружанай інтэлектуальнай працы выявіліся пераможцы: каманда «Мроя», удзельнікі якой і атрымалі запаветныя прызы, у якіх і была праведзена ганаровая сэлфі-сесія.

Часта даводзіцца чуць ад беларускіх чыноўнікаў, маўляў, «незалежнасць нам звалілася на галаву». Магілы беларускіх герояў ім цвердзяць: наша Незалежнасць выпакутавана і адплачана крывёю нашых герояў, памяць пра якіх павінна жыць у нашых сэрцах вечна! Гэтай мэце і павінен служыць адроджаны Дзень памяці беларускіх паўстанцаў…

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/jak-adradzic-dzen-pamjaci-paustancau-1863-ha

http://bfk.by/?p=4833#more-4833

 

Просмотров: 803 | Добавил: FMM | Теги: Паўстанне 1863, Калінаўскі, Ямант, свечка, Бакштанскі, Банькоўскі, Серакоўскі, Плябань, Сулістроўскі, Малішэўскі | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz