Четверг, 2024-03-28, 12:48 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2016 » Май » 7 » Рэканкіста Эдуарда Акуліна
4:00 PM
Рэканкіста Эдуарда Акуліна

Рэканкіста Эдуарда Акуліна

3 траўня ў Доме літаратара з вялікім поспехам прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Бой з сабой», якую можна аднесці да жанру творчага партрэта знакамітага беларускага паэта, барда, рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень» Эдуарда Акуліна.

Усе без выключэння госці і выступоўцы адзначалі, што прэзентацыя кнігі адбываецца ў такім сімвалічным месцы, якое апошнім часам мала радавала прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства сустрэчамі з Родным Словам, з любімымі аўтарамі і выканаўцамі. І вось з гэтай прззентацыяй і пачалося «адваёўванне» (гішп. Reconquista) гэтай ўнікальнай інтэлектуальай прасторы, якая яшчэ захавала рэха паэтычных і празаічных твораў, мовы Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Анатоля Сыса і іншых беларускіх геніяльных творцаў.

Першым з вітальным словам да аўтара кнігі і яго галоўнага героя, да будучых чытачоў звярнуўся акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра 100-гадовы юбілей Максіма Гарэцкага, які так хораша быў адзначаны ў Доме літаратара. Бо на гэтым трыццацігадовай даўніны свяце прысутнічалі такія выдатныя беларускія аўтары, як Максім Танк, які веў гэтую вечарыну, Алесь Адамовіч, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч і шмат іншых нашых вялікіх пісьменнікаў.

Зусім іншыя ўспаміны і эмоцыі ахоплівалі Радзімі Гаўрылавіча, калі той прыпамінаў, як з Дома літаратараў гвалтоўна выносілі і выкідвалі партрэты беларускіх пісьменнікаў. Дзякуй Богу, што хапіла розуму сённяшняму ўладальніку Дома вярнуць партрэтную галерэю, якой ён славіўся ў былыя часы. Добра і тое, што ўдзельнікамі імпрэз у Доме літаратара цяпер становяцца сябры абодвух пісьменніцкіх саюзаў.

Акадэмік Гарэцкі заўважыў, што герой кнігі Алеся Бяляцкага – паэт, бард Эдуард Акулін, які насычаны беларушчынай настолькі моцна, што без яе не ўяўляе свайго жыцця. Але гэта рыса не робіць творчаць Эдуарда аднабокай, а, наадварот, здзіўляе сваей разнастайнасцю, падкрэсліў Р.Гарэцкі. Па-першае, Акулін – лірык, які тонка адчувае не толькі прыгажосць пачуцця кахання, але і чароўнасць роднай прыроды, распавядае пра прыналежнасць да яе. У той жа час, яго лірыка нясе адбітак філасафічнасці і роздуму над самымі разнастайнымі праявамі беларускага жыцця.

Наступны ганаровы госць прэзентацыі – пісьменні-раманіст Леанід Мартынавіч Дайнэка адзначыў, што роўна сорак гадоў таму яго пакаленне было сведкамі, як Дом літаратара быў адчынены. І цяпер яго сцэна памятае нашых славутых пісьменнікаў, паэтаў, празаікаў, якія ў тыя часы змагаліся за беларушчну. І я рады, што мы сёння вярнулся сюды, -- падкрэсліў Леанід Дайнека. Гэта прыклад мяккай рэканкінсты. У сярэдневеччы гэтым словам называўся працэс адваёўвання захопленых маўрамі хрысціянскіх тэрыторый. Гэта прыклад нашай беларускай рэканкістай. Вітаю вас з ёй!

Леанід Мартынавіч ўспомніў першую сустрэчу з Эдуардам у «Беларускай хатцы» -- філіяле музея М. Багданова на вуліцы Рабкораўскай. Л.Дайнеку ўразіла лёккасць, душэўнасць і адкрытасць гэтага чалавека. Па свайму складу і душэўнай арганізацыі Эдуард падаўся празаіку сапраўдным паэтам і сапраўдным «веснавым чалавекам». У якасці падарунка спадар Дайнека прапанаваў Э.Акуліну і ўсім слухачам свой паэтычны экспромт «Тры Іваны, два Сысы»…

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначыў, што ствараць нарыс творчасці Эдуарда Акуліны было лёгка, бо з 17 гадоў яны разам ішлі па адных жыццёвых сцежках: разам паступілі ў Гомельскі ўніверсытэт, жылі ў адным інтэрнаце, ездзілі на раскопкі ў Мір, Ішкалдзь, Наваградак, стваралі беларускамоўны рок-гурт «Баскі»… Потым Эдуард па размеркаванню паехаў у правінцыю, а Алесь паступіў у аспіратнуру. Калі ў сталіцы было створана таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», то Эдуард стаў яго сябрам і землякі зноў былі разам – падсумаваў успаміны Алесь Бяляцкі.

У 2011 годзе, калі аўтар прэзентаванай кнігі трапіў туды, куды «Макар цялят не ганяў» (па выразу А. Беляцкага), то менавіта за кратамі і канчаткова выкрышталізавалася ідэя напісаць творчы партэт сябра – Эдуарда Акуліна.

Пісалася кніга «Бой з сабой», як не парадаксальна, даволі лёгка, з той прычыны, што Эдуард, сапраўды, добры паэт, які тонка адчувае патэнцыял беларускага Слова. «Пішучы пра творчасць Э. Акуліна я меў на ўвазе не толькі майго сябра, але і ўсё пакаленнне «Тутэйшых», якое выдатна стартавала ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя і ўжо ў канцы 80-х зрабіла мастацкі рывок маладой айчыннай паэзіі, прозы і драматурніі ў новае стагоддзе» -- заўважыў Алесь Бяляцкі.

Для паўнаты карціны створаэння гэтай кнігі А.Бяляцкі распавёў пра асаблівасці у напісанні такіх твораў у турэмных умовах, Прыходзілася пастаянна ахвяраваць сваім асабісным часам, каб кожны дзень выконваць запланаванае – пісаць адну старонку нарыса. Але менавіта так можна было ажыццявіць даўно задуманае. Цікава, што турэмнае начальства бывала прыхільна ставілася да літаратурнай творчасці «зэка» Бяляцкага. Напраклад, вершы Э.  Акуліна пакідалі для прачытання і абдумвавання яго зместу і асаблівасцяў. Хоць да інашай літаратуры «з волі» адносіліся больш строга – адсылалі дамоў сям’і вязня.

Цікавую тэму сувязі мастацкага слова і выўленчых вобразаў на прыкладзе паэзіі раскрыў старшыня Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Рыгор Сітніца, які падкрэсліў, што многія паэтычныя радкі Эдуарда просяцца на палатно. Настолькі яны вобразныя і будзяць фантазію чытачоў.

Пра вобразнасць паэзіі Эдуарда Акуліна нагадалі і запрошаныя на вечарыну музыканты. Алесь Сёмін з фолк-гурта «Пліса» выканаў песню «Камяні» на верш (і да задавальнення аўтара) Леаніда Дайнекі. А вось кіраўнік названага гурта Кастусь Герашчанка прадставіў прэм’еру песню на верш Э. Акуліна «Максім, на вяртайся». Музычную праграму вечарыны працягнула паэтка і кампазітар Кацярына Ваданосава, якая распачынала свой шлях у літаратуру на старонак часопіса «Верасень». Гэтым разам Кацярына са сваім калектывам выканала некалькі аўтарскіх твораў, напрыклад, кампазіцыю паводле У.С.Караткевіча «Дзікае паляванне», аўтарскую песняю «Паднімі мяне ў неба».

Адзін з арганізатараў знанага праекта «Спеўны сход» Аляксей Галіч таксама прыйшоў на прэзентацыю кнігі «Бой з сабой» з падарункам – прэм’ерай песні на верш Э. Акуліна «Крылакрыж», якая выклікала гарачыя апладысменты і воклічы «брава!» слухачоў, якія прыйшлі на гэтую вечарыну.

Удзельнікі гурта NAVI Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка прапанавалі слухачам больш простыя, папсовыя песні са сваго рэпертуару («Абдымі мяне») і гэта не дзіўна: гурт мэтанакіравана рухаецца да сваёй мэты, да ўдзелу ў «Еўрабачанні» менавіта з беларускамоўнай кампазіцыяй. Пажадаем жа маладым выканаўцам поспехаў на гэтым шляху.

Ну а найбольшы поспех чакаў самога героя прэзентацыі – Эдуарда Акуліна, песні якога «Янка Купала» і «Белае паліто» спявала ўся зала! Сапраўды, рэдкае відовішча…

Нажаль, як распавёў Эдуард Акулін «мяккай рэканкісты» ў Доме літаратара не атрымалася, бо адміністарцыя ўстановы забараніла продаж прэзентаванай тут кнігі. Хоць пра гэта дамаўляліся падчас падпісання дамовы і аплаты арэнды Дома літаратара. Як кажа сам «віноўнік» урачыстаці, «калі цябе запрашаюць вярнуцца ў храм адкуль выгналі, то трэба вяртацца». Але калі падманваюць, варта шукаць альтэрнатыву.

Анатоль Мяльгуй

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 939 | Добавил: FMM | Теги: Дайнэка, Бой з сабой, Reconquista Бяляцкі, Ваданосава, Сітніца, Герашчанка, Navi, Гарэцкі, Акулін, Галіч | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz