Пятница, 2024-04-26, 1:36 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2015 » Октябрь » 16 » Жыве памяць у яго песнях…
8:15 AM
Жыве памяць у яго песнях…

Жыве памяць у яго песнях…

#Змітру Сідаровічу споўнілася б 50 год

«Больш мая фантазія, чым Еўропа з Азіяй…» Менавіта так, з іроніяй, гаварыў пра сябе вядомы беларускі бард, удзельнік легендарнага гурта #«Камэлот», вандроўны дудар #Зміцер Сідаровіч. Пра гэтыя і іншыя акалічнасці жыцця і творчасці выканаўцы ўспаміналі ўсе тыя, хто трапіў на мемарыяльную вечарыну прысвечаную памяці З. Сідаровіча, якая прайшла ў сталічнай #галерэі «Ў». Тым больш, што нагода для ўспамінаў была важкая: у пачатку гэтага месяца незалежная музычная грамада адзначыла 50-годдзе знанага выканаўцы і кампазітара.

Як падкрэліваў вядучы гэтай музычнай сустрэчы #Васіль Дранько-Майсюк, шматгранная асоба Змітра Сідаровіча быццам бы была спісана з герояў эпічных твораў Уладзіміра #Караткевіча: «Многія з іх -- мужныя арыстакраты, эфектныя, імпульсіўныя і страшэнна таленавітыя. Такім памятаем мы і Змітра: харызматычным, крэатыўным, яркім музыкантам, сапраўдным сябрам. Я зразумеў, што за вонкавай яго суровасцю, хаваецца вельмі адкрыты, добры і вельмі душэўны чалавек, які заўсёды гатовы дапамагчы. Што ён рабіў не раз. Менавіта ён адкрыў для мяне хараство гука беларускай дуды. Цяпер дуда для мяне – адзначыў В.Дранько-Майсюк, -- самы любімы музычны інструмент!». У пацвержанне гэтых слоў мемарыяльная вечарына ў гонар Змітра Сідаровіча распачалася народнымі мелодыямі, якія на дудзе выканаў #Дзяніс Сухі.

Калегі па бардаўскаму цэху ўспаміналі супольныя вандроўкі і канцэрты, у якіх яны гралі разам са Змітром Сідаровічам. Напраклад, бард #Андрэй Мельнікаў заўважыў, што Зміцер сваімі песнямі вельмі шмат зрабіў для таго, каб музычнымі сродкамі папулярызаваць сярод моладзі гісторыю роднага края, яго мову, традыцыі і культуру. Песні З. Сідаровіча будуць спяваць яшчэ доўга. Бо ў іх ёсць патэнцыял і для будучых слухачоў, і для выканаўцаў, якія захочуць іх паўтарыць» -- падкрэсліў А.Мельнікаў.

Добрым напамінкам пра творчасць З.Сідаровіча стала выкананне вядомых песень гурта «Камэлот» і Змітра Сідаровіча краязнаўцам і бардам #Аляксеем Галічам. Гарачымі апладыментамі слухачы віталі песні #«Тры жалуды», #«Краіна талераў», #«А дзе ж тыя ваяры…» Як зазначыў Аляксей, гэтыя песні заўсёды былі самым лепшым суправаджэннем для краязнаўчых экскурсій, якія даводзілася яму праводзіць.

Новыя рысы да характару Змітра Сідаровіча дадаў вядомы беларускі актор і тэлевядучы #Юры Жыгамонт, які распавеў пра знаёмстваа з музыкантам падчас працы над музычным афармленнем спектакля па п’есе С. Кавалёва #«Люстрэка Бландоі», які ставіўся ў тэатры #«Вольная сцэна». Тады агульную ўвагу актораў тэатра прыцягнулі не толькі вельмі адпавядаючыя тэме пастаноўкі песні, але і моўная паслядоўнасць Змітра Сідаровіча, які адрынуў прапанову спець тыя ж песні, але на іншай мове: «Мы што, іншапланецяне, жывём не на сваёй зямлі?» -- абураўся ён. Гэта якасць Змітра выклікала агульную павагу і запачаткавала наша шматгадовае сяброўства – зазначыў Ю.Жыгамонт, які ў памяць пра сябра прачытаў верш З.Сідаровіча #«Духоўная парада».

Бардаўскую частку вечарыны працягулі і іншыя выканаўцы. #Зміцер Бартосік адзначыў універсальную кінематаграфічную фактуру Змітра, які мог прадстаць і ў вобразе высакароднага шляхціца, і рыцара альбо іспанскага гранда. Як кажуць, бяры і здымай! Нажаль, беларускі кінкематограф не скарыстаў такую магчымасць… А завяршыў свае развагі З.Бартосік выкананнем песні на верш З.Сідаровіча са зборніка «Тры жалуды».

Іншы аўтар і выканаўца #Раман Абрамчук нагадаў слухачам пра акалічнасці стварэння саўнд-трэка да каляднага спектакля, які ладзіўся Маладзёжным братствам Трох Віленскіх пакутнікаў. Таксама Раман выканаў з гэтага спектакля кампазіцыю #«Млын» аўтарства З.Сідаровіча.

Вядомы беларускі этнаастраном і бард #Цімох Авілін разам з сябрам #Паўлам Селівончыкам праспявалі народную мелодыю «Чорная грэчка, белая крупа», якую прысвяцілі памяці заўчасна пайшоўшага з жыцця барда.

Паэтка і этнакультуролаг Антаніна Хатэнка адзначыла той ўнёсак, які зрабіў З. Сідаровіч і яго сябры ў найноўшую культуру Беларусі, асабліва, у скаладзе гурта «Камэлот». Сваім аднаймённым вершам паэтка пацвердзіла свае культуралагічныя высновы.

#Любоў Сівурава, спявачка і ўдзельніцы фолк-гурта #GUDA, нагадала пра тое, што дзякуючы намаганням Змітра Сідаровіча і #Таццяны Матафонавай, а таксама іх сыноў #Адася і #Тамаша, выдадзены на сённяшні дзень лепшы #«Дзіцячыя альбомы», па якіх пачынаючыя музыканты і спевакі змогуць пазнаёміцца з пярлінамі нацыянальнага фальклору, самім развучыць іх і выконваць на школьных уроках і пастаноўках… Сама ж спявачка, вельмі артыстычна нагадала #«Песню настаўніцы» з #«Дзяцічага альбома. Частка ІІ». Дарэчы, пасталеўшы Адась парадаваў слухачоў дасканалым выкананнем скрыпічнага канцэрта #А.Вівальдзі.

З двух заяўленых у афішы гуртоў #«Жаба ў каляіне» і #«Аварыйнае выйсце» на сцэну галерэі «Ў» у гэты вечар выйшаў толькі апошні. Музыканты з #Мар’інай Горкі скарылі слухачоў сваім мяккім акустычным гучаннем, лірызмам і, адначасова, экспрэсіяй. Прысутныя ў зале галерэі не шкадавалі апладысментаў, калі гучалі такія творы З.Сідаровіча, як #«Ясна Панна», #«Пена цёмнага піва», а таксама аўтарская кампазіцыя #«Ваўкалак». Што тычыць іранічнага гурта «Жаба ў каляіне», то яго вакаліст і, па сумяшчальніцтву вядучы гэтай мемарыяльнай імпрэзы, Васіль Дранько-Майсюк запэўніў, што гурт яшчэ жыве і, магчыма, у хуткім часе выйдзе на сцэну.

Вельмі прыемна, што арганізатары гэтай сустрэчы не забыліся запрасіць у галерэю «Ў» паэтку #Аксану Спрынчан і барда #Яраша Малішэўскага -- іцыятараў шанавання памяці Змітра Сідаровіча. Нагадаю, што яшчэ ў 2014 годзе ў межах паэтычнага тэатра #Арт.С адбылася першая вечарына ў памяць загінуўшага барда. Спадарыня Аксана падзялілася сваімі ўспамінамі пра ролю Змітра ў нараджэнні іх з Ярашам сям’і, успомніла яго звычкі і стаўленне да жыцця, яго захапленне граннем на дудзе, асабліва над азерамі і рэкамі Беларусі. Таму ў гонар гэтага старажытнага беларускага музычнага інструмента і яе адданага рыцара зайграла дуда Яраша Малішэўскага. Скончыў Яраш сваё прысвечанне старэйшаму сябру і настаўніку песняй на верш Ларысы Геніюш #«Нехта ноччу» з праекта #«Жыць для Беларусі. Мэлёдыка паэзіі» (2005). Падчас гэтай мемарыяльнай сустрэчы лейтматывам гучала думка, што ідэі і планы Змітра Сідаровіча яшчэ чакаюць свайго ўвасаблення. І беларускія творцы не паінны забывацца на разнастайную творчую спадчыну барда-патрыёта.

Анатоль Мяльгуй,

http://novychas.info/kultura/zyvie_pamiacj_u_jaho_piesniach/

http://budzma.by/news/zmicyer-sidarovich-zhyvye-pamyac-u-yaho-pyesnyakh.html

 

Просмотров: 1056 | Добавил: FMM | Теги: Спрынчан, Камэлот, Сідаровіч, Авілін, Бартосік, Тры жалуды, Жыгамонт, Мельнікаў, Аварыйнае выйсце, Малішэўскі | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz