Пятница, 2024-04-26, 2:49 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Главная » 2012 » Май » 16 » Vincent: рэп “без буслоў”
8:19 AM
Vincent: рэп “без буслоў”

Прэзентацыі

Vincent: рэп "без буслоў”


Цікаўнасць слухачоў да сольнага канцэрта беларускага рэпера Vincenta была каталізавана паведамленнямі пра тое, што музыкант прыняў непасрэдны ўдзел у здымках першага беларускамоўнага серыяла "Вышэй за неба”, сцэнарыстам і прадзюсарам якога стаў вядомы беларускі драматург Андрэй Курэйчык. У гэтай драматычнай шматсерыйнай стужцы Vincent’у выканаў адну з музычных роляў. Да таго ж, музыкант напісаў і заспяваў галоўную песню, якая стала лейтматывам усяго серыяла. Маецца на ўвазе кампазіцыя "Ні кроку назад”, на якую стваральнікі серыяла "Вышэй за неба” знялі відэа-кліп.

"Жывой” і відэа-прэзентацыі кампазіцыі "Ні кроку назад” і быў прысвечаны канцэрт Vincentа, які сабраў прыхільнікаў творчасці рэпера ў сталічным клубе Re:Public. Па традыцыі на канцэрт былі запрошаны сябры музыканта, сярод якіх вылучаўся пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па фрыстайлу (спантаннай рэп-імправізацыі) па версіі Street Awards -2011 Gleboki Smak. Рэпер цяпер жыве і вучыцца ў Вільні. Беларускамоўны фрыстайлер прапанаваў слухачам тэмы для рыфмаў, якія імгненна кампанаваў у вершаваныя радкі і чатырохрадкоўі. Нажаль, не ўсе з іх былі арыгінальнымі ("Жыве Беларусь і гэтым ганарусь!”), хоць некаторыя з іх прымушалі слухачоў уважліва асэнсоўваць тэму імправізцый, падбадзёрваць Smak’а апладысментамі. Сэт Gleboki Smak пацвердзіў, што ў самым складаным раздзеле вулічнай музычнай культуры – фрыстайле – шмат залежыць ад вопыта спаборніцтваў і падрыхтаванасці да іх, ведання мовы і паэтычнага талента. Гарманічнае спалучэнне гэтых якасцей у рэпера-імправізатара Gleboki Smak яшчэ наперадзе…

Пасля імправізацыйнай часкі канцэрта на сцэну клуба Re: Public быў запрашаны Vincent і яго каманда. Выканаўца здзівіў слухачоў сваім сцэнічным касцюмам у стылі "мілітары” і "будзёнаўкай” з нацыянальным гербам. Аказалася, што так Vincent адзначыў святочны дзень Перамогі, у які і адбываўся канцэрт-прэзентацыя сінгла "Ні кроку назад”.

Свой жа музычны сэт рэпер распачаў кампазіцыяй "Працягваю жыць”:

 

А я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць,

Я працягваю жыць, калі са мною вецер.

Маё сэрца бьецца, і яго не спыніць,

але людзі са мной, і я працягваю жыць.

А я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць,

 

Высвятлілася, што гэтую рэп-чытанку, як і іншыя творы Vincent’а, беларуская моладзь ведае і можа дэкламіраваць напамяць. Такое заданне было аб’яўлена арганізатарамі канцэрта і кампаніяй "Будзьма беларусамі!” у выглядзе конкурса для знаўцаў рэп-тэкстаў Vincent’а. Менавіта "Будзьма!” прадставіла сувеніры для пераможцаў. Ад жадаючых прачытаць тэксты Vincent’а з яго першага альбома не было адбоя і прызы ад арганізатараў хутка знайші сваіх шчаслівых уладальнікаў.

Крытыкамі ўжо адзначаліся змены ў творчасці Vincent’а. Цяпер канцэрты рэпера суправаджае паўнавартасная рок-каманда. З гэтага факта выявіліся змены ў гучанні кампазіцый Vincent’а. Цяпер гэта сапраўдны rap-metal. Не здарма Vincent прапанаваў слухачам беларускамоўны кавер на творчасць класікаў гэтага стылю – гурта Rage Against the Machine (RATM), які ў беларускім варыянце называецца "Нас не скарыць”. Зразумела, што беларускія музыкі захавалі выбуховую энергетыку твора. Гэткім жа эмацыянальным запалам і адпадеднай энергетыкай адрознівалася выкананне іншых хітоў Vincent’а, такіх як "Бог. Радзіма. Воля”, "Выжывае”, "Наша слова ў небяспецы”, "Плошча”, "Слава героям!” Яскравыя рытмы гэтых кампазіцый і "металічнае” гучанне рок-суправаджэня Vincent’а выклікалі на танцполе клуба сапраўдны слэм хаатычныя скокі і штурхатні перад сцэнай, якія лічацца станоўча-пазітыўнай рэакцыяй публікі на музыку.

У той жа час, іншыя творы выканаўцы, якія гучалі ў гэты дзень, залагоджвалі слухачоў пранікнёнасцю і шчырасцю пачуццяў. Маю на ўвазе кампазіцыі "Лютаўскі дождж”, "Вусны”, "Восеньскі вальс”. Гэтую якасць лірычных песень Vincent’а маладыя слухачы выкарыстоўвалі на сваю карысць: павольна танчылі вальс са сваімі маладымі спадарожніцамі.

Яшчэ адзін сюрпрыз канцэрта – выступленне Саша Захарык, якая ў дуэце з Vincent’ам выканала песню "Не пакіну”. Відавочна, што маладая спявачка ўжо мае канцэртны вопыт, які дапамагае ёй скарыстаць свае вакальныя магчымасці для выяўлення эмацыянальнга стрыжня музычнага твора. Нажаль, Саша "засвяцілася” толькі ў адной кампазіцыі, таму пажадем маладой спявачцы больш плённай дзейнасці ў якасці салісткі.

Доўгачаканая прэм’ера кліпа на песнію "Ні крока назад” суправаджалася выхадам на сцэну клуба Re: Public здымачнай групы фільма "Вышэй за неба” начале са сцэнарыстам і крэатыўным прадзюсарам Андрэем Курэйчыкам, якія расказалі будучым гледачам стужкі пра акалічнасці стварэння кліпа, акрэслілі ролю беларускамоўнай музыкі ў сваім новым серыле. Андрэй Курэйчык з гонарам прадэманствараў маладзі сваю цішотку з надпісам "Без буслоў” і патлумачыў, як разумець навамодны слоган. Па словах Курэйчыка, "без буслоў” -- значыць "без пошласці, дрэннага густа і танных пантоў.” Крэатыўна, але пры чым тут беларуская птушка бусел?

Сам жа кліп падаўся даволі дынамічнай і відовішчнай відэа-дзеяй. Слухач, знаёмы са сталічнай тапаграфіяй, пазнае ў ім шмат знаёмых месц і адзнача шэраг моцных сімвалаў і алюзій, якімі багаты новы кліп Vincent’а. Таксама, як і якасць запісу, якая толькі ўзмацняла сілу думкі, ўкладзеную аўтарам у тэкст кампазіцыі:



 

Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца,

Мне так самотна, калі наўкол маскарад.

І мы з табою цяпер незнаёмцы,

І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.

Беларускамоўны рэп, як і многія іншыя стылістычныя напрамкі сучаснай музыкі ў Беларусі, праходзіць шмат супярэчных этапаў у сваёй эвалюцыі. Пад час гэтых натуральных зменаў айчынныя выканаўцы нешта набываюць, а бывае -- губляюць. Добра, што застаецца галоўны набытак іх творчасці апошніх гадоў – шчырасць у дыялогу са сваімі прыхільнікамі, імкненне ствараць праўдзівы нацыянальны музычны прадукт, якасць якога вызначаецца павагай да роднага слова. І пацверджаннем гэтай тэндэнцыі стаў сольны канцэрт беларускага рэпера Vincent’а.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 2322 | Добавил: FMM | Теги: беларускі, рэп-метал, рэп, вінцэнт | Рейтинг: 4.5/8
Всего комментариев: 1
1 Mike  
0
"Крэатыўна, але пры чым тут беларуская птушка бусел?" - думаецца, акурат і наступіў прадбачаны прарокам момант, калі "і сатана апране расу". Вось ужо й розныя Курэйчыкі, якія слова на роднай мове ня вымавяць, хоць і запрашаюць да супрацы Vincent’а, "Akute", пачалі рабіць "духоўны харч" згаладалым на родную культуру беларусам. Яны дажоўваюць імпэрскія заваёвы кшталту "буслоў", "дзятлаў", "бульбашоў", але сам дух не кранаюць. Народу даводзіцца заглатваць заманку, але пільнасць губляць ня варта. Чытайце "Пакутны век" Якавенкі, "Імпэрскі сіндром" Травеня, "Гараватку" Акулы, "Назаві сына Канстантынам" Дайнэкі - тады многае зразумееце.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz