Пятница, 2024-04-19, 9:08 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Главная » 2012 » Октябрь » 13 » "Саўка ды Грышка. Сто песень 2010-2012"
2:58 PM
"Саўка ды Грышка. Сто песень 2010-2012"

Савелій і Рыгор: павесялілісь і разагналі нуду... 

Шкада, што ў наш час знікла такая мастацкая плынь, як ананімная літаратура. Якая гэта была асалода, напраклад, у застойныя 70-гады мінулага стагоддя гадаць, хто ж асмеліўся напісаць геніяльны "Сказ пра Лысую Гару”? Цяпер мы ўжо ведаем імя аўтара – Ніл Гілевіч. Дзякуючы даследчыкам мы даведаліся і пра мяркуемых аўтараў "Тараса на Парнасе” (К.Вераніцын) і "Энэіды навыварат” (В.Равінскі). Ад гэтага змест паэм не стаў менш цікавым, але арэол таямнічасці гэтых твораў паменшыў...

Калі б у той час з’явіўся літаратурны твор "Саўка ды Грышка” паводле новага дыска з серыі "Бібліятэка "Свабоды” ХХІ стагоддзе” ў выглядзе кнігі ці самвыдатаўскіх сшыткаў, то яму б наканавана было б адразу стаць класікай ананімнай сатырычнай паэзіі ХХІ стагоддзя. Але мы жывем ў эпоху, калі нічога не застаецца без аўтарства. Тым больш, што дзякуючы сусветнаму павуцінню добра вядома, што сатырычны цыкл "Саўка ды Грышка. Сто песень: 2010-2012” быў прадуманы і ажыццёўлены на Радыё "Свабода” вядомым беларускім рок-музыкантам і паэтам Лявонам Вольскім.

Гэта была цудоўная, канцэптуальная ідэя – пераўтварыць дзеючых персанажаў каляднай народнай песні "Саўка ды Грышка” ў галоўных дзеючых асоб новай сатырычнай эпапеі -- Савелія і Рыгора і развесці іх па розныя бакі ідэалагічных барыкад, якія сёння ўзведезены на нашай зямлі. Ад гэта і былі выбраны характары сатырычнага цыклу: Савелій – апантаны прыхільнік дзеючай улады, які свята верыць усяму таму, пра што гавораць па тэлебачанню ("...цялівізар беларускі очэнь пазіціўны, он для всячэскай разгрузкі неабхадімый...”) і шчыра адзначае ўсе "чырвоная даты” каляндара. Мова Савелія адпаведная – камічная "трасянка”, якая стала дзяржаўнай для бюрактратыі, а значыць, і для нашага героя. Хаця Савелій скончыў беларускую школу, родную мову ён не любіць і кпіць за яе Рыгора, які карыстаецца "тарашкевіцай”. Тая для Савелія стала адзнакай небяспечнай "рэвалюцыйнасці” ("...хто гаварыць на ім – адна старая ў дзярэўні, ну і куча адмарозкаў, што цягнуць апазіцыі павозку...”).

У процівагу, Рыгор – свядомы апазіцынер, змагар з рэжымам, не звяртае ўвагу на ярылыкі Савелія, кшталту "адмарозкі” ці "агент заходніх разведак”. Ен так непарушна верыць у перамогу дэмакратыі і свабоды, што часцяком пачынае ў марах разгортваць у самыя неверагодныя сцэнары развіцця падзей і краху рэжыму ("...маральныя пачвары ўсе пакінуць п’едэстал і нечакана здарыцца вясновы карнавал...”), адрываецца ў сваіх ілюзіях ад рэальнасці, чым выклікае насмешкі свайго пастаяннная візаві Савелія.

Цікава, што ўвесь цыкл за антаганістаў Савелія і Рыгора праспяваў адзін Лявон Вольскі, які тут прадэманстраваў сапраўднае майстэрства пераўвасаблення. Голас Савелія напоўнены высокімі тэмбрамі дзяржаўніцка-узвышанага патрыятызму і непераможнага аптымізму. Але калі гэта тычыцца сямейных звадак альбо дэпрэсіўных думак, якія з-за эйфарычнага характару адносін да рэчаіснасці бывае апаноўваюць нашага героя, то Савелій можа "зацягнуць” так жаласна, што не грэх і пашкадаваць небараку...

Поўнай тэмбравай супрацьлегласцю гучыць на дыску голас Рыгора, які напоўнены годнай рашучасцю ў дасягненні ягонай (самі ведаеце якой!) мары (...цёткі паслухмяныя хай месяць сваё цеста, а я пайду на акцыю маўклівага пратэста...”). У той жа час Рыгор праяўле цвердасць, калі трапляе за краты. Гэтая цвердасць перадаецца аўтрам ў спевах, якія ён выконвае паводле тых гістарычных прыкладаў пачатку ХХ стагоддзя, на якія ён арыентуецца ў сваім змаганні ("Ліст ад Грышкі” з цытатай Я. Коласа "Ў турме”). Але і Грышку бывае сумна і яго ціснуць песымістычныя думкі, што адбіваецца на дынаміцы і манеры яго выканання ("...калі і будзе Плошча, дык толькі пару дзён...”).

Безумоўна, у слухачоў можа ўзнікнуць пытанне, як Лявон так праспяваў за Савелія і Рыгора, быццам бы гэтыя ролі выканалі два розных спевака? Карыстаючыся інсайдэрскай інфармацыяй, выкажу здагадку, што тут справа ў выкарыстанні спецыяльных камп’ютэрных праграм, якія дапамаглі агучыць дыяметральна супрацьлеглыя, але і ў нечым роднасныя, літаратурныя вобразы нашай сучаснасці.

Тым, хто знаёмы з паэтычнай творчасцю Лявона Вольскага, не трэба лішні раз нагадваць пра яго літаратурны талент, які рэалізуецца ў рок-паэзіі, лірычным і сатырычным рэчышчы. Сапраўды, слухачоў ужо калькі гадоў прыцягвае да песенных радкоў Лявона іх гранічная вобразнасць, разнастайная лексіка, інтэлектуальнасць, бездакорныя, а парой нечаканыя рыфмы.

Цыкл "Саўка ды Грышка. Сто песеь 2010-2012” замацаваў за Л. Вольскім яшчэ адно амплуа – сатырыка, які па-майстэрску выкарыстоўвае сітуацыйныя і моўныя кантрасты герояў, сучасны слэнг для стварэння гіпербалізаванага эфекту камічнасці. Слухачоў сапраўды ўражвае той факт, што цыкл адлюстроўвае значныя гістарычныя падзеі мінулых двух годоў, якія бывала здараліся цягам аднаго тыдня. За гэты кароткі час Лявон ствараў не толькі рыфмаванвя дыялогі на актуальну тэму, але і мелодыі да іх, аранжыроўкі і запісваў іх ў студыі. Гэтак жа здзіўляе трапны выбар тэмаў для новых музычных скэчаў: быццам бы музыкант стаў абазнаным палітычным аналітыкам, які дзень за днём фіксаваў і асэнсоўваў думкі і ўчынкі сваіх персанажаў у плыні гістарычных падзей...

Постмадэрнісцкай фіерычнасцю адрозніваецца і меладычнае суправаджэнне цыклу. Хоць музыка ў ім, здаецца, выконвае падпарадкаваную ролю, яна нясе дадатковую ілюстратыўную функцыю. Што тычыцца асноўнага стылістычнага кірунка, дык Лявон шырока ўводзіць ў цыкл мінімалістычны, з тутэйшым каларытам, сінт-поп, які характарызуецца выкарыстоўваннем сінтэзатраў і камп’ютараў для стварэння аранжыровак песень, даюць неабходную вобразнасць і разнастайнасць.

А вось з музычнымі жанрамі на новым дыску поўны карнавал і панаванне аўтарскай фантазіі! Тут Лявон Вольскі шырока выкарыстоўвае рэп, як гэта зроблена ў музычных чытанках "Газ” ці "Маналог Саўкі”, мелодыі сусветнавядомых эвергрынаў "ABBA” ("Money, money”) ці Ніна Рота ("Хросны бацька”), стандарты савецкай эстрады 70-80 годоў, кшталту, "Королева красоты” ("Партрэт кандыдата”) ці "Остров невезения” ("Астравок стабільнасці”), "Как провожают пароходы” ("Туды, сюды – суды, суды”). Ёсць і нешта накшталт рок-аражыровак у стылі "Rammstein” ("Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце”).

Асобная тэма размовы – фальклор у цыкле "Саўка ды Грышка. Сто песень 2011-2012”. Раз гэтыя неўміручыя персанажы "прыйшлі” да нас з фальклорных даляглядаў, дык натуральна, каб асноўны меладычны малюнак большасці песень цыклу меў народную песенную афарбоўку.

Мяркуйце самі: цыкл распачынаецца фантазіяй на тэму загалоўнай песні цыклу "Саўка ды Грышкам” ("Знаёмства”). Далей у Лявона што ні скэч, то мае народныя песенныя карані ці аўтар наўпрост цытуе нейкі беларускі спеў ("Развітанне”), выконвае яго ў рытме прыпеўкі ("Менскі форум”, "Салавей”, "Вынікі года”...)

Але не толькі ў беларускі фальлор пагружаны аўтар. Вольскі напоўніцу выкарыстоўвае стылістыку рускіх частушак ("Расейскія госці”), яўрэскія жартоўныя мелодыі ("Дайце дзенег!”), а таксама сучасны крымінальны шансон, кшталту "Муркі” ("Гудбай, Яўропа!”), "На Дерибасовской открылася пивная” ("Кампанія блатная”). А якое ж постмадэрнісцкае мастацкае палатно можа абыйсціся без музычных пародый і алюзій. Слухачам тут, безумоўна, запомніцца едкая пародыя на "патрыятычны” хіп-хоп Ксені Дзягелькі ("Мы ўсе ізь дзярэўні”) ці алюзія на вядомую песню У. Высоцкага "Ой, Вань, гляди какие клоуны” ("Паслы прыляцелі”). І такіх адкрыццяў на дыску шмат, таму і слухаецца ён на адным дыханні...

Нельга не сказаць некалькі слоў і пра само гэтае мутымедыйнае выданне. Новы дыйск выйшаў у дыгіпаку і фірмовы серыйным афармленні, характрэным для такіх зборак, як "Сто бардаў Свабоды”, "Начная чытанка”, якія раней пабачылі свет на "Радыё Свабода”. У яго мультэмедыйнай скарбонцы для чытачоў прыхаваны больш за трыццаць кніг і аўдыё-дыскаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца беларускія паэты і пісьменнікі, філосафы і музыканты розных пакаленняў -- аўтараў "Радыё Свабода”. Цяперака іх творы даступны для масавага знаёмства ў фармаце pdf. Але галоўны сюрпрыз новага выдання – сатырычны песенны цыкл "Саўка ды Грышка”.Сто песень:2011-2012”, з дапамогай якога праз слёзы калі-небудзь стане адзніным цэлым гэты вечна раз’яднаны беларускі народ.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1393 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.6/11
Всего комментариев: 1
1 VM  
0
Вольскі, як заўжды, жывее фсех жывых.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz