Пятница, 2024-04-26, 8:28 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2011 » Июль » 29 » Блюз незабранай беларускай душы
6:59 AM
Блюз незабранай беларускай душы

(Да выхада новай кнігі Вітаўта Мартыненкі)


На фоне ўзрастаючай актыўнасці беларускамоўных выканаўцаў, цікаўнасці да іх творчасці з боку маладых слухачоў, на кніжных паліцах ўсё больш з’яўляецца энцыклапедычных выданняў, аўтарызаваных біяграфічных прац, зборнікаў крытычных артукулаў, аўтары якіх ствараюць гісторыю айчыннай непадцэнзурнай музычнай культуры. Упэўнены, новая кніга вядомага беларускага музычнага крытыка і рок-паэта Вітаўта Мартыненкі дадасць шмат новых і ў нечым нечаканых фарбаў да агульнай інтэлектуальнай палітры змагання за беларушчыну ў айчыннай рок-музыцы. Гэтая кніга, якая мае назву "Rock on-line. Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў”, не так даўно пабачыла свет у адным са сталічных выдавецтваў.

Тролінг, як зброя антыбеларуса

Тро́лінг (па-англіску: trolling — лоўля рыбы на блешню) — размяшчэнне ў інтэрнэце (на форумах, вікі-праектах, і інш.) правакацыйных паведамленняў з мэтай выклікаць флэйм, канфлікты паміж удзельнікамі, узаемныя абразы і інш. Асобу, якая займаецца тролінгам, завуць тролем, што супадае з назвай аднайменнай міфалагічнай істоты.

Ідэя стварэння кнігі паўстастала на падставе інтэрнэт-дыскусіі, якая разгарэлася на адным з беларускіх музычных сайтаў. Яна прыцягнула шмат разнастнастайных удзельнікаў: прыхільнікаў творчасці аўтара, яго ідэйных праціўнікаў, а таксама ахвочых развесці на старонках сайтаў антыбеларускую істэрыю з мэтай выклікаць неўпэўненасць у будучыні беларускай мовы і культуры. Менавіта апошніх з названых дыскусантаў называюць інтэрнэт-тролямі, бо тыя адчуваюць своеасабліваы смак, калі ананімна абражаць самае дарагое для сапраўднага беларуса – родную мову, а таксама тых, хто з’яўляецца носьбітамі беларускасці, змагаецца за яе правы на роднай зямлі. Для гэтага імі выбіраюцца адпаведныя сродкі: ад абразаў у духу мадэрнізаванай расейскай мацяршчыны да асабістых пагроз фізічнай расправы. Але галоўная мэта інтэрнэт-троляў – навесіць на тых, каму баліць за лёс роднай мовы і культуры, ярлык "нацыяналіст” і "русафоб”. Бо з часоў Лукаша Бэндэ такая характэрыстыка азначала блізкую расправу над сапраўдным беларусам.

Сярод троляў працуюць і інтэрнэт-боты – аўтаматызаваныя прыстасаванні, якія "гадзяць” менавіта на беларускамоўных сайтах адраджэнскай скіраванасці. Адрозніць іх ад інтэрнэт-троляў даволі складана, але ў кібер-прастары яны выконваюць адну і тую ж дэструктыўную функцыю. Гэта заўважыў Вітаўт Мартыненка, у якога з’явілася ідэя распавесці чытачам, прыхільнікам беларускамоўнай рок-музыкі пра метады ідэйных праціўнікаў беларушчыны, пра тых, хто на тэрыторыі нашай краіны выконвае заказ замежных спецслужбаў па захаванні яе каланіяльнага статус-кво. Дзеля гэтага аўтарам, з яго скруплёзнасцю і схільнасцю да перфекцыянізма, былі захаваны ўсе нецэнзураваныя файлы са старонкамі рэальнай ідэйнай спрэчкі. Але гэта быў толькі пачатак нараджэння сапраўднага дакумента эпохі -- кнігі, пра гісторыю якой сам аўтар дасціпна і шчыра распавядае з першых старонак "Rock on-line”.

"Rock on-line”: захавальнікі роднага слова v/s "агенты ўплыву”

Сапраўды, у кнізе, як у добрым рамане, шмат разнастайных, адрозніваючыхся па характару і псіхалагічным партрэце, дзеючых асоб. Але цэнтральнай на стронках выдання падаецца аўтарская канцэпцыя развіцця айчыннай масавай культуры, якая і з’яўляецца краевугальным камянём усёй дыскусіі. З яе філасофскімі пастулатамі можна пазнаёміцца на першых старонках кнігі. Таксама, ад самага пачатку можна адчуць скаардынаванасць правакацыйных дзеянняў ідэйных праціўнікаў аўтара, якія вылучаюць самыя неверагодныя аргументы супраць канцэпцыі Вітаўта Мартыненкі, пераводзяць стрэлкі на асобу аўтара і яго сяброў, непрыкрыта дэманізуюць аўтара і яго непахісную пазіцыю ў абарону роднага слова.

Цікава, што акрамя згаданых інтэрнэт-троляў (іх нікі і сапраўдныя прозвішчы прыводзяцца ў кнізе: трэба ведаць сваіх "герояў”!), у дыскусіі актыўна ўдзельнічалі некалькі вядомых музычных крытыкаў і аглядальнікаў. Напрыклад, прадстаўнікі музычнага партала "Тузін гітоў”. Неверагодна, але гэтыя "прыхільнікі беларускага слова ў айчыннай рок-музыцы” спрычыніліся да цкавання калегі -- музычнага крытыка, які стаяў ля вытокаў айчыннага рок-руху! І ўсё таму, што Вітаўт выказваў і ўсё больш жорстка выказвае крытычныя заўвагі і прэтэнзіі да кіраўніцтва "Тузіна гітоў”. Напрыклад, адносна іх моўнага дуалізма, які дае незаслужаны шанц шматлікім кан’юнктуршыкам і непрыхаваным ворагам беларушчыны і ў той жа час яны прынцыпова ігнаруюць вартыя з’явы айчыннай беларускамоўнай рок-культуры. Гэты музычны сайт падвяргаецца крытыцы аўтара за іх ролю ў дэстабілізацыі такіх важных культурных з’яў, як беларускамоўныя фэсты "Басовішча” і "Рок-каранацыя”, у журы які цяпер непадзельна дамінуюць прадстаўнікі "Тузіна гітоў”. Са зместа кнігі можна зразумець, што нападкі прадстаўнікоў сайта на аўтара -- помста за бескампрамісную пазіцыю Вітаўта. Але аўтар у вострай публіцыстычнай манеры і з дасціпнасцю паказвае чытачам вытокі дзіцячага камплекса непаўнавартасці сяброў "Тузіна гітоў”, на які пакутуюць некаторыя дзеючыя асобы кнігі В. Мартыненкі "Rock on-line”.

Больш складаная сітуацыя з іншым "героем” кнігі – былым рэдактарам "Музыкальной газеты” Алегам Клімавым. Уся справа ў тым, што аўтар "Rock on-line (як між іншым, як і аўтар гэтага нарыса) доўгі час супрацоўнічалі са згаданым выданнем і мелі даволі прыяцельскія адносіны з Алегам. Да таго ж, былы рэдактар МГ сам быў ініцыятарам дыскусіі, якая легла ў аснову кнігі. Якое ж было здзіўленне, калі салідны музычны крытык пачаў карыстацца прыёмамі бруднага тролінга: падтасоўваць факты, навешваць ідэялагічныя ярлыкі, асабіста абаражаць Вітаўта, гэткім чынам салідарызаваўшыся з самымі непрыхаванымі ворагамі беларушчыны. Дайшло да таго, што А. Клімаў ў рамках гэтай дыскусіі прылюдна пакляўся не падаваць мне руку толькі з той прычыны, што я прадставіў старонкі свайго інтэрнэт-блога Вітаўту для завяршаючага слова ў дыскусіі. І гэта пры тым, што "фішкай” Алега Клімава і "Музыкальной газеты” раней заўсёды была цярпімасць да рознасці думак і меркаванняў. Вітаўту Мартыненку заставался толькі раскрыць гэтую трансфармацыю ў светапоглядзе вядомага музычнага крытыка, выкліканую асабістымі кан’юнктрунымі памкненнямі.

У кнізе "Rock on-line паказаны вытокі той ненавісці, якой прапітаныя асобныя старонкі дыскусіі. Яны аўтару бачацца ў ганебнай непавазе да мовы карэннай нацыі, якая цяперака буяе ў шэрагах тых, хто лічыць сябе прыхільнікамі беларускай рок-музыкі на "общепонятном языке”. Гэтых дабраахвотных ці платных служкаў "русской идеи” аўтар кваліфікуе, як "агентаў уплыва”, што свядома ці несвядома працуюць супраць беларускай мовы і культуры. Тым самым заахвочваюць да антыбеларускай пазіцыі менш абазнаных у нацыянальным пытанні выканаўцаў і музыкантаў, імкнуцца стварыць супрацьвагу нацынальнаму маскульту. Жорсткая адзнака? Так, але яна дапамагае тым, хто яшчэ не вызначыўся выбраць тое, што падказвае сумленне -- стаць у шэрагі стваральнікаў сапраўднай нацыянальнай культуры сучаснасці, а не яе безаблічнага сурагата.

Мова выдання: ці лёгка быць святым у Садоме?

Адна з праблемаў новай кнігі Вітаўта Мартыненкі палягала ў выбары альтэрнатывы: "прычасаць” моўныя перлы, якія напоўнілі інтэрнэт-старонкі музычных сайтаў, ці пакінуць усё як ёсць? Аўтар, грунтуючыся на прынцыпах дакументалізма, выбраў апошні варыянт. Ад гэтага кнігі стала падобнай на постмадэрнісцкі раман, дзе суседнічаюць глыбокія культуралагічныя развагі, філасофскія сентэнцыі, лагічныя практыкаванні, а з іншага боку дыскусіі -- мацерныя выразы побач гнюснымі інсінуацыямі, якія сталі характырнымі для інтэрнэт-форумаў, якімі поўніцца так званы ru-net. Гэта жорсткае, часцяком агіднае, але займальнае чытво, якое робяць кнігу ўнікальным дакументам нашай парадаксальнай эпохі расчараванняў і надзей.

Не заўсёды падаецца слушным, калі аўтар рэагуе на ўсё без выключэння эскапады сваіх "крытыкаў”, адказвае ім той жа манетай. Здавалася б, больш лагічным было б не звяртаць увагу на выпады ананімных маладзёнаў, для якіх быў бы занадта вялікі гонар нароўні весці дыскусію з зубром беларускай музычнай крытыкі. Але трэба ведаць прынцыповасць аўтара, які лічыць, што нельга пакідаць без рэакцыі любыя абразы роднай мовы і культуры, чым паціху выводзіць сваіх самаўпэўненых візаві на больш плённы шлях асэнсавання карэнных праблем дадзенай дыскусіі.

Нажаль, сам аўтар у дыскусіі і кнізе дае падставы для новых нападак, калі залішне апелюе да густаў сваёй дачкі, чым падводзіць пад дурныя ці правакацыйныя намёкі чыстую дзіцячую душу. Тое ж можна і казаць пра залішнее апеляванне да вынікаў продажу дыскаў беларускамоўных выканаўцаў (вядома, што Вітаўт – адзін з піянераў айчыннага дыстро, якое стала цэнтрам распаўсюджавання беларускамоўных дыскаў). Бо ўпікаць аўтара ў сквапнасці, а тым больш у маральнай нечыстаплотнасці – адзін з "канькоў” інтэрнэт-троляў.

Асаблівасць кнігі В. Мартыненкі – выкарыстанне шматлікіх цытат з кніг любімых беларускіх аўтараў: раманаў "Гараватка” К. Акулы і "Пакутны век” В. Якавенкі, зборніка прозы К. Травеня "Маўчы і будзь хітрым”, твораў украінскага гумарыста Євгена Дудара і іншых. Гэтыя рознатэмныя ўрыўкі надаюць кнізе постмадэрнісцкую вартасць, падмацоўваюць пазіцыю аўтара трапнымі заўвагамі і логікай людзей шырокага жыццёвага досведу. Для аўтара цытаванне любімых пісьменнікаў – гэта пацвержанне асабістых высноў і здагадак адносна галоўных пастулатаў дыскусіі, якія леглі ў аснову кнігі "Rock on-line”.

Трэба адзначыць, што адна з тэм, якая час ад часу ўзнікае падчас спрэчак – літаратурная вартасць рок-паэзіі В. Мартыненкі, які стварае тэксты для шматлікіх беларускамоўных гуртоў. Зразумела, што яна актыўна абліваецца брудам як інтэрнэт-тролямі, так і крытыкамі з ліку "агентаў уплыву”. І тут на дыскусійную сцэну выходзіць яшчэ адна дзеючая асоба кнігі – вядомы беларускі рок-музыкант і мастак Андрэй Плясанаў, які вельмі часта стварае і запісвае песні на вершы Вітаўта. Гэтыя песні выклікаюць у слухачоў толькі станоўчыя эмоцыі, а дыскі яго гурта P.L.A.N. часцей за ўсё становяцца фанаграфічнай рэдкасцю. У гэтым заслуга не толькі А. Плясанава-кампазітара, але і Мартыненкі-паэта. Таму Андрэй актыўна і паслядоўна, на сваім прыкладзе, падкрэслівае вартасць шчырых радкоў свайго сябра, бароніць правы беларускай мовы ў рок-музыцы, а таксама цвердзіць жыццяздольнасць культуралагічнай канцэпцыі, якую ў бескампраміснай дыскусіі адстойвае Вітаўт Мартыненка. Часцяком, робіць ён гэта блытана і залішне эмацыянальна, але ў цэлым трапна і аўтарытэтна, як практык-музыкант. Наяўнасць шчырага аднадумцы дае падставы аўтару кнігі "Rock on-line яшчэ з большым імпэтам пераконваць сваіх маладых апанентаў з ліку "нацыянальных неафітаў” у тым, што эпоха посткаланіялізму незваротна завяршаецца і надыходзіць эра глыбінна-нацыянальнага зместу ў айчыннай масавай культуры. Набліжаць час росквіту беларушчыны – мэта Вітаўта Мартыненкі, як музычнага крытыка і літаратара. Гэтай мэце варта прысвяціць сваё жыццё і талент!

"Rock on-line”: святло ў канцы танэлю

Не здарма аўтар гэтага нарыса вынес назву музычнага стылю "блюз” у загаловак. Бо пасля прачытання новай кнігі засталіся глыбінная ўражанні, што "Rock on-line” В. Мартыненкі -- сапраўдны дакументальны раман, на прачытанне якога патрэбны блюзавы настрой і імкненне да эмацыянальнага асэнсавання, як пры праслухоўванні добрага музчынага твора. Бо ў ім ёсць глыбінныя і балючыя пытанні нашага існавання, нечаканыя і смелыя адказы на іх, а галоўнае – у кнізе адчуваецца, як можа загартавацца душа і асабістая пазіцыя аўтара, калі ёй не ўсё роўна, які лёс напаткае нацыянальную культуру і родную мову. Гэтай кнігай аўтар накіроўвае чытачоў на пошук адказа на пытанне: ці застанецца ў будучыні нешта сапраўды вартае, што будзе адпавядаць слову "Беларус”?

Анатоль Мяльгуй

Апублікавана ў 4 нумары часопіса "Верасень"

Просмотров: 3695 | Добавил: FMM | Теги: Верасень, беларускі рок, нашы кнігі | Рейтинг: 3.6/7
Всего комментариев: 151 2 »
15 Ферэнц Дэбрэцэнь  
0
Пра тых жа двох: іх, як піша "Наша ніва", слухаюць нават славацкія мадзьяры ў Братыславе. Дык 5 чэрвеня можаце паслухаць жывы канцэрт "P.L.A.N." у клюбе "Графіці", інфармацыя тут
http://www.lastfm.ru/event/3302096+Андрэй+Плясанаў+і+сябры
http://www.graffiti.by/2012/andrej-plyasanaў-i-syabry/#.T8hr7M2X3Ud

14 Alex  
0
Гэтыя абодва, што на здымку, ёсць тут http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=967:-l2r-&catid=1:main-news

13 Bulbox  
0
А тут яшчэ http://vimeo.com/39758496
Хрыстос уваскрос!

12 Bulbox  
0
А вось усё гэта ў сеціве http://vimeo.com/39188206

11 Step  
0
Памылка. Паўтор перадачы “Бульбокс” з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!

10 Mіхась  
0
Гутарка з аўтарам гэтай кнігі будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме "Бульбокс" (23.25). Паўтор 30.03.12.

9 VM  
0
Нямецкі фонд кнігі Ўсходняй Эўропы прадае ў Германіі новы том Мартыненкі "Rock on-line"за 23
эўра (гл. тут http://www.eebooks.de/epages/62919992.sf/de_DE/?ObjectPath=/Shops/62919992/Products/12_05_012 ), дык менскія кнігалюбы могуць зрабіць гэта па 3 эўра праз адрас vmartynenka@gmail.com

8 VM  
0
>Sciapan: Усё, што ні робіцца, да лепшага. Дык вось "Пошукі ідыліі", як і "222 альтбомы" колісь, зьеў здохлы вінчэрстэр кампа, але падчас аднаўленьня выявіліся надзвычайныя нюансы, якія колісь лічыліся зьніклымі. Кніга цалкам адрэстаўравана ў лепшый ейнай камплектацыі ды толькі чакае выдаўца. Але том прэтэндуе ўжо на 1000 старонак, там total literature - аповесьці, апавяданьні, шызухі розныя, вершы і літрэцэнзыі пра Акулу, Якавенку, Федарэнку, Адамовіча, Скоблу, Ермаловіча, Сокалава-Воюша, Травеня, розныя інтэрвію амэрыканскім, італьянскім ды нашым газэтам.

7 Sciapan  
0
А кніжка насамрэч цікавая. Вунь нават спамеры прыпёрліся пачытаць пра яе. А дзе ж даўно абяцаныя Мартыненкавы "Пошукі ідыліі", хто падкажа?

6 aquatateaby  
0
Programs, reviews of new products, reviews of software http://bestsoftwarehere.com/

1-10 11-15
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz