Суббота, 2024-04-20, 10:04 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2012 » Январь » 14 » “Таўкачыкі на Каляды”:
9:01 AM
“Таўкачыкі на Каляды”:

На мяжы сакральнага і карнавальнага

Ад самага пачатку правядзення музычнага folk-modern фэста "Таўкачыкі”, які вядзе сваю гісторыю з 2000 года, яго арганізатар, ідэйны натхняльнік, вядомы этнограф і рок-музыкант Юры Выдронак імкнуўся падкрэсліць не толькі старажытныя карані народнай беларускай культуры, але і яе непарыўную сувязь з еўрапейскім фальклорам. Успомнім, як Юрый Выдронак адрадзіў у палявых умовах старажытны абрад Юр’я, які мае свае адпаведнікі ў многіх ўсходнееўрапейскіх краінах, дзе ўшановаюць сімвал вясны, росквіту прыроды. Потым былі святкаванні Купалля, Дзядоў, іншых старажытных абарадаў беларусаў.

Вось і цяперашні VII folk-modern фест "Таўкачыкі на Каляды”, які адбыўся ў канцэртнай зале Беларускага савета прафсаюзаў на гэтым тыдні, быў прысвечаны Калядам -- самаму старажытнаму і ўніверсальнаму святу нашага народа, у якім зліліся элементы хрысціянскай і паганскай сімволікі. Элементы гэтых веравызнанняў складаюць тыя семантычныя знакі, якія вызначаюць загадкавы свет беларускай міфалогіі. Напраклад, гэтым разам на "Таўкачыках на Каляды” жыхарамі вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага района Брэсцкай вобласці была прадстаўлена рэдкая разнавіднасць каляднага абраду, у якім выкарыстоўваецца "калядная зорка” з гарбуза. Безумоўна, гэта нейкая сімвалічная паралель з сусветнашануемым святам Усіх Святых ці Хэлоўэнам. Беларускім этнографам яшчэ трэба будзе асэнсаваць ўбачаннае на гэтых "Таўкачыках” і, магчыма, дзякуючы іх даследванням, мы разгорнем яшчэ адну цікавую старонку нашай мінуўшчыны. Прынамсі, у гэтым бачыцца стратэгічная мэта фэста "Таўкачыкі” і пошукаў яго нязменнага арганізатара Юрыя Выдронка.

Як і мінулыя разы фэст распачаў гурт URIA, які задаў канцэртнай праграме калядны настрой. Гэтаму спрыяла выкананне гуртом песень святочнай тэматыкі – "Шчодры вечар”, "Залатая горка”, а таксама іншых знакамітых калядных мелодый, добра вядомых слухачам у выкананні гурта URIA. Да таго ж, музыканты выкананалі гімн фэста – старажытную танцавальную мелодыю "Таўкачыкі”, якая стала за гады правядзення фэста вельмі блізкай яго наведвальнікам.

Сваю калядную праграму з гульнявымі элементамі прапанавалі слухачам удзельнікі дзіцячага гурта "Калыханка” пад кіраўніцтвам Л. Рыжковай. Гэты калектыў – не дэбютант на фестывальнай сцэне і яго удзельнікі -- школьнікі розных узростаў, пачуваць сябе на сцэне разняволена. Гэты настрой перадаваўся слухачам, якія с задавальенннем адзначалі для сябе тое, што удзел у такіх фальклорных гуртах – лепшы педагагічны сродак па ўмацаванню нацыянальнай свядомасці нашых дзетак.

Здзівіў зменамі ў гучанні гурт "Дзівасіл”: ад былога акустычна-рамантычнага напрамку ў іх музыцы засталося не так шмат. Цяперака "Дзівасіл” арыентуецца на фолк-рок, з яго празрыстым гітарным гучаннем, псіхадэлічнымі клавішнымі сола і ўзвышаным, моцным вакалам салісткі Іны Перасецкай. Гурт перастаў выкарыстоўваць дуду, што прывяло да аслаблення акустычнага складніка традыцыйнага гуку "Дзівасіла”.

Затое, гурт "Ветах” арыентаваўся, і гэта знаходзіла водгук у душах слухачоў, на традыцыйныя беларускія народныя інструменты, з іх цёплымі і мяккімі акустычнымі тэмбрамі У калядных кампазіцыях "Ветаха” выкарыстоўвалася беларуская дуда, жалейкі, гуслі, варган… Святочны тон праграме "Ветаха” задавалі чароўныя салісткі, якія змаглі завалодаць увагай аўдыторыі. Калі ж загучала мелодыя танца "Верабей”, то слухачы актыўна падтрымалі гурт апладысментамі і воклічамі "брава!”

Шматгадовы ўдзельнік фэста гурт "Нагуаль” яшчэ больш наблізіўся ў сваёй творчасці да беларускасці: цяперака ў рэпертуары багемных сталічных музыкантаў з’явіліся выдатныя беларускамоўныя кампазіцыі, якія выводзяць як музыкантаў "Нагуаля”, так і іх прыхільнікаў на новы ўзровень разумення нацыяльнага ў творчасці. Маю на ўвазе кампазіцыю, што так узрушыла слухачоў, – "Месячык удалы”. Калі аналізаваць і параўнаць гэту і іншыя кампазіцыі гурта, што гучалі на фэсце -- "Індзіч” ці "Дзяўчына, якая шукае сабе сябра”, --, то трэба адзначыць розныя падыходы да кампазіцыі і аранжыроўкі прагучаўшых спеваў.

Арганізатар "Таўкачыкаў на Каляды” Ю. Выдронак не выпадкова запрасіў на фестывальны канцэрт вядомага беларуска-курдскага музыканта Масуда Талебані, які выйшаў на сцэну разам са сваім гуртом "AVINDAR”. Усходнія фальклорныя мелодыі і спевы былі арыгінальным дадаткам да беларускага каляднага ладу фестываля. Масуд Талебані дэмастраваў зайздросную выканаўчую ўніверсальнасць, калі пранікнёна спяваў лірычныя творы на персідскай і курдскай мовах, граў на традыцыйных курдскіх струнных і ўдарных інструментах. Мо таму беларусы так уважліва ўслухоўваліся ў голас пасланца курдскага народа, знаёміліся з яго яркай песеннай спадчынай.

Галоўнымі ж дзеючымі асобамі фэста сталі выканаўцы беларускага традыцыйнага фальлору з розных раёнаў Беларусі. Іх тэатралізаваныя пастаноўкі з песнямі, скокамі, з каляднай Казой і святочнымі пачастункамі сталі пацверджаннем таго факта, што мы з’яўляемся спадкаемцамі ўнікальнай фальклорнай спадчыны, гісторыя якой налічвае тысячы гадоў. Увагу залы прыцягнула яркае, калярова-вясёлкавае каляднае шоу "Мотальскай зборні” з аднаймённай палескай вёскі. Гэтым калектывам апякуецца сапраўдны энтузіяст адраджэння беларускага фальклора Эльвіра Каткавец.

Спадарыня Эльвіра змагла сабраць у адзіную творчую суполку мотальскіх аматараў фальклора розных узростаў: дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат, людзей сярэдняга і сталага ўзроста, дапамагала раскрыць іх талент і рэалізаваць гэты скарб у шыкоўнай канцэртнай праграме. Каляровай адзнакай выступлення "Мотальскай зборні” сталі нацыянальныя мотальскія строі, у якія былі апранутыя палесскія жанчыны і дзяўчыны. А яшчэ гледачы змаглі пабачыць традыцыйныя мотальскія кажушкі, вырабам якіх славілась гэтая беларуская вёска. Таленавітыя людзі – таленавітыя ва ўсім: і ў рамястве і ў спевах!

Сенсацыяй фэста "Таўкачыкі на Каляды-2012” стала праграма фальклорнага гурта з вескі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Іх калядная зорка з апрацаванага гарбуза і свечкі, якая сімвалізавала, па словах Ю, Выдронка, святло далёкай каляднай зоркі, стала цэнтрам фестывальнай дзеі "Таўкачыкаў”. І думка амаль усіх глядачоў была агульнай: беларускія каляды – гэта ж і ёсць "прарадзіма” еўрапейска-амерыканскага свята Хэлоўіна! Настолькі арганічна і лагічна яна выцякала са стражытнага перформансу і праграмы пявунняў з вёскі Раздзялавічы.

Арганізатары фестываля "Таўкачыкі на Каляды” заўсёды ставілі на пошукі і адкрыццё невядомых старонак нацыянальнай нацыянальнай фальклорнай спадчыны. Але акрамя ўнікальнага этнагарафічнага і музычнага матэрыялу, яны заўсёды знаходзілі таленавітых беларускіх людзей, сяброў фестываля "Таўкачыкі”, якія захавалі і так яскрава прапагандуюць нашу песенную спадчыну.

Анатоль Мяльгуй

апублікавана: тут: http://novychas.org/culture/%E2%80%9C%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BA%D1%96-%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%B4%D1%8B%E2%80%9D-%D0%BD%D0%B0-%D0%BC%D1%8F%D0%B6%D1%8B-%D1%81%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D1%96-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0


Просмотров: 2140 | Добавил: FMM | Теги: беларускі фолк-рок, фэст таўкачыкі, каляды, беларускі фальклор | Рейтинг: 3.4/5
Всего комментариев: 2
2 vofassori  
0
почему бы и нет :)

1 Žeŭžyk  
0
Цудоўная была вечарына. Я там нават купіў аўтэнтычны дыск "Каляды" з калекцыі Юры Выдронка і новы CD "Калядныя песьні" Данчыка. Дарэчы, і ў нашай літаратуры ёсць нагода для захапленьняў. Напрыклад, пачытайце пра сучаснага пісьменьніка Кастуся Травеня, які не ўпісаўся ў аніякія мафіозныя кодлы сучасных літБрэжневаў, ня трапіў у топ-сьпісы будучых герояў уцэнкі, але бянтэжыць душы:
http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=750:2012-01-13-20-42-17&catid=4:all-news

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz