Суббота, 2024-04-27, 1:30 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2012 » Июль » 15 » “Амбасовішча”: востраў творчай свабоды
12:48 PM
“Амбасовішча”: востраў творчай свабоды

"Амбасовішча”: востраў творчай свабоды

 

На мінулым тыдні амбасада ЗША ў Беларусі зноў стала цэнтрам незалежнага культурнага жыцця сталіцы. Тут пад патранатам амерыканскай дыпмісіі адбылася традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі і айчынных музыкантаў, чые імёны трывала асацыіруюцца з такой з’явай, як "чорныя спісы”. Гэтая імпрэза, якая па старой звычцы завецца "Амбасовішчам”, мела мэту падтрымаць свабоду творчага самавыяўлення і канкрэтна – забароненых выканаўцаў. Яшчэ адной нагодай для такой сустрэчы стала 20-годдзе з таго часу, калі распачало сваю працу дыпламатычнае прадстаўніцтва Злучаных Штаў Амерыкі ў Беларусі.

Памятныя гістарычныя акалічнасці і рэаліі цяперашняга творчага жыцця былі закрануты ва ўступным спічы часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Майкла Скэнлана. Дыпламат падкрэсліў, што абмежаванні творчай свабоды самавыяўлення немагчымы ў дэмакратычнай краіне. Таму за яе трэба весці пастаянную барацьбу. Бо свабода, у тым ліку і творчая, нікому не даецца проста так. Але тут, на тэрыторыі амбасады ЗША няма аніякіх забаронаў, тут могуць прадстаўляць сваю творчасць самыя разнастайныя выканаўцы, мастакі і літаратары. Узважаныя словы Майкла Скэнлана былі ўспрыняты з разуменнем і падмацаваныя шчырымі, удзячнымі апладысментамі.

Вядучы творчай вечарыны Алесь Круглякоў запрасіў на сцэну першых выканаўцаў. Адкрыў музычную частку сустрэчы гурт IQ48, удзельнікі якога прыклалі немала намаганняў, каб паказаць слухачам сваё "акустычнае” амплуа. Хлопцы выканалі некалькі кампазіцый са сваёй апошняй праграмы. Асаблівую ўвагу прыцягнуў кавер на вядомы хіт Боба Марлея "Redemption song”, які па-беларуску выканалі музыканты IQ48.

Але не толькі музыка была ў цэнтры ўвагі тых, хто ў гэты дзень завітаў у амбасаду ЗША. Іх чакала цікавая выстава, якія прадстаўляла творчасць мастака У. Цеслера, а таксама тэматычная фотавыстава С. Грудзіліна "Blacklist”, якая сродкамі светапісу распавядалася пра будні айчынных рок-выканаўцаў, чые імёны ўжо шмат гадоў знаходзяцца пад негалоснай забаронай. Гэтыя здымкі падкрэслівалі ўнікальнасць сітуацыі з "чорнымі спісамі” для ўсёй культурнай прасторы Еўропы.

Музычная эстафета тым часам перайшла да ветэранаў айчыннага фолк-мадэрну – гурта "Палац”. Іх сэт можна было назваць рэтраспектыўным: слухачы разам з музыкантамі спявалі "Дзеўку-семілетку”, "Заенку”, "Кола грукатала”. Длякуючы "Палацу” сумеснае спяванне вядомых беларускіх хітоў стала візітоўкай сёлятняй творчай сустрэчы ў амбасадзе ЗША.

Знакамітых "палацаўцаў” на на сцэне змянілі па-маладому энергічныя і сцёбныя рокеры з гурта "AMAROKA”. Музычны стыль каманды яшчэ не поўнасцю сфарміраваўся, але іх цяперашняя музыка сведчыць пра перспектыўнасць гурта. Па-першае, выканаўцы маюць высокі выканаўчы ўзровень, па-другое, ім не трэба тлумачыць прывабнасць і карысць для беларускай музычнай сцэны выкарыстання роднай мовы, і, урэшце – маладыя музыканты арыентаваны на стварэнне хітавай беларускамоўнай рок-музыкі, якая высока ценіцца слухачамі.

На сустрэчы ў амбасадзе ЗША ў Беларусі прысутнічала шмат прадстаўнікоў творчай інтэлегенцыі – мастакоў і літаратараў. Сярод іх быў заўважаны паэт Генадзь Бураўкін, песні на словы якога вельмі ўзнёсла і артыстычна выканваў Зміцер Вайцюшкевіч. Але сапраўдным гімнам вечарыны стала песня на верш У. Някляева "Наш сцяг”, якую слухачы аднадушна праспявалі разам са Змітром.

Публіка цёпла вітала сваіх даўнішніх куміраў – гурт "Крама” і яго кіраўніка Ігара Варашкевіча, які нагадаў хіты мінулых гадоў, ўключыў своеасаблівую "машыну часу”, калі выканаў такія кампазіцыі, як "Бяжы хлопец”, "Будзь разам з намі”, "Выпі са мной да дна”. Рок-н-рольны ў настрой публікі падтрымалі Аляксандр Кулінковіч і гурт "Neuro Dubel”: мала хто на сустрэчы застаўся абыякавым, калі ў яго выкананні загучаў "Марскі чалавек” з супальнага праекта "Крамабамбуля. Каралі раёну”. Ну а самы гарачыя апладысменты і актыўную падтрымку публіка аказала музыкантам "Neuro Dubel”, калі слухачы пазналі акорды песні "Ехалі ўроды на памінкі”, добра вядомай ім па першым беларускім дакументальна-музычным фільме "Незвычайны канцэрт”.

Аляксандр Памідораў пачаў свой сэт сольна. Публіка з разуменнем успрыняла яго пазітыўна-антыалкагольную кампазіцыю "Дзень без гарэлкі”. Далей Алесь запрасіў на сцэну чароўную і непадражальную Вераніку Круглову, з якой разам яны заспявалі "Цуд на каляды”. І хоць на вуліцы стаяла спякота, мелодыя і слова песні нагадалі нам што лета скарацечнае і трэба атрымліваць асалоду ад цяпла лагоднага сонейка...

Завяршыць канцэртную праграму сёлятняга "Амбасовішча” было даручана таму ж Аляксандру Памідораву, які запрасіў на сцэну яшчэ некалькі беларускіх выканаўцаў: Касю Камоцкую, Піта Паўлава, разам з якімі заспявалі фінальную кампазіцыю сустрэчы -- "Простыя словы” з "Народнага альбома”:

Ўсё так надзейна, ўсё так грунтоўна

Што тут дадаць – хіба, што нічога,

Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы

Дабранач паненкі! Дабранач, панове!

Простыя словы, простыя рэчы...

Расчулены часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан выйшаў да беларускай публікі з развітальным словам. Спадар Скэнлан зазначыў: "Мы ўвесь час спадзяёмся, што кожная такая сустрэча будзе апошняй, што "чорныя спісы” адыйдуць у гісторыю і не будзе неабходнасці ў такіх акцыях. Але пакуль гэтага не адбылося, мы будзем запрашаць беларускіх незалежных выканаўцаў, выказваць ім агульную салідарнасць і падтрымку. Таму да новых сустрэч!”

Анатоль Мяльгуй


 
















































































































Просмотров: 1140 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.8/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz