Вторник, 2024-04-23, 12:17 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2016 » Июль » 28 » Выбары і мы
7:24 PM
Выбары і мы

Нашыя сцягі, наша музыка ў наш Дзень Незалежнасці

 

У рамках агульнанацыянальнай выбарчай кампаніі ў сераду 27 ліпеня ў  мікрараёне Сухарава адбыўся збор подпісаў за кандыдата па Сухараўскай выбарчай акрузе, намесніка Руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца і канцэрт Лявона Вольскага ў яго падтрымку.

Трэба адзначыць, што дата выбарчага пікета і канцэрта таксама мае сімалічнае значэнне – 27 ліпеня Вярхоўным Саветам была прынята гістарычная Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, згодна з якой наша краіна абвяшчалася незалежнай, суверэннай і дэмакратычный.

Пра гэта казалі тыя, хто выйшаў на сцэну і прамаўляў у падтрымку кандыдата і віншаваў са святам Незалежнасці жыхароў раёна і ўсёй Беларусі. А на пікет ў гэты дзень прыйшлі не менш двух з двух тысяч мінчукоў і не толькі. Бо высветлілася, што многія беларусы прыехалі з іншых гарадоў і мястэчкаў краіны, прынамсі, Бярэсця. Да іх са словамі вітання звярталіся аўтар тэлеперадачы “Падарожжы дылетанта” і вядучы канцэрта-пікета Юры Жыгамонт, паэтка Валерыяна Кустава, мастак Алесь Пушкін, які падрыхтаваў да гэтага святочнага дзве новыя алейныя працы. На пікеце прысутнічаў і адказваў на пытанні выбарцаў і сам Алесь Лагвінец.

З асаблівым энтузіязмам слухачамі быў сустрэты легендарны беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі. Свою праграму для выбарцаў Лявон распачаў песня-заклікам “Зямля”, якая, як адзначыў аўтар, застаецца актуальнай і па сённяшні дзень. Наступныя творы, якія выканаў Лявон, нагадалі слухачам старонкі “Народнага альбома”, творчасць геніяльнага Анатоля Сыса. Потым былі агульныя спевы і ў слухачоў з’явілася жаданне падпяваць любімым мелодыям -- “Тры чарапахі”, “Простыя словы”, “Абсэнт”, “Госці”, “Полька”, у час якой многія з прысутных ўжо танчылі, а потым пусціліся ў скокі!

Цікава было бачыць, што многіях жыхары Сухавара сачылі за канцэртам Лявона са сваіх балконаў. Напэўна таму, што ім пакуль не хапіла смеласці стаць пад бел-чырвона-белыя сцягі, якімі была ўпрыгожана сцэна, а многія са слухачоў трымалі сцягі ў руках. Але гэтым людзям было цікава і, упэўнены, пазнавальна: аказваецца ёсць беларуская альтэрнатыва таму, што ім ўбівае ў галаву расейскае тэлебачанне. Прыдзе час і яны зразумеюць, што жыве і набірае моц іншы Менск – малады, сучасны, якому жыць у незалежнай і дэмакратычнай кране. Як пра гэта спяваў у кранальнай баладзе “Менск-Мінск” Лявон Вольскі.

Анатоль Мяльгуй

 

 

Просмотров: 580 | Добавил: FMM | Теги: Жыгамонт, Пушкін, Дэкларацыя аб дзржаўным суверынітэц, Народны альбом, Кустава, Вольскі, Лагвінец | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz