Пятница, 2024-04-26, 5:24 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Главная » 2016 » Октябрь » 16 » Беларускі погляд на еўрапейскую гісторыю
3:05 PM
Беларускі погляд на еўрапейскую гісторыю

У дапамогу настаўніку і вучню

Менская галерэя «Ў» даўно стала своеасаблівым творчым цэнтрам, дзе збіраюцца літаратары і іншыя творчыя асобы, каб распавесці пра свае новыя творы, прэзентаваць кнігі, ладзіць абмеркаванні і дыскутаваць. У мінулую пятніцу такая сустрэча адбылася, хоць і ўдзельнікамі яе былі не паэты альбо празаікі, а навукоўцы -- гісторыкі і географы. Таму яна выклікала вялікую цікаўнасць настаўнікаў і студэнтаў, прыхільнікаў нацыянальнага погляду на мінулае краю ў кантэксце гісторыі Еўропы і свету.

У гэты дзень вядомыя беларускія гісторыкі і педагогі А.Трусаў, В.Голубеў, П.Церашковіч прадставілі зацікаўленым чытачам свае новыя гістарычныя творы, якія пабачылі свет у выдавецтве З.Коласа ў рамках працы Навукова-творчай лабараторыі «Еўрапейская школа ХХІ стагоддзя» пры Таварыстве беларускай школы (куратар Т.Мацкевіч).

Былы кіраўнік Коласаўскага ліцэя Уладзімір Колас нагадаў, што згодна з гэтай праграме вышлі ў свет, альбо знаходзіцца ў працэсе стварэння, серыя кніг па гісторыі сусветнага мастацтва, па літаратуры, а таксама, па гісторыі беларускага мастацтва. Не абыходзіць выдавецтва і гістарычныя дапаможнікі. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца ўнікальнае выданне А. Трусава «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V-XV стст.», кніга В.Голубева «Найноўшая гісторыя Беларусі», якая ахоплівае перыяд ад 1945 года да нашых дзён. Таксама, у планах выдавецтва яшчэ адна цікавая кніга, над якой працуе прафесар П.Церашковіч -- «Геаграфія Польшчы».

Філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі, які каардынаваў працу над гэтымі вучэбнымі выданнямі, адзначыў: «Прадстаўленыя сёння кнігі – сапраўды інтэлектуальна прадуманыя даследаванні, але напісаныя даступнай мовай, каб гэтымі кнігамі маглі карыстацца настаўнікі, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавяцца пытаннямі гісторыі».

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, археолаг А.Трусаў распавёў, што перад тым, як узяцца за фармаванне беларускай канцэпцыі гісторыі сярэднявечнай Еўропы, давялося пазнаёміцца гістарычнымі трактоўкамі, якія пануюць у вучэбніках і навуковых працах новых дзяржаў. Гэтыя дзяржавы з’явіліся на мапе Еўропы ў 90-я гады мінулага стагоддзя і пачалі фармаваць сваё бачанне гістарычных падзей і выпускаць адпаведныя падручнікі (а іх у калекцыі А.Трусава каля 40 асобнікаў!)

Тады і ўзнікла жаданне вылучыць беларускую канцэпцыю сярэднявечнай гісторыі Еўропы. Асабліва, у такіх важных для нас падзеях, як, напрыклад, утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Бо ёсць польская, літоўская, расейская, украінская, нават латышская канцэпцыі, а вось беларуская яшчэ поўнасцю не сфарміравана. Акрамя гэтага, я не знайшоў ніводнага падручніка па сярэднявечнай гісторыі, які быў бы напісаны па-беларуску» -- адзначыў аўтар.

Спадар Трусаў пад час працы над кнігай прыйшоў да высновы, што мы, беларусы, можам адлічваць сваю дзяржаўнасць ад 862 года. Менавіта ў гэтым годзе Полацк, як цэнтр незалежнай сярэднявечнай дзяржавы, упершыню згадваецца ў летапісе» -- падсумаваў свой выступ А.Трусаў.

Пад час абмеркавання новага вучэбнага дапаможніка А.Трусава зазначалася, што аўтар у гістарычных даследаваннях смела абапіраецца на вынікі сваіх раскопак і археалагічных знаходак, выкарыстоўвае свае ўнікальныя здымкі.

Доктар гістарычных навук, вядомы грамадскі дзеяч В.Голубеў прадставіў прысутным кнігу «Найноўшая гісторыя Беларусі ад 1945 да нашых часоў». Аўтар адзначыў, што ствараць такую кнігу вельмі складана. Бо сучасная гісторыя яшчэ не сфармаваная, кожны пажадае яе раскрытыкаваць, патлумачыць падзеі і факты са свайго пункту гледжання і выказаць шмат пярэчанняў.

«Для напісання гэтай кнігі, -- працягваў В.Голубеў, -- я карыстаўся ўжо існуючымі падручнікамі, публіцыстыкай, матэрыяламі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, даследаваннямі акадэмічных вучоных. Гэтыя матэрыялы падаваліся так, каб вучні зразумелі важнасць таго, што ўсё добрае і станоўчае, што адбылося за апошнія 20 гадоў, стала магчымым таму, што Беларусь стала незалежнай дзяржавай

Стваральнік кнігі «Геаграфія Польшчы» гісторык, антраполаг прафесар П.Церашковіч спыніўся на пытанні: навошта нам, беларусам, геаграфія Польшчы? Таму, што гэтая краіна – наша бліжэйшая суседка, з якой у нас шмат агульнага ў гісторыі, шмат кантактаў на розных узроўнях, ад палітычных і эканамічных да моўных і культурных. Веданне геаграфіі гэтай краіны дазваляе зразумець, як Польшча трансфармавалася ў 25-ю эканоміку свету, у чым іх праблемы і як нашыя суседзі шукаюць з іх выйсце, каб выкарыстаць іх вопыт.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы спадарыня Тамара Мацкевіч, якая актыўна дапамагала выданню кніг А.Трусава, В.Голубева, П.Церашковіча, нагадала пра тое, што праз месяц мы будзем адзначаць 95 год Таварыства беларускай школы. Прадстаўленыя тут кнігі выдадзены сябрамі ТБШ і гэта сведчыць пра тое, што яго інтэлектуальны рэсурс не губляецца.

Сваім бачаннем ролі новых гістарычных і геаграфічных выданняў у адукацыйным працэсе падзяліўся з калегамі і прысутнымі вядомы археолаг, кандыдат гістарычных навук С.Тарасаў.

 

Анатоль Мяльгуй

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 947 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz