Четверг, 2024-03-28, 12:52 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2015 » Октябрь » 7 » ​Здзіўляючыя і захапляльныя «Духу магутныя чары»
10:58 AM
​Здзіўляючыя і захапляльныя «Духу магутныя чары»

Здзіўляючыя і захапляльныя «Духу магутныя чары»

 

У Мінску на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны  адбылася прэзентацыя новай кнігі, прысвечанай жыццю і творчасці выдатнай дачкі беларускага народа, паэтцы і дзеячцы #Беларускай Народнай Рэспублікі Ларысе Антонаўне #Геніюш. Новае выданне пад назвай #«Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах» (#«Лімарыюс», 2015) прадставіў аматарам паэзіі ўкладальнік зборніка, паэт і даследчык літаратуры #Міхась Скобла.

Як зазначыў вядучы, гэтая прэзентацыя адбылася на «выспе свабоднага Беларускага Слова» -- на сядзібе #ТБМ. І гэта не выпадкова: негледзячы на патрабаванні беларускага грамадства, на гістарычныя дакументы і сведчанні, імя Ларысы Антонаўны Геніюш да нашага часу не реабілітавана і гэта часта бывае аргументам супраць таго, каб ладзіць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці Л. Геніюш. Так, напрыклад, штогод адбываецца ў Зэльве, дзе Геніюшаўскія чытанні вымушана праходзяць на "вольным паветры", каля помніка пэтцы.   

Але не зважаючы на гэты прыкры факт, геніюшазнаўства, як галіна беларускага літаратуразнаўства, набірае моц. Толькі за апошнія пятнадцаць гадоў  было выдадзена 8 кніг, прысвечаных жыццю і творчасці беларускай паэткі. І не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы…(а ўсяго пабачыла свет 17 кніг паэткі). Апублікавана больш за 1200 яе лістоў.   Гэта калі не лічыць кампакт-дыскаў з песенямі на вершы паэткі і запісамі яе голаса.

Вельмі вялікую чытацкую ўвагу прыцягнула выданне #«Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы. Эпісталярная спадчына (1964-1983)» (З серыі #«Гарадзенская бібліятэка», 2012). І новае выданне, якое было прэзентована гэтым разам -- «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах» можна лічыць важным дадаткам да вобраза Ларысы Геніюш і яе «Лістоў з Зэльвы». Нават па афармленню і каларыстыцы гэтыя выданні падобныя і выклікаюць жаданне папоўніць сваю бібліятэку яшчэ адным унікальным томам.

Як зазначыў укладальнік кнігі М. Скобла, у кнізе «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах» сабраныя ўспамны 47 аўтараў, у тым ліку #У.Караткевіча, #Р.Барадуліна, #М.Чарняўскага, #З.Пазьняка, #А.Белакоза, #А.Мальдзіса. #Д.Бічэль,  #В.Іпатавай, #У.Крукоўскага, #А.Марачкіна і шмат іншых знаных дзеячоў беларускай культуры.

Мастак Аляксей Антонавіч Марачкін, які прысутнічаў на прэзентацыі, распавёў пра лёс сваей карціны, створанай паводле фота паэткі і прысвечанай Ларысе Геніюш. Гэты твор мусіў быць набыты для айчыннага музея, але па прычынах, згаданых раней, у гэтым мастаку было адмоўлена. Але карціна была набыта іншаземцамі і цяпер упрыгожвае адну з мастацкіх галерэй Нямеччыны. Вось вам і чарговая іронія лёсу!

Міхась Скобла падрабязна спыніўся на цікавостках гэтага выдання. Напрыклад, кніга змяшчае ўспаміны зэльвінскай сяброўкі Л. Геніюш з вёскі Палаўкі З. Богдан, якая выткала для Ларысы Антонаўны 60 (!) саматканых дываноў. І паэтка з гонарам пакзвала іх гасцям на сваё 60-годдзе.

Цікавым і захапляльным аказаўся лёс артыкула Ларысы Геніюш у абарону беларускай мовы. Тэкст спачатку трапіў да Васіля Быкава, а пасля на цэлых сорак гадоў апынуўся ў Ніла Гілевіча, які прадставіў яго складальніку для новай кнігі.

Вялікую частку кнігі (309 лістоў) займае перапіска Ларысы Геніюш і #Зоські Верас, з якой паэтка сябравала доўгія гады, наведвала Зоську ў яе хаце ў Панарскім лесе пад Вільняй. Міхаць Скобла паведаміў прысутным пра вытокі гэтага сяброўства: вядома, што Ларыса Геніюш была #сакратаром Беларускай Народнай Рэспублікі, а Зоська Верас, як не так даўна высветлілася, з’яўлялася сябрам #Рады БНР! Так, гэтыя асобы яднала не толькі памяць пра гераізм і адданасць дзеячоў БНР, але і іх адказнасць за тое, каб перадаць ідэалы незалежнаці і дэмакратыі Беларускай Народнай Рэспублікі наступным пакаленням беларусаў.

 Завяршаючы прэзентацыю, Міхась Скобла зазначыў, што новая кніга адгортвае перад чытачамі новыя старонкі жыццяі лёсу Ларысы Антонаўны Геніюш. Але нас чакаюць яшчэ больш захапляючыя адкрыцці: свайго часу чакае вялікі архіў Л.Геніюш, які выратаваў для будучых пакаленняў чытачоў выдатны даследчык беларушчыны, прафесар #Адам  Мальдзіс.

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.info/kultura/litaratura/duchu_mahutnyja_cary_larysa_hj/

Просмотров: 902 | Добавил: FMM | Теги: Міхась Скобла, Аляксей Марачкін, Лісты з Зэльвы, Ларыса Геніюш, ТБМ імя Ф.Скарыны, Ніл Гілевіч, Беларуская Народная Рэспубліка, Уладзімір Караткеві | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 1
1 FMM  
0
Шчыра дзякую Міхасю Скоблу за дапамогу ў напісанні гэтага матэрыяла.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz