Четверг, 2024-04-25, 10:27 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2011 » Ноябрь » 12 » Прэм’ера пад гукі таямнічай вамолы…
11:17 AM
Прэм’ера пад гукі таямнічай вамолы…

Прэм’ера пад гукі таямнічай вамолы…

На мінулым тыдні адбылася нешараговая падзея, якая для шматлікіх аматараў "жывой” беларускай рок-музыкі стала падставай зноў наведаць абноўлены мінскі клуб "Re:public”. Тут прэзентаваўся новы альбом "HMR” папулярнага рок-гурта IQ48. Цікаўнасць да новага дыска знакамітага гурта тлумачыцца тым, што цяпер, у выніку складаных падзей на айчыннай рок-сцэне, каманды сярэдняга пакалення займаюць лідыруючае становішча, свімі стылістычнмі пошукамі вызначаюць яе творчае і выканаўчае аблічча. Па музыцы гуртоў кшталту IQ48, як па маркерах, вызначаецца ўзровень усёй беларускай рок-музыкі. Таму шматлікія слухачы з непадробным інтарэсам з’віліся на прэзентацыю, каб на "свае вушы” пачуць новыя песні і старыя хіты IQ48...

Арганізатары канцэрта-прэзентацыі вырашылі, што музыка IQ48 будзе ўспрымацца яшчэ больш рэльефна, калі разам з імі на сцэну клуба спачатку выйдуць сябры-музыканты з гурта "Разбітае сэрца пацана”, хоць стылістычна яны выконваюць кантрастную музыку. Але гэта не засмуціла запрошаных музыкантаў, якія выкарысталі прадстаўленную магчымасць нагадаць слухачам свой звышапулярны поп-трэш з элементамі танцавальнага шоў. Музычны сэт "РСП” распачалі кампазіцыяй "Смаргонь”, а таксама музыканты нагадалі слухачам песні з новага альбома "Не налівай”: "Смартфон”, "Хонгільдон”, "Неферціці”, "Лук і часнок”, а таксама новыя песні і старыя хіты, кшталту, "No comment”, "Венесуэла”. З асаблівым энтузіязмам слухачы ўспрынялі любімую кампазіцыю, па сваёй сутнасці гратэскна-гумарыстычную замалёўку, "Палюбіла гапара”, якую суправаджалі дзяўчаты з танцавальнага шоў "ЭВМ”. Пра ўдзельніц гэтага танцавальнага дуэта Юлю Шаўчук і Марыну Юрэвіч трэба гаварыць асобна: на сцэне дзяўчаты падкрэсліваюць непаўторны вобраз кампазіцый гурта "Разбітае сэрца пацана”, выкарыстоўваюць самыя выразнастайные рухі і па з арсенала танцорак бурлеску, а таксама элементы эратычнага танца. Гэтым разам Юля і Марына запрасілі на сцэну хлопцаў-энтузіястаў, якія сталі ўдзельнікамі вясёлага стрыптыз-шоў, якое разыгралі разам з імі ўдзельніцы дуэта "ЭВМ”. Што і казаць, канцэртны сэт ад "РСП” не пакінуў нікога абыякавымі, і часамі складвалася ўражанне, што энтузіязм слухачоў можа перашкодзіць успрыманню музыкі галоўных дзеючых асобаў канцэрта – гурта IQ48.

Але як толькі "айк’юшнікі” вышлі на сцэну з першай кампазіцыяй, то стала зразумела, чаму свой новы альбом мінскія музыканты назвалі "HMR”(heavy-metal-rock) – замест саксафона, на якім саліраваў ў свой час Д. Дзеравянка, цяпер граў новы гітарыст Павел Яноўскі. Таму гук гурта IQ48 стаў больш шчыльным, пранізваючым залу клуба "металічнымі” рыфамі і сола. Да таго ж, у калектыўным гучанні гурта значна павялічылася нагрузка і на асноўнага гітарыста IQ48 Яўгена Бузоўскага, які пад час канцэрта прадэманстраваў значны выканаўчы і стылістычны прагрэс. Што тычыцца інструментальных навінак гурта, то нельга не адзначыць выкарыстанне музыкантамі такога экзатычнага інструмента, як вамола – доўгай металічнай рэйкі з гуказдымальнікам, на якой нацягнута басовая струна, сіла натяжэння якой змяняецца з дапамогай спецыяльнай ручкі на версе інструмента. А граць трэба на вамоле з дапамогай барабаннай палачкі. Гэтую экзотыку, якая па гучанні нагадвае касмічны басавы інструмент, прадставіў слухачам бас-гітарыст гурта Ўлад Плюшчаў. Дарэчы, вамолу ён вырабіў сам ды апгрэйдзіў яе зялёнымі лямпачкамі.

Асноўным жа звяном, якое злучала стылістыку і акустычную атмасферу альбома "HMR” і папярэдніх дыскай IQ48, можна лічыць манеру выканання саліста гурта Аляксандра Ракаўца, які спалучае металічны гроул і рэп-чытку тэкстаў. Гэта можна было зразумець з першых жа кампазіцый, якія былі прадстаўлены на прэзентацыі: "Сабой заставацца”, "Просты хлопец”, "Хвост пісталетам”, "Парыж”, у якой музыканты выкарысталі мелодыю з репертуару Эдізт Піаф. Пад час выканання песні "Эмігрант” адбываліся здымкі відэа-кліпа.

Другую частку праграмы прэзентацыі можна было б назваць настальгічнай, бо яна уключала "жывое” выкананне знакамітых хітоў мінулых гадоў. Напрыклад, "Карыду”, "Гэй, наперад” (на верш Я. Купалы), якія загучалі па-новаму, больш яскрава і па-сучаснаму. А калі на сцэну выйшаў госць з Масквы, былы ўдзельнік і адзін з заснавальнікаў IQ48 Павел "Фрэйд” Зыгмантовіч, то слухачы ў прадчуванні новых уражанняў пачалі скандзіраваць назву чаканай кампазіцыі: "Таполі!”. Так яно і здарылася, пад "Таполі” зала клуба выбухнула станоўчымі эмоцыямі, а многія слухачы пусціліся ў энергічныя скокі!

Дарэчы, на новым альбоме гурта IQ48 "HNR” Павел стаў аўтарам тэкстаў песень "Эмігрант” ды "Парыж”, у якіх ён выказаў, акрамя іншага, сваю тугу па Радзіме, надзею на хуткае вяртанне ў Беларусь і супрацу са сваімі сябрамі.

Але гэта быў не адзіны сюрпрыз гэтай прэзентацыі. Ганаровым госцем прэзентацыі стаў знакаміты беларускі рэпер Vinsent, які ніколі не адмаўляецца ад магчымасці выступіць з айчыннымі рок-музыкантамі. Вось і ў гэты дзень рэпер у выразнай рок-манеры разам з IQ48 выканаў энергічную кампазіцыю "Дай сілы”, якая выклікала дадатковую цікаўнасць да дыска ў асяродку аматароў рэп-чытанак.

Музыканты IQ48 запрасілі на сваю прэзентацыю і іншага ветэрана беларускага рэп-руху – Аляксандра Памідорава. Аляксандр нагадаў слухачам як гучыць іх сумесны трэк "Выйсце”, а таксама хіт "Святло і цемра”. Нажаль, песню Аляксандру завяршыць не ўдалося: на сцэну ўварваўся не зусім цвярозы хуліган, якога музыканту давялося ўрэзоньваць, ды здаваць ахове клуба. Непрыемны момант ідэаьнай прэзентацыі, але затое ўсе прысутныя ўпэўніліся ў сапраўдныя мужчынскіх якасцях "вялікага ва ўсіх сэнсах” чалавека і музыканта Аляксандра Памідорава!

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1130 | Добавил: FMM | Теги: беларускі рок, беларускі рэп | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 1
1 Green  
0
How I wish you were here! А артыкул чыталі’с у апошнім "Новым часе". Дзякуй, Анатоль, за цяьвярозыя думкі.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz