Пятница, 2024-04-26, 12:41 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Главная » 2012 » Октябрь » 21 » :B:N: "Крок за крокам” да сваіх слухачоў
7:53 PM
:B:N: "Крок за крокам” да сваіх слухачоў


Цяпер у Беларусі запісаць і выдаць паўнафарматны альбом, зрабіць яму рэкламу і годна прэзентаваць стала вялікай праблемай. Тут абіваецца і недахоп фінансаў, і цень "чорных спісаў”, і малая колькасць выдаючых лэйблаў. Таму, пры вялікай кольсці разнастайных выканаўцаў і гуртоў, лічба выдаваемых аўтарскіх дыскаў не адпавядае агульным творчым магчымасцям прадстаўнікоў айчыннай рок-сцэны і выканаўцаў іншых музычных напрамкаў…

З-за гэтых праблем музыканты імкнуцца адразу стрэліць "на ўсе сто” – сабраць на свой чарговы дыск самае лепшае, як у кампазіцыйным плане, так і з пункту гледжання тэкстаў, якасці гучання калектыва. Пакуль адбываецца "натуральны адбор” the best-твораў, выбар аптымальнага варыянта запісу, праходзіць даволі шмат часу і ёсць вялікая верагоднасць, што слухачы могуць адвыкнуць ад песень і музычных інавацый таго ці іншага выканаўцы. Але гэта не пра гурт :B:Nі іх новы альбом "Крок за крокам”, на рэалізацыю якога музыканты аддалі каля шасці гадоў свайго творчага жыцця. Што ж за гэты час абылося з камандай з Бярозы: ці памятаюць слухачы сваіх куміраў, ці да спадобы ім новыя хіты, новыя стылістычныя пошукі выканаўцаў? На гэтыя пытанні належыла даць адказ гурту :B:N: менавіта на прэзентацыі дыска "Крок за крокам”, якая не так даўно адбылася ў клубе REPUBLIC.

Пра тое, як можа разгортвацца канцэртная праграма той ці іншай рок-каманды можна здагадацца па складу публікі, якая ідзе на іх канцэрт. Што тычыцца :B:N:, то іх фан-база – нацыянальна арыентаванай моладзь, якая верыць у ідэалы вольнасці, дэмакратыі і незалежнасці краіны. Да таго ж, гэтыя хлдопцы і дзяўчаты добра разбіраюцца ў найноўшых тэндэнцях у рок-музыцы і, у праватнасці, беларускага рок-руху. Дадайце і тое, што слухачы на памяць ведюць словы і мелодыі песень сваіх куміраў і вы будзеце мець партрэт сучаснага прыхільніка беларускай рок-музыкі. Хоць трэба адзначыць, што на такія канцэрты з розных выпадкаў і прычын рэкрутуюцца і рок-неафіты. Яны пакуль мала ўяўляюць пра стан і тэндэнцыі ў айчынным андэграўндным асяроддзі, але выказваюць да яго цікаўнасць. І такія канцэрты даюць ім падставу зрабіць свой выбар: ці то заставацца па-ранейшаму на ўзбочыне агульнабеларускага рок-руху, ці стаць яго сапраўдным прыхільнікам...

І вось вядучы канцэрта Аляксандр Памідораў, пад традыцыйны лозунг "бээанаўскай” тарсіды "Жыве рок-н-рол!”, якія стаў яе дэвізам, абвяшчае, што на сцэну клуба запрашаюцца госці з Бярозы гурт :B:N: з іх новым альбомам "Крок за крокам”. Зыходзячы са складу публікі, якая ў гэты дзень зайшла ў клуб REPUBLIC, музыканты і абралі плэй-ліст канцэрта: акцэнт быў зроблены на старыя, правераныя хіты :B:N:, якія выконваліся разам з новым песнямі альбома "Крок за крокам”. Пачатак канцэрный праграме паклалі такія песні, як "Гарады”, "Усё ад лені”, "Спіралі”, "Толькі я”, а потым сэт быў працягнуты навінкамі – кампазіцыямі "Мой шалёны дзень”, "Мы ідзем разам”, акія паказалі слухачам напрамак далейшага развіцця калектыву. У многім ён застаўся нязменным: тут і рок-н-рольная хітовасць мелодый, гітарны драйв і рытм, эмацыянальная насычанасць і празрыстая зразумеласць тэкстаў. Хоць у музычных навінках гурта адчувалась большая схільнасць да большай рознабаковасці ў аранжыроўках і стылістычных пошуках музыкантаў. У гэтым сэнсе можна адзначыць такія кампазіцыі навага альбома, якія гучалі на прэзнтацыі -- "Зрабі сябе сам”, "Крок за крокам”, філасофскі "Сэнс” і шмат іншых твораў.

Пад час выканання гэтых песень адразу стала відавочна, што з прыходам у гурт новага барабаншчыка Змітра Харатановіча, рытм-секцыя (разам з басістам А. Зайцавым) гурта :B:N: стала больш акцэнтаванай, што вельмі станоўча для гурта, які робіць стаўку на новае прачытанне рок-н-рольных канонаў. Дарычы, Зміцер выступіў і як перкусіяніст, калі разам з лідэрам :B:N: Алесем Лютычам выканалі ў акустычным варыянце песню з першага альбому "Не трывай”.

Не было нечаканасцю і тое, што гэты хіт, як і шмат старых і новых кампазіцый слухачы выконвалі разам з музыкантамі, нават з новага прэзентуемага альбома! Дарэчы, трэба адзначыць іх не толькі вакальную актыўнасць, але і ў нейкім сэнсе і слухачскую згуртаванасць. Маю на ўвазе пеформанс, які зладзілі слухачы, калі па зместу песні запартабавалася сесці на клубную падлогу. Усе, як па камандзе, укленчылі ці прыселі, але спяваць не перасталі. Дзіўнае, але радаснае відовішча! Гэтак жа і пасля, калі А. Памідораў абвесціў аматарскі конкурс на званне беларускай "rock-star”. Проста трэба было выйсці на сцэну і ў мікрафон заспяваць песню :B:N:, якая падабаецца ўдзельніку конкурса. Слухачы шчыра дапамагалі канкурсантам і ў ім перамагла дзяўчына, якую звалі Надзея. Прызам за яе смеласць і веданне творчасці бярозаўцаў стаў дыск з альбомам "Крок за крокам”, а таксама, агульнае са слухачамі і Алесем Лютычам акапэльнае выкананне хіта :B:N: "Моднікі”...

На клубную сцэну выходзіла яшчэ адна дзяўчына – спявачка Кацярына Муратава (сярод музыканатаў вядомая, як Радыстка Кэйт), добра знаёмая слухачам па відэа-кліпу "Дажджамі” і мінулым канцэртам гурта. І гэтым разам яна вельмі прафесійна дапамагла сябрам выканаць гэтую лірычную кампазіцыю, а таксама праспявала вакальныя партыі ў песні "Нас няма” з новага альбома :B:N:

Частка творчасці гурта – гэта апрацоўкі беларускага фальклора ў "цяжкім” гучанні, да якога музыканты адносяцца вельмі паважліва. Але са сваім разуменнем і падыходам да аражыровак твора. Гэтым разам бярозаўскія музыканты прадставілі на суд сваіх прыхільнікаў сваю версію беларускай народнай песні "Ружа” ў апрацоўцы У. Мулявіна. Дарэчы, гэты кавер з новага альбома быў прысвечаны памяці легендарнага кіраўніка "Песняроў”. У :B:N: гэтая кампазіцыя атрымалася не менш лірычнай, чым у арыгінале ў Мулявіна, але з іншымі рытмічнымі акцэнтамі. Што яе зусім не сапсавала, а зрабіла больш блізкай сучаснаму слухачу. Як гэта здарылася і з кампазіцыяй паводле беларускага фльклору "Канюшня”, якой завяршылі сваю "ўдарную” прэзентацыю музыканты гурта :B:N:


Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1303 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.5/12
Всего комментариев: 1
1 VM  
0
Люблю глядзець на шчасьлівую публіку такіх рэпартажаў, бо гэта нашы рэальныя суайчыньнікі, сапраўдныя беларусы, якія ведаюць КУДЫ ісьці на вечар. Калі нехта зацікавіцца, як жыўцом выглядае адзіны арганізм ":B:N:/слухачы", вось і відэа з таго ж канцэрту http://www.youtube.com/watch?v=Vt-mw9k1tAg&feature=relmfu

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz