Пятница, 2024-03-29, 4:14 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Главная » 2016 » Сентябрь » 6 » Рагачоў-2016
5:56 PM
Рагачоў-2016

Горад, які натхняў Караткевіча

Такія розныя адценні Дня беларускага пісьменства

У мінулую нядзелю культурная прастора нашай краіны ўзбагацілася двумя слаўныямі падзеямі: адкрыццём помніка знакамітым ураджэнцам Менска – кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу і паэту Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Другая яскаравая падзея – традыцыйны Дзень беларускага пісьменства, які адбыўся ў старажытным Рагачове, як раскінуўся на месцы (на рагу) упадзення Друі ў Дняпро.

Гэтае свята было прысвечана будучай выдатнай падзеі – святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадруку, юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры:Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Івана Мелажа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы.

Па традыцыі свята беларускага пісьментсва стала нагодай для шматлікіх прэзентацый, напрыклад кнігі А.Цітова «Шляхамі Францыска Скарыны», культурна-асветнымі заняткамі для дзетак «Пазітыў ад Скарыны», прадстаўленне рэспубліканскіх і мясцовых друкаваных выданняў, літарататурых твораў пісьменнікаў і паэтаў, у астоўным тых, якія ўваходзяць ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Адбылося ўрачыстае адкрыццё выдатнага па сваёй задуме Дома кнігі імя У. Караткевіча, які доўгі час жыў і працаваў у Рагачове ў хаце свайго дзядзькі. Цяпер гэты куток пазначаны помнічкам, а вуліца, на якім знаходзіцца гэты дом, носіць імя пісьменніка.

Не дзіва, што гэтае рэспубліканскае свята выклікала вялікую цікаўнасць у гараджан, якія хлебам-соллю сустракалі гасцей, наведвалі традыцыйны кірмаш народных прамыслаў і раместваў. Як паказалі назіранні, беларускай мовы на вуліцах Рагачова ад яго жыхароў было на шмат больш, чым ў гасцей -- прадстаўнікоў СПБ, артыстаў так званай беларускай эстрады і шматлікіх чыноўнікаў. Чым тыя выклікалі непаразуменне дзяцей, якіх з галоўнай сцэны Дня беларускага пісмьменства пастаянна заклікалі шанаваць роднае слова.

А вось вядомыя рачагоўскія прадпрыемствы выкарыстоўвалі гэтую цікаўнасць да беларускага друку ў камерцыйных мэтах – рэкламавалі і рэалізоўвалі сваю прадукцыю. Гэты факт сведчыць, што беларускае друкаванае слова шукае шляхі да манетэрызацыі свайго патэнцыялу, хоць пра яго не здагадваюцца яшчэ многія, у тым ліку і ў Рагачове. Але прыйдзе час, калі прамыславікі і прадпрымальнікі зразумеюць, што беларускае слова ў рэкламе, на таварах будзе сведчыць пра іх якасць і гонар з сваю справу.

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/takija-roznyja-adcenni-dnja-belaruskaha-pismenstva

Апошні здымак -- без каментароў, бо смеху варта :) 

 

Просмотров: 662 | Добавил: FMM | Теги: Караткевіч, Скарына, Багдановіч, Рагачоў.Дзень беларускага пісьменст, мележ, Манюшка, Друя, Дунін-Марцінкевіч, Бядуля, Дняпро | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz