Пятница, 2024-03-29, 3:10 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2012 » Июль » 2 » R.I.P.
12:51 PM
R.I.P.
Бывай, Сяржук...
З Вільні прыйшла сумная навіна: памёр светлы чалавек і сапраўдны беларус Сяржук Вітушка, былы кіраўнік знакамітай "Талакі". З Сяржуком я быў знаёмы шмат гадоў і той заўсёды захапляў мяне сваім энтузіязмам і позітыўным поглядам на беларускую справу. Гэта якасць надавала ўсім тым, хто яго атачаў, энергіі для далейшай працы на карысць  Беларусі незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай.
Нават калі ў выніку цяжкай хваробы, Сяржук быў вымушаны адыйсці ад актыўных беларускіх спраў, ён заставаўся ў кантэксце нацыянальна-вызваленчага руху -- для беларусках дзетак Сяржук ствараў цудоўныя казкі, якія былі выдадзены асобнай кнігай і на кампакт-дыску. Пра прэзентацыю гэтай кнігі і дыска ў Менску прапаную свой матэрыял, які быў апублікаваны ў "Новым часе".

Казкі дзядзькі Сяржука з Вільні

 

На мінулым тыдні ў сталічнай кнігарні "Логвінаў” адбылася прэзентацыя кнігі і аўдыёдыска "Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” вядомага беларускага грамадзкага дзеяча, журналіста, а цяпер і пісьменніка-казачніка Сяржука Вітушкі.

Але перш чым пачаць распавядаць пра гэтую заўважную культурную падзею, мушу адзначыць, што магчыма яна не была б такой чаканай, калі б не асоба аўтара. Сяржук Вітушка – адзін з пачынальнікаў моладзевага беларускага адраджэнскага руху, арганізатар экалагічных акцый, без якіх нельга ўявіць 80-я гады ў Беларусі. У той час моладзевая арганізацыя "Талака”, якую ўзначальваў Сяржук была адным з вядучых нюс-мэйкераў для партыйных выданняў і савецкіх баявых лісткоў, кшталту "Политический собеседник”. Негледзячы на тагачаснае шалёнае цкаванне "талакоўцаў” і яго лідэра, Сяржук назаўсёды застаўся палымянум патрыётам Беларусі, шчырым і таленавітым чалавекам. Нават, калі вымушаны быў па стану здароўя адыйсці ад актыўнай грамадскай дзейнасці і пераехаць у Вільню. Але і тады, ў старажытнай сталіцы ВКЛ, Сяржук Вітушка браў удзел у адраджэнні беларускай гімназіі, працаваў настаўнікам…

Вопыт настаўніччаня атрымаў свой лагічны працяг у творчым жыцці Сяржука: ім была падрыхтавана да выдання дзіцячая кніга "Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” да якой быў выдадзены аўдыё-дыск з аналагічнай назвай. Цікава, што амаль усе казкі Сяржука Вітушкі былі прачытаны і запісаны не прафесіянальнымі чытальнікамі, а вядомымі ў беларускай культуры творцамі. Сярод тых, хто прыняў удзел у працы над дыскам мы знаходзім прозвішчы музыкантаў Алега Хаменкі, Ганны Хітрык, Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, Сяргея Сокалава-Воюша, Алеся Камоцкага, літаратараў Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Адама Глобуса, Тамары Лісіцкай. Акрамя гэтых выканаўцаў гучаць галасы заслужаннай артысткі Беларусі Зінаіды Бендарэнкі і амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

Многія з гэтых вядомых асоб, якія агучылі казкі С. Вітушкі, з ахвотай прыйшлі на прэзентацыю кнігі і дыска ў кнігарню "Логвінаў”, ціснулі руку аўтару, які негледзеячы на цяжкасці пераезду, завітаў у Мінск. Прыезд у сталіцу Сяржука Вітушкі быў самым галоўным сюрпрызам для тых, хто доўгія гады ведаў яго па "Талацэ”, хто сачыў за творчай дзейнасцю Сяржука на літаратурнай ніве.

Вядучы прэзентацыі – мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі зазначыў, што выданне кнігі і аўдыёдыска з казкамі Сяржука – гэта вынік сумеснай працы многіх людзей, паплечнікаў аўтара. І творчы плён сумеснай працы не быў бы такім важкім, калі б не намаганні тых, што ўзяў ініцыятву, кардынацыю праекта ў свае рукі. А гэта супрацоўнікі "Беларускага Радыё Рацыя” і інтэрнэт-партала Tuzin.FM. Дзякуючы гэтаму, сама праца і атмасфера ў студыі нагадвала 80-я гады, калі нікога не трэба было ўлагоджваць, угаворваць, калі ўсе пагаджаліся і працавалі дружнай талакой.

Як паведаміў у пачатку прэзентацыі ўладальнік кніжнай крамы "Логвінаў” Павел Касцюкевіч, кніга Сяржука Вітушкі "Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” з ілюстрацыямі Міхала Анемапдыстава па колькасці прадаж заняла шостае месца ў агульным спісе ўсёй прапанаванай пакупнікам прадукцыі. А вось сярод дзіцячай літаратуры твор не меў сабе роўных. Гэта вялікі поспех светлага казачніка з Вільні, які мае паўтарыцца і ў выпадку з аўдыёдыскам!

Кіраўнік інтэрнэт-партала Tuzin.FM. Сяргей Будкін падзякаваў ўсіх паплечнікаў: творчых асоб, якія згадзіліся "аддаць” праекту свае галасы, выдаўцоў, мастака, які аформіў кнігу і дыск такімі выкшталцонымі ілюстрацыямі за плённую сумесную працу. Вынікам яе стала цудоўнае выданне, якое паслужыць нашым дзеткам, упрыгожаць хатнюю фанатэку беларуса. Таксама, уражвае той факт, што кожны трэк дыска сваім асабістым жыццём, мае непаўторную акустычную атмасферу, кранае розныя струны душы таго, хто слухае казкі Сяржука Вітушкі.

Літаратар і бізнесовец Адам Глобус прызнаўся, што таксама захапляецца складаннем казак. Але ў яго яны атрымліваюцца ўрбаністычнымі, часцяком "чорнымі” па зместу. Але папрацаваць над казкамі Сяржука Вітушкі – "светлага” казачніка -- было для Адама новым творчым вопытам.

Як абсалютна новым досведам стаў удзел у такім праекце для амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана. "У працы амбасадара, -- падкрэсліў спадар Эрыксан, -- выпадаюць розныя творчыя магчымасці, які не хочацца прапускаць.” Адным з такіх шанцаў для цікавай працы і сустрэч стаў запіс казкі "На Купалле” для праекта Сяржука Вітушкі "Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі”. "Гэта цудоўны праект і я рады, што прыняў у ім удзел!” – падкрэсліў спадар амбасадар.

Калі слова было прадстаўлена самому казачніку, дык зала кнігарні здрыгнулася ад апладысментаў удзячнай публікі, асабліва дзетак, якія ўчынілі ў кнігарні невялікі гармідар. Сяржук Вітушка шчыра дзякаваў ўсім, хто аддаў часцінку сваёй душы і таленту ў рэалізацыю гэтага праекта з яго казкамі. Падкрэсліў, што пазнаў усе галасы, тых хто чытаў яго казкі, акрамя, бадай, маладых дзяўчат – Тамары Лісіцкай і Ганны Хітрык. А яшчэ Сяржук падзяліўся з прысутнымі сваімі творчымі планамі. Па-першае, казачнік працуе над класічнымі беларускімі казкамі, якія ён апрацоўвае, робіць больш сучаснымі і больш цікавымі сённяшнім маленькім слухачам. Па-другое, у планах Сяржука выданне кнігі казак "Тэатр на далонях”, у якой ён вучыць як з дапамогай дзяцячых пальчыкаў распавядаць цікавыя гісторыі і казкі...

Яшчэ адзін удзельнік праекта "Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” – вядомы беларускі фолк-музыкант, кіраўнік фолк-рок-гурта "Палац” Алег Хаменка надаў сустрэчы непаўторнае музычнае адценне. Бо ў яго выкананні гучала беларуская народная музыка, якая мае ў большасці сваёй казачныя карані. Тут згадваюцца і "Дзеўка-семілётка”, і "Кола грукатала”, "Чужыя дзеўкі” і шмат іншых мелодый. "Я ганаруся, што ўзяў удзел у агульнай працы над гэтымі цудоўнымі казкамі”—адзначыў напрыканцы прэзентацыі Алег Хаменка. Гонар за сваю працу і яе вынік стаў лейтматывам сустрэчы менчукоў з віленскім беларускім казачнікам Сяржуком Вітушкам.

Анатоль Мяльгуй

Аўтограф для менскіх чытачоў. Галерэя "Лагвінаў" ў Менску.



Просмотров: 1198 | Добавил: FMM | Теги: талака, Вiтушка, вiльня, беларусь, казкI | Рейтинг: 2.7/3
Всего комментариев: 1
1 VM  
0
Так, нечаканая вестка. Зямля няхай будзе яму пухам, гэтаму сьветламу чалавеку, які зьвязаў тысячы аднадумцаў у легендарнай "Талацэ". Адышоў занадта рана. Як і паэта Анатоль Сыс. Але імёны іхнія будуць ушаноўваць духоўныя нашчадкі, а справу роднага бацькі давершыць дачка Сяржука Вітушкі.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz