Пятница, 2024-03-29, 5:03 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2015 » Сентябрь » 19 » «Жоўтая брукаваная дарога» Элы і яе сяброў
4:14 PM
«Жоўтая брукаваная дарога» Элы і яе сяброў

«Жоўтая брукаваная дарога» Элы і яе сяброў

 

Напрыканцы мінулага тыдня ва ўправе ТБМ імя Францішка Скарыны вольных месцаў было не шмат: тут праходзіла творчая вечарына мастака, рэстаўратара, перформера Алеся Пушкіна з нагоды яго 50-годдзя і спевака Змітра Вайцюшкевіча. Агульнае, што аб’ядноўвала гэтыя дзве асобы на сустрэчы – яны сталі галоўнымі дзеючымі асобамі кніг, якія пабачылі свет дзякуючы ініцыятыве журналісткі і грамадскай дзеячкі Эле Дзвінскай -- «Алесь Пушкін» і «Беларускае слова ад спеву» (У суаўтарстве з П. Северынцам і аўтарам гэтых радкоў). Дарэчы, так шчасліва супала, што сп. Эла ў гэты дзень разам з А.Пушкіным таксама адзначала свой 50-гадовы юбілей.

Негледзячы на тое, што героі кніг Э. Дзвінскай выстраіліся ў чаргу перад сваім беніфісам, сябры ТБМ і ўсе, хто ведае журналістку, спачатку павіншавалі яе. Намесніца старшыні ТБМ сп.Алена Анісім, якой на правах гаспадарыні прадставілі першае слова, зазначыла, што Эла Дзвінская не толькі таленавіты публіцыст, але і спагадлівы чалавек, які адгукаецца на боль іншых людзей, заўсёды імкнецца дапамагчы ім. Да таго ж, Эла Дзвінская з’яўляецца актыўным сябрам Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У знак прызнання заслуг журналісткі, старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны А.А.Трусаў узнагародзіў Э.Дзвінскую ганароваай «Падзякай» за значны ўклад у адраджэнне роднай мовы, дапамогу актывістам, якія з розных прычын, маюць патрэбу ў падтрымцы.

Кніга «Алесь Пушкін», як і прадмова да яе Элы Дзвінскай, выклікалі значную ўвагу прысутных. Многія з іх з цікаўнасцю пазнаёміліся з рознымі бакамі творчага жыцця Алеся Пушкіна, якога ведаюць многія беларусы бадай толькі па легендарным пэрформансе з «тачкай гною» ля прэзідэнцкай адміністрацыі. Але Алесь – асоба неардынарная: ён і манументаліст, і тэатральны мастак, рэстаўратар, і, як на так даўно высветлілася, шчаслівы шукальнік гістарычных рарытэтаў.

У сваім слове Алесь падзякаваў выдаўцам, складальнікам кнігі, журналістам, у тым ліку і карэспандэнту «Новага Часу» А.Тамковічу, якія ажыццявілі гэты праект. Таксама мастак распавёў пра тое, як ідзе праца над роспісам спаленай царквы ў яго роднай вёсцы Бобр. А таксама пра акалічнасці знаходкі вельмі рэдкіх дакументаў і графічных замалёвак, якія ён адшукаў падчас рэстаўрацыйных работ у касцёле Дабравешчання Дзевы Марыі ў вёсцы Вішнева, над афармленнем якога ў свой час працаваў вядомы беларускі мастак Фердынанд Рушчыц. «Усе ўнікальныя дакументы, малюнкі, планы перададзены намі ў Дзяржаўны нацыянальны гістарычны архіў. З гэтымі знаходкамі ўсе зацікаўленыя змогуць пазнаёміцца на адмысловым сайце, які хутка пачне працу. Яго адрас у інтэрнэце: vichneva.by» -- на завершанні свайго асповеду дадаў Алесь Пушкін.

Як заўсёды, запамінальным было песеннае вітанне ад Змітра Вайцюшкевіча. Як адзначалася ва ўступным слове да яго творчасці, якой прысвечана кніга Э.Двінскай і іншых аўтараў «Беларускае слова ад спеву», каб песня кранала слухачоў, спявак павінен быць добрым кампазітарам, чуйна разбірацца ў паэзіі, быць прафесіяналам-выканаўцам. Такімі якасцямі напоўніцу валодае Зміцер Вайцюшкевіч. Мо таму, з такой цеплынёй і замілаваннем успрымалі слухачы такіе песні З.Вайцюшкевіча, як «Зоркі нашыя» на верш Р.Барадуліна ці «Месяц -- жоўтая лодка» на верш Г.Бураўкіна…

Трэба адзначыць, што лірычны настрой, які предаўся прысутным падчас выканання песень на вершы выдатных беларускіх паэтаў, заахвоціў сталых і пачынаючых паэтаў, якія прысутнічалі на вечарыне, падзіліцца сваімі паэтычнымі здабыткамі. Гучалі грамадзянскія і публіцыстычныя творы А.Грыцкевіч, вядомы паэт Я.Гучок прадэкламаваў свой класічны верш «На гэтай мове ўркі не гавораць, каманды тэрарыстам не даюць…», першыя паэтычныя творы прадставілі выкладчыца БДТУ Л.Дзіцэвіч і ўдзельніца традыцыйнага этна-фолк-гурта GUDA Любоў Сівурава. Таксама, было цікава даведацца, што, пасля працы і выдання дыска «Вясельле», Любоў працуе над сольным праектам «SIVA love»…

Цудоўным завяршаюцчым акордам творчай вечарыны Э.Дзвінскай і герояў яе кніг, стала выступленне на «біс!» Змітра Вайцюшкевіча. Яго песні «Гітара», «Маці» абуджалі лепшыя пачуцці, зачароўвалі меладычнасцю спевааў і нашай мовы. Ну самыя гарачыя апладысменты выклікала песня  Вайцюшкевіча «Віцебск-2030», у якой той у сатырычным рэчышчы ўздымаў праблему обмежаванняў для беларускамоўнай музыкі ў тэле- і радыё-эфіры, на фестывалях і канцэртных пляцоўках.

Анатоль Мяльгуй, фота аўтара

http://novychas.info/kultura/zoutaja_brukavanaja_daroha_ely/

 

Просмотров: 820 | Добавил: FMM | Теги: Францішак Скарына, ТБМ, Я.Гучок, З.Вайцюшкевіч, Э.Дзвінская, GUDA, А.Пушкін | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz