Пятница, 2024-04-19, 8:52 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Главная » 2013 » Ноябрь » 7 » Піт Паўлаў: яшчэ сустрэнемся!
1:38 PM
Піт Паўлаў: яшчэ сустрэнемся!

Піт Паўлаў: яшчэ сустрэнемся!

6 лістапада ў рок-бары «Крылы» адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім рок-музыканатам, удзельнікам гуртоў N.R.M. і «Папараць» Пітам Паўлавым, якая ладзілася ў межах кампаніі «Рок-салідарнасць».

Добра вядома тае, што Піт Паўлаў не толькі арыгінальны кампазітар і музыкант, але і вельмі цікавы і дасціпны субяседнік. Таму яго сустрэчы з прыхільнікамі заўсёды адбываецца пры поўнай зале і ў вельмі прыязнай, сяброўскай атмасферы. Тым больш, што гэта сустрэча ў рок-бары «Крылы» была прымеркавана да дня народжэння музыканта, што выклікала дадатковую порцыю шчырых віншаванняў у адрас музыканта.

Гэтым разам Піт распачаў свой міні-канцэрт з прэзентацыі новых музычных кампазіцый. Аматары творчасці П. Паўлава з цікавасцю даведаліся што Піт стварыў некалькі кампазіцый да новай мастацкай стужкі, прысвечанай польскамоўнаму пісьменніку беларускага паходжання С. Пясецкаму. З саўнд-трэка да гэтай стужкі музыкант выканаў такія кампазіцыі, як "Залаты сезон”, «Зброя, золата, кабеты» і «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», «Схватка«». Між іншым, апошняя са згаданых кампазіцый мае і іншае прызначэнне. Яна была створана і як музычнае аздабленне да турніра памяці Алега Караваева – першага беларускага алімпійскага чэмпіёна па грэка-рымскай барацьбе, двухразовага чэмпіёна света. Высветлілася, вольны ад музыкі час Піт прысвячае гэтаму віду спартыўнага адзінаборства.

Далей песні ў выкананні аўтара суправаджаліся разгорнутымі каментарыямі і аповедамі пра гісторыю іх стварэння, а таксама цікавымі выпадкамі з музычнага жыцця Піта. Дзякуючы неардынарнай асобе музыканта, камернасці сяброўскай атмасферы, ў рок-бары скалалася атмасфера зацікаўленага дыялога паміж выканаўцам і яго слухачамі.

Далейшая праграма міні-канцэрта Піта Паўлава складалася з настальгічных успамінаў пра удзел у сваіх ранейшых праектах. Так гучалі песні з рэпертуару гуртоў «Гарадзкія», KRIWI. У прыватнасці, шквалам апладысметаў была сустрэта апрацоўка народнай песні «За туманам», якая ў свой час была запісана з Веранікай Кругловай і Змітром Вайцюшкевічам.

Таксама Піт распавёў пра лёс праекта Pete Paff, пра тое, што ён нікуды не знік, але трансфармаваўся і выступае пад іншай назвай – «Папараць». З рэпертуару гэтага калектыва у выкананні П. Паўлава прагучалі апрацоўкі народных мелодый «Бору», «Там, каля млына» і іншыя кампазіцыі.

Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі кампазіцыі з новага альбома гурта N.R.M., які названы музыкантамі Д.П.Б.Ч. Нагадаю, што гэты дыск быў выдадзены ў двух фарматах – на CD і на модным сёння вініле. Піт Паўлаў распвёў пра гісторыю створаэння загалоўнай песні гэтага альбома -- «Прамень» і яе алюзіі з песняй Beatles «Here Comes The Sun», а таксама пра ўнікальныя здымкі кліпа на гэтую кампазіцыю.

«Прамень», як і іншыя кампазіцыі – «Мроя мая», «Хрусць і папалам» (напісаная ў суаўтарстве з Г.Галушкіным), «Ты маўчыш і я маўчу», «Д.П.Б.Ч.» выклікалі шчырыя апладысменты і новыя пытанні слухачоў адносна альбома Д.П.Б.Ч. і далейшага лёсу гурта N.R.M. Піт запэўніў, што гурт настроены ствараць новыя песні, гастраляваць, здымаць кліпы – быць заўважным складнікам беларускага рок-руху, а новы альбом N.R.M. гэтаму добрае пацвержанне.

На заканчэнне творчай сустрэчы ў рок-бары «Крылы» Піт Паўлаў на замову слухачоў выканаў беларускамоўны кавер на песню гурта Metallica «Nothing Else Matters» якая ў П. Паўлава мае назву «Сродак і мэта». Выкананне гэтага кавера яшчэ раз засведчыла той сур’ёзны падыход, які музыкант выкарыстоўвае ў працы над апрацоўкамі і асабістымі кампазіцыямі, што маюць неардынарныя тэксты і мелодыі.

Ну а скончылася сустрэча з Пітам Паўлавым на настальгічнай ноце – сумесным выкананнем легендарных «Трох чарапах». Цікава, што гэтая, здавалася б простая песенька, стала своеасблівым гімнам, які здольны аб’яднаць розныя пакаленні аматараў беларускай рок-музыкі. Агульныя спевы вядомага хіта выклікала ў наведвальнікаў творчай сустрэчы з Пітам Паўлавым жаданне набыць новы альбом гурта N.R.M., які хутка разышоўся па калекцыях беларускіх меламанаў. А таксама прыйсці на канцэрт, прысвечаны выхаду дыска Д.П.Б.Ч.

Нагадаем, што прэзентацыя новага альбома гурта N.R.M. адбудзецца 15 лістапада ў клубе «ЮЛА» (вул. Сурганава, 26, ст. метро «Акадэмія навук») а 19 гадзіне. Піт Паўлаў і гурт N.R.M. запрашаюць усіх аматараў беларускай рок музыкі!

Анатоль Мяльгуй, фота аўтара

На ніжнім здымку: суўладальнік рок-бара "Крылы", былы гітарыст гурта "Модуль" Алег Спіцын і Піт Паўлаў. 

Матэрыял апублікаваны тут:http://novychas.info/kultura/muzyka/pit_paulau_jashce_sustreniemsi/


Просмотров: 1337 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.2/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz