Четверг, 2024-03-28, 11:01 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2011 » Ноябрь » 27 » На скрыжаванні музычных шляхоў з Магілёва ў Бярозу
8:15 PM
На скрыжаванні музычных шляхоў з Магілёва ў Бярозу

На скрыжаванні музычных шляхоў з Магілёва ў Бярозу

 Аматары беларускай рок-музыкі і гурта :B:N: з асаблівым пачуццем прыйшлі на канцэрт любімай каманды: музыканты з Бярозы не так даўно абвесцілі пра пачатак працы над новым, трэцім па ліку, альбомам. Гэтая падзея павінна была адбыцца менавіта пасля гэтага канцэрта, які прысвячаўся дванадцацігоддзю гурта і выклікаў асаблівую цікаўнасць прыхільнікаў творчасці гурта. Кожны альбом :B:N: -- своеасаблівы рывок ў іх творчасці, новае слова ў айчыннай рок-музыцы. Слухачы, якія прыйшлі ў сталічны клуб Re:Publik чакалі новыя песні ад любімага гурта, назіралі за тым, як змянілася гучанне каманды, задавался пытаннем, якія "фішкі” падрыхтавалі "бээнаўцы” для свайго музычнага шоў? 

На ўсе гэтыя пытанні ў вопытных музыкантаў знайшоўся адказ, бо "жывы” канцэрт – заўсёдны экзамен для таленавітых музыкантаў, якія смела ідуць на наўпроставы кантакт са слухачамі. А музыканты :B:N: заўсёды адрозніваліся менавіта гэтымі якасцямі. Цікаўнасць да канцэрта была падвышана і тым, на сцэну клуба была запрошана яшчэ адна супер-папулярная каманда -- магілеўскі гурт Akute.

Тым, хто ў гэты дзень прыйшоў у вядомы ўжо сталічны клуб пашэнціла: іх чакала сустрэча з двумя таленавітымі калектывамі, якія прадстаўляюць рэгіянальнае адгалінаванне беларускага рока. Гэта магілёўскі Akute і гурт :B:N:, які прадстаўляе Бярозу. У нечым гэтыя каманды падобныя, бо выконваюць энергічны гітарны рок, хоць магілёўцы граюць трыо, а бярозаўцы – квартэт. Абедзве каманды былі трыумфатарамі фэста "Басовішча”, :B:N: у 2002 годзе, а іх магілёўскія сябры -- ў 2010. Аб’ядноўвае музыкантаў і тое, што за аснову сваёй творчасці яны бяруць жыватворны рок-н-рол, а тэксты іх заўсёды напоўнены яскравымі пачуццямі, якія імкнуцца раскрыць унутраны свет сучасніка. Да таго ж, іх яднае агульная прыхільнасць да беларускай мовы ў песнях, што робіць іх творы ўзорамі нацыянальнай музычнай творчасці маладой генерацыі беларусаў пачатку ХХІ стагоддзя.


На канцэрце ў сталічным клубе Re:Publik музыканты прадставілі свае праграмы, якія адлюстроўвалі сённяшні стан выканаўчага і кампазіцыйнага майстэрства вядомых выканаўцаў. Зразумела, музыканты Akute прадстаўлялі сталічным слухачам песні са свайго новага альбома "Дзевачкі і космас”, а вось "бээнаўцы” нагадалі хіты з папярэдніх кружэлак – "Не тывай” і "Жыве рок-н-рол”. Запіс наступнага, трэцяга альбома бярозаўскімі музыкантамі быў толькі абвешчаны і гурт :B:N: праспяваў слухачам дзве кампазіцыі з чарговага альбома. Гэта песні "Выраю няма” і "Напрыканцы”...

Затое, госці з Магілёва з гурта з Akute яшчэ раз "выпрабавалі” ў канцэртных умовах свой новы альбом. Дзякуючы таму, што ўпершыню яго можна было пачуць і спампаваць з інтэрнэта, слухачы добра ведалі словы песень і актыўна дапамагалі лідэр-вакалісту і гітрысту Akute Стасю Мытніку. Так, агульным спевам, прагучалі вядомыя ўжо ў Мінску песні гурта "Машына”, "Свяці”, "Агонь”, "Павольна”, "Непазбежнасць” і, канешне ж, песня, якая, у нейкай ступені, вызначыла лёс музыкантаў – "Адзіноцтва”. Прагучала і навінка ад Akute: песня "Іголкі”, якая плануецца для другога альбома каманды.

У музыцы Akute шмат эксперыментальнага – незвычайныя сугуччы і гітарныя акорды, нечуваныя раней у айчыннай рок-музыцы рытмічныя і кампазіцыйныя малюнкі. У той жа час, песні гурта напоўнены "касмічнай” меланхоліяй і сімвалізмам адзіноты далёкіх зорак, мінорным строем некаторых кампазіцый. Гэтая своеасаблівасць музыкі Akute вылучае яе на фоне ўсіх гуртоў, якія дэкларуюць прыхільнасць да стылістыкі рок-музыкі ХХІ стагоддзя. Akute ад дэкларацый робіць значны крок да рэалізацыі гэтай мэты: каманда ўспрымаецца як флагман мадэрновых стылістычных эксперыментаў айчынных музыканатаў. Нездарма магілёўскія музыканты з вялікай долей самаіроніі ахрысцілі свой гурт "дыска-дэкадансавым”...

Іншая справа – музыка гурта :B:N:, якая бударажыць менавіта традыцыйным рок-н-рольным драйвам, куплетнай структурай песень, яскравасцю пачуццяў, якія выяўляюцца музыкай і тэкстамі гурта. Сапраўды, лепшыя кампазіцыі гурта – "Дажджы”, "Не трывай”, "Жыве рок-н-рол”, "Моднікі”, "Толькі я”, "Крылы”, а таксама, новыя творы "Будзь сабой!” успрымаюцца слухачамі як малюнкі ці нататкі з рэальнасці, у якой ім прыходзіцца жыць. З невызначанымі катэгорыямі свабоды, дэмакратыі і незалежнасці...

А вось музычная і гукавая эвалюцыя гурта :B:N: адбываецца даволі традыцыйна: ад рок-н-рольных рытмаў у бок "металічных” гітарных рыфаў і хард-рокавага ансамблевага гуку. Гэтыя змены добра былі заўважны ў каверы на знакамітую песняроўскую апрацоўку народнай песні "Ружа”, якую на канцэрце музыканты :B:N: прысвяцілі памяці Уладзіміра Мулявіна. Кавер на "Ружу” вызначаўся акцэнтаваным рытмічным інструментальным малюнкам ў metal-стылістыцы, а ў выніку -- незвычайным прачытаннем мулявінскай аранжыроўкі.

Песні з новага, трэцяга па ліку альбома :B:N: засведчылі, што музыканты сталеюць і гатовы прапанаваць слухачам не толькі хітовую рок-музыку, але і заглыбленыя, філасофскага плана кампазіцыі, якія дадуць прыхільнікам творчасці гурта і беларускай рок-музыкі падставы для больш глыбокага асэнавання з’яў нашага жыцця, для больш глыбокага разумення сваёй ролі ў грамадстве, у лёсе краіны. Да таго ж, новыя творы "Выраю няма” і "Напрыканцы” неяк незаўважна намалявалі рысы новай працы музыканатаў :B:N: і іх адрозненні ад ад папярэдніх кружэлак. Зрэшты, ці спраўдзяцца гэтыя прагнозы і спадзяванні слухачаў, пакажа час. Тым больш, што бярозаўскія музыканты абяцалі новы альбом ужо вясной будучага года.

Анатоль Мяльгуй

Апублікавана;http://novychas.org/culture/%D0%BD%D0%B0-%D1%81%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96-%D0%BC%D1%83%D0%B7%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D1%88%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%BE%D1%9E-%D0%B7-%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B0-%D1%9E-%D0%B1%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D1%83

Просмотров: 1030 | Добавил: FMM | Теги: бяроза, магілёў, беларускі рок | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 3
3 VM  
0
Так, "Pananieba" выступіў у сталічным клюбе "Re:Public" 23-га, а лянівыя могуць хоць рэпартаж паглядзець і камэнтарыі пачытаць
http://bielrepka.org/?p=3257&cpage=1#comment-325

2 Белівуд  
0
У тым самым клюбе "Re:Public" 23 лютага 2012 году дае канцэрт рэп-гурт "Pananieba", дык хто падкажа, каго мы бачым у галоўнай ролі іхняга роліка http://www.youtube.com/watch?v=lvg9wHdoKZQ

1 Green  
0
Vot ana, zhyzdnь, vot ano> iskustva!

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz