Среда, 2024-04-24, 9:58 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Главная » 2012 » Октябрь » 11 » Сёння саракавіны па Алегу Клімчанку
3:35 PM
Сёння саракавіны па Алегу Клімчанку
Сёння саракавіны па Алегу Клімчанку
Менавіта столькі дзён прайшло з таго дня, як на метал-фэсце ў Гомелі, наўпрост на сцэне памёр  бас-гітарыст гурта LITVINTROLL  Алег Клімчанка. Гэты трагічны выпадак стаў як гром з яснага неба для сям'і музыканта, яго сяброў і калег з  гурта LITVINTROLL.  Пра заўчасную смерць беларускага музыканта паведамлялі не толькі беларускія інфармацыйныя агенцтвы, але музычныя сайты краіны  і  за яе межамі. Смутак выклікала і недарэчнасць абставін, пры якіх не стала Алега, і тое, што музыкант так рана пайшоў з жыцця.  Усе ведалі Алега, як добрага, шчырага чалавека, неабыякавага да даго, што адбываецца навокал, сапраўднага харызматычнага рокера, які столькі намаганняў аддаў беларускай рок-сцэне.  З аднаго боку ўсе шкадавалі , што Бог адмерыў Алегу так мала часу, з іншага боку зазначалі, што смерць на сцэне  для рок-музыканта -- вялікая пашана і многія з іх марылі б пра тое, каб скончыць свае дні менавіта так... Светлая памяць! R.I.P.
У памяць пра гэтага чалавека і музыканта прапаную невялікую фота-падброку з канцэртаў з удзелам гурта LITVINTROLL:
 
Просмотров: 1252 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.8/6
Всего комментариев: 1
1 Ферэнц Дэбрэцэнь  
0
А яшчэ ж у Алега былі два альбомы ў складзе "Partyzone": "Сьмерці няма" (2005) ды "Падаць і ўзьлятаць" (2012). Гэта таксама важкі філязофскі пасыл нашчадкам: для тых, хто не баіцца падаць і ўзьлятаць, сьмерці насамрэч няма. Бо жыцьцё было слушным і плённым. Вечная яму памяць!

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz